21 красавіка 2019 года

Ад шчырага сэрца

БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ

❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, а таксама паважаным Галоўнаму Рэдактару Ксяндзу Юрыю Марціновічу, Ксяндзам Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабуду, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, нястомнага запалу ў вядзенні людзей да Пана, апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Глыбокапаважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды Велікодных свят складаю сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Хрыстос, Збаўца свету, адорвае Вас сваімі ласкамі, сапраўднай радасцю і супакоем.
Генеральная настаяцельніца Сясцёр дапаможніц чыстцовым душам Ірына Златкоўская
❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму і Антонію Дзям’янку, паважаным Ксяндзам Андрэю Роўбу, Пятру Кубелю і ўсім Святарам Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды Дня святара і Велікодных свят сардэчна жадаем, каб уваскрослы Хрыстос адорваў Вас патрэбнымі ласкамі і вёў у Божае Валадарства. Няхай побач заўсёды будзе Найсвяцейшая Маці і святыя Заступнікі, а Божы люд падтрымлівае і верна спадарожнічае кожны дзень.
Парафіяне з Крупава
❧✿❧
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, Ксяндзам Юрыю Марціновічу і Валерыю Быкоўскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана шчыра жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў і бласлаўлення на кожны дзень. Няхай Хрыстос дапамагае Вам ва ўсім і ўзнагароджвае за малітвы, мудрыя казанні, прыклад набожнасці і дабрыні. Дзякуем Біскупу Аляксандру за скіраванне ў нашу парафію ксяндза пробашча Яўгена Учкуроніса.
Апостальскі рух “Маргарытка” з парафіі св. Яна Паўла ІІ са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, моцы і цярплівасці ў выкананні душпастырскіх абавязкаў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены супакоем і Божым бласлаўленнем.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, патрэбных Божых ласкаў, зычлівых людзей на жыццёвым шляху. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цеплынёй ды радасцю і паспяхова рэалізуюцца ўсе планы. Дзякуем за чулае сэрца і цярплівасць. Памятаем у сваіх малітвах!
Парафіянкі з гродзенскай катэдры
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Уладзіміру Гуляю, Віталію Сідорку, Дзянісу Бразінскаму, Станіславу Краўчанку, а таксама Сёстрам Галіне Занеўскай і Назарыі Міклаш з нагоды Велікодных свят шчыра жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат радасці і светлай раніцы Уваскрасення. Няхай Хрыстос Вас бласлаўляе, а Панна Марыя мае ў сваёй апецы. Дзякуем за добразычлівасць, любоў і цярплівасць.
Касцёльны камітэт і парафіяне, Ліда-Фара
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Антонію Пажэцкаму, Паўлу Раманчуку і Станіславу Садоўскаму з нагоды Велікодных свят жадаем шчодрых Божых ласкаў. Няхай уваскрослы Езус бласлаўляе Вас у штодзённай душпастырскай працы і будзе крыніцай супакою ды радасці.
Рыцарства Беззаганнай і адарацыйнае кола з касцёла МБ Анёльскай у Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Этэлю, Аляксандру Фядотаву, Віктару Сініцкаму, Аляксею Венцкевічу, Сёстрам Аляксандры і Дароце з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят сардэчна жадаем, каб радасць ад уваскрасення Збаўцы напоўніла душы супакоем і любоўю, робячы Вас адданымі апосталамі Праўды. Шчыра дзякуем за паслугу, малітву, дабрыню і клопат пра кожнага з нас.
Легіён Марыі, малітоўная група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем, каб уваскрослы Хрыстос узмацняў Вас для змагання са штодзённасцю, Святы Дух адорваў сваімі дарамі, а Маці Божая нястомна апекавалася і дадавала сіл, каб крочыць наперад. Дзякуем Вашай матулі за сыноў святароў.
Вернікі з касцёла Божага Цела ў Дварцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Дня святара, Велікодных свят, Дня нараджэння і Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці і толькі ясных дзён. Няхай вера становіцца яшчэ больш адданай, а Божае слова, якое Вы абвяшчаеце, яшчэ глыбей трапляе ў сэрцы вернікаў.
Парафіяне з Поразава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем душэўнага супакою, моцнага здароўя і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай уваскрослы Хрыстос дадае Вам сіл, каб пераадольваць усе цяжкасці, Маці Божая штодзённа апекуецца, а Святы Дух спасылае свае шчодрыя дары.
Парафіяне з касцёла Звеставання НПМ у Міжэрычах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Велікодных свят жадаем няспыннай апекі Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач. Няхай добры Бог заўсёды Вам дапамагае і адорвае патрэбнымі ласкамі.
Вернікі з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Войстам
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Леону Ладышу з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, радасці ў сэрцы, зычлівых і добрых людзей побач, апекі Маці Божай, святла Святога Духа і Божага бласлаўлення на ўсё жыццё. Дзякуем за гады працы ў нашай парафіі.
Былыя парафіяне з в. Войстам
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Паўлу Беланосу і Прэлату Яраславу Грынашкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, сіл на кожны дзень і людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Найсвяцейшай Маці дадаюць цярплівасці.
Парафіяне з Макараўцаў
❧✿❧
Дарагому Сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых дароў ад уваскрослага Хрыста, моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці і цудоўнага плёну на Божай ніве.
Мама і тата з усёй сям’ёй
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, сіл і цярплівасці на святарскім шляху. Няхай Святы Дух спасылае на Вас свае шчодрыя ласкі, Хрыстос адорвае міласэрнасцю і будзе крыніцай любові і супакою ў Вашым штодзённым жыцці, Панна Марыя ахінае апекай, а наша малітва дадае патрэбных сіл.
Вернікі з Варнянаў і Вароны
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Спірыдону з нагоды Дня святара і Велікодных свят шчыра жадаем моцнага здароўя, сіл і душэўнага супакою. Няхай добры Бог бласлаўляе кожны Ваш дзень, Найсвяцейшая Маці ахінае апекай, а Святы Дух будзе шчодры на свае дары. Дзякуем за шчырую малітву, добрае сэрца і клопат пра нас.
Парафіяне з капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Дня нараджэння, Імянін, Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, шчасця, цярплівасці ў духоўным выхаванні вернікаў, а таксама шчодрых дароў Святога Духа. Няхай усемагутны Бог узнагароджвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая ахінае пяшчотай і дабрынёй.
Былыя парафіяне з капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят сардэчна жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і нязгаснага запалу ў паслузе. Няхай уваскрослы Хрыстос бласлаўляе і абараняе Вас, а Панна Марыя мае ў сваёй апецы.
Былыя парафіяне з капліцы Вердамічы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, сіл, цярплівасці, Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі і дароў Святога Духа. Дзякуем Вам за навуку, якую шчыра даносіце да нашых сэрцаў, а Вашым бацькам – за сына святара.
Парафіяне з капліцы МБ Вастрабрамскай у Урцішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, сіл, вытрымкі на ўсё жыццё, зычлівых людзей побач і Божага бласлаўлення. Няхай Пан Езус указвае Вам шлях, а Маці Божая штодзённа апекуецца. Няхай прыклад Вашай дабрыні, шчырасці і цярплівасці будзе ўзорам для іншых. Дзякуем бацькам за такога цудоўнага сына.
Парафіяне з касцёла свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Паўлу Астукевічу і Антонію Адамовічу, а таксама Манаскім Сёстрам з нагоды Велікодных свят жадаем нястомнай апекі Панны Марыі, дароў Святога Духа, шчодрых Божых ласкаў, душэўнага супакою, людской добразычлівасці, здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
Вернікі з парафіі Індура
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас сваімі ласкамі, здароўем на доўгія гады, сілай і стойкасцю, каб маглі пераадолець усе цяжкасці на жыццёвым шляху.
Андрэй Слонімец і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿❧
Паважанаму Айцу Юрыю Саковічу з нагоды Імянін сардэчна жадаем: няхай Усемагутны дапамагае ў ажыццяўленні планаў, а Маці Божая ахінае сваёй апекай. Моцнага Вам здароўя на доўгія гады і жыццёвай мудрасці ў выкананні штодзённых спраў.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Карэлічаў і Варончы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Федуку з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, шчасця і душэўнага супакою. Няхай добры Бог Вас бласлаўляе, Маці Божая падтрымлівае сваёй апекай і любоўю, а Святы Дух удзяляе шчодрыя дары.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ражанкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Кузьмічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, поспехаў і стойкасці ў душпастырскай працы, добразычлівых і надзейных людзей побач.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Новага Двара
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Жэгарыну з нагоды Імянін жадаем мноства Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя і душэўнага супакою. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і напоўнены Панам.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Навагрудка і Любчы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем бласлаўлення ад уваскрослага Езуса на кожны дзень святарскай паслугі, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі Маці Божай і патрэбных Божых ласкаў.
Парафіяне i члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Астрыны
❧✿❧
Шаноўным Працаўнікам рэдакцыі “Слова Жыцця” з нагоды Велікодных свят жадаем шчодрых Божых ласкаў. У час Вялікай Ночы, калі нягледзячы на змрок у сэрцах вернікаў гучыць рэха радаснага воклічу веры “Алелюя! Езус Жыве!”, жадаем, каб гэтае рэха ніколі ў Вашых і нашых сэрцах не сціхала.
Вернікі з Астрыны
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Прэлат Вітольд Лазавіцкі! З нагоды Велікодных свят сардэчна жадаем Вам душэўнага супакою, шчаслівых дзён, моцнага здароўя, цярплівасці, Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай святло ўваскрослага Хрыста асвячае Ваш жыццёвы шлях.
Жыхары в. Шэмбелеўцы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Яну Рэйшалю і Сястры Ганне Насевіч з нагоды Велікодных свят складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай уваскрослы Хрыстос узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у паслузе, Маці Божая атуляе сваім плашчом, а Святы Дух асвячае дарогу, па якой мы ідзём разам з Вамі.
Вернікі з капліцы Ліпічна
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Дня нараджэння жадаем моцнага здроўя, цярплівасці, стойкасці ў пакліканні, штодзённай радасці і добразычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вам спадарожнічае, Езус адорвае бласлаўленнем, а Святы Дух будзе шчодры на свае дары.
Вернікі з парафіі Раготна
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят сардэчна жадаем, каб уваскрослы Езус адарыў Вас здароўем, супакоем, мудрасцю і мужнасцю, а Маці Божая вяла найпрыгажэйшым шляхам да Пана. Сардэчна дзякуем за ахвярную службу Богу і людзям.
Парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Мар’яну Хаменю з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і святога Заступніка. Сардэчна дзякуем за добрае сэрца і клопат пра парафіян і святыню. Няхай Ваш жыццёвы шлях нястомна асвячаюць прамяні Божай міласэрнасці.
Парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят сардэчна жадаем бласлаўлення ўваскрослага Хрыста, добрага здароўя, нязгаснага запалу ў працы, стойкасці, шчодрага плёну на ніве Пана і апекі Найсвяцейшай Маці.
Вернікі з парафіі Нача, в. Гінэлі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды Дня нараджэння, Велікодных свят і Імянін жадаем моцнага здароўя, поспехаў у святарскай паслузе, зычлівых людзей навокал, бязмежных Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці.
Парафіяне са Студзенікаў і навакольных вёсак
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Леону Лішыку і Віктару Мыслюку з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, шчасця, нязгаснага запалу і плённай працы на Божай ніве. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сіл, а Панна Марыя адорвае цеплынёй свайго сэрца.
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі і спадарыня Станіслава з Воўпы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Раману Ялоўчыку і Яну Сарэлу з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, удзячнасці і любові ад вернікаў. Няхай уваскрослы Езус будзе для Вас крыніцай радасці і супакою, бласлаўляе ў паслузе і адорвае сваімі дарамі.
Станіслава Сідаровіч і Люцыя Лабэцкая з Воўпы
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Руслану Мазану і Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят сардэчна жадаем моцнага здароўя і сіл на кожны дзень. Няхай Святы Дух апраменьвае Вас сваім святлом. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца і малітву.
Вернікі і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Яну Гавэцкаму, Артуру Валчкевічу, Алегу Яновічу і Віталію Цыбульскаму, Сёстрам Ірэне, Марыі, Зоф’і і Вользе з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, дароў Святога Духа і сталай апекі Панны Марыі. Няхай кожная хвіліна будзе шчаслівай, а з твару не сыходзіць усмешка.
Легіён Марыі і апостальства “Маргарытка” з парафіі свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Грыцко з нагоды Велікодных свят сардэчна жадаем моцнага здароўя, цярплівасці, вытрымкі ў служэнні дзеля ратавання душ. Няхай Маці Божая сагравае Вас цеплынёй свайго сэрца, Езус будзе прыкладам на святарскім шляху, і кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю.
Чарняк Гэлена з капліцы Божай Міласэрнасці ў Хадзілонях
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шанчуку з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, стойкасці, радасці ад выконваемай душпастырскай паслугі, Божага бласлаўлення, апекі Маці Святароў і шчодрых дароў Святога Духа.
Вернікі з парафіі Гожа
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Юзафу Багдзевічу, Раману Вайцяховічу і дарагім Сёстрам з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем здароўя, радасці, душэўнага супакою, сіл у паслузе. Няхай добры Бог бласлаўляе, Святы Дух падтрымлівае сваімі дарамі, а любоў і апека Маці Божай заўсёды дапамагаюць.
Парафіяне з касцёла свсв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, мноства цудоўных хвілін на жыццёвым шляху. Няхай Святы Дух спасылае на Вас свае дары, святло ўваскрасення Хрыста асвячае святарскі шлях, а апека Найсвяцейшай Маці дадае сіл. Дзякуем за адкрытае сэрца і адданую паслугу.
Ружанцовыя колы, апостальства “Маргарытка”, парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Рэплі
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Здзіславу Пікулу, Алегу Жураўскаму, Казіміру Мураву, Аляксандру Пятровічу і дыякану Артуру Ляшнеўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем, каб уваскрослы Езус бласлаўляў кожны дзень Вашай паслугі, напаўняючы сэрцы радасцю і супакоем, Маці Божая нястомна ахоўвала і апекавалася Вамі, а Святы Дух шчодра ўдзяляў свае дары.
Парафіяне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу і Сястры Зоф’і Смятанцы з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя і Божага бласлаўлення. Няхай святло Хрыста асвячае шлях, Яго міласэрнасць і апека Найсвяцейшай Маці дадаюць сіл, Святы Дух вядзе па Божых сцежках, а побач будуць добразычлівыя людзі.
Касцёльны камітэт, дзеці, парафіяне, Кола Жывога Ружанца з Жамыслаўля
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Велікодных свят жадаем, каб Божая любоў і міласэрнасць сыходзіла на Вас кожны дзень, Найсвяцейшая Маці трымала пад сваёй апекай, а ўваскрослы Збаўца нястомна адорваў сваімі ласкамі і падтрымліваў на душпастырскім шляху.
Удзельнікі касцёльнага хору з в. Нача
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Велікодных свят і Дня святара жадаем доўгіх гадоў жыцця, радасці і ўсяго найлепшага. Няхай Святы Дух падтрымлівае душу і цела, дапамагае ў паслузе і ў жыцці, а ўваскрослы Езус і Яго Маці апраменьваюць любоўю і асвячаюць кожны дзень жыцця.
Ружанцовае кола, апостальства “Маргарытка”, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Каноніку Станіславу Пацыну, Паўлу Раманоўскаму, Андрэю Радзевічу, Яну Раманоўскаму, Паўлу Беланосу і ўсім Ксяндзам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды Велікодных свят і Дня святара жадаем, каб усемагутны Бог адорваў патрэбнымі ласкамі, Панна Марыя нястомна чувала над Вамі, Святы Дух спасылаў свае дары, святарская паслуга прыносіла шчодры плён, а людзі заўсёды былі да Вас зычлівыя.
Ружанцовае кола, апостальства “Маргарытка”, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Радзюку, Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Звяжынскаму, Паўлу Урбану і ўсім Святарам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, нязгаснага запалу веры, рэалізацыі ўсіх планаў, зычлівых людзей побач. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух умацоўваюць, а Панна Марыя адорвае цеплынёй свайго сэрца.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Бяганскаму з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Імянін жадаем: няхай у Вас стала ўзрастае любоў да Эўхарыстыі, Уваскрасенне напаўняе супакоем, а Святы Дух фарміруе Ваша святарскае сэрца па прыкладзе Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Няхай Святы будуць поўныя надзеі і веры, а ўсе цяжкасці замест таго, каб знеахвочваць, вядуць да святасці.
Парафіяне з Тракеляў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, сіл, стойкасці, нязгаснага запалу ў паслузе. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім мацярынскім плашчом, а Святы Дух асвячае шлях, якім ідзём разам з Вамі. Дзякуем за добрае сэрца, малітву і зычлівасць.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і Ружанцовае кола з Крупава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Алегу Дулю з нагоды Велікодных свят жадаем душэўнага супакою, моцнага здароўя і нязгаснага запалу да абвяшчэння Божага слова. Няхай уваскрослы Хрыстос дадасць Вам сіл, каб пераадольваць усе цяжкасці, і адорыць радасцю свайго Уваскрасення.
Ружанцовае кола і парафіяне з касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Антонію Грэмзу з нагоды Велікодных свят жадаем усяго найлепшага: Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі, дароў Святога Духа. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці. Дзякуем за добрае і чулае сэрца.
Сям’я Падзялінскіх
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Дзмітрыю Лабкову, Юзафу Гензу, Андрэю Врублеўскаму, Валерыю Мазюку, Эдуарду Пяцельчыцу, Віктару Бохану, а таксама Сёстрам Агаце і Філатэі з нагоды Велікодных свят сардэчна жадаем: няхай Пан спашле на Вас усе патрэбныя ласкі, Маці Божая апекуецца. А Святы Дух нястомна адорвае сваімі дарамі.
Парафіяне, апостальства “Маргарытка”, Ружанцовае кола, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважанаму Айцу Пробашчу Дзмітрыю Лабкову з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, здароўя і цярплівасці. Дзякуем за тое, што ахвяруеце ўсяго сябе, каб з’яднаць нас з Богам.
Францішканскі ордэн свецкіх з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Антонію Філіпчыку, Анджэю Ганчару, Віталію Пяткевічу, Дзмітрыю Леўчыку, Клерыкам Уладзіславу Малышку і Віталію Гурцу з нагоды Велікодных свят жадаем добрага здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў. Няхай Езус Вам бласлаўляе, Святы Дух вядзе праз жыццё, а Панна Марыя нястомна апекуецца.
Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі і парафіяне з касцёла св. Вацлава ў Ваўкавыску
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, поспехаў, шчодрых Божых ласкаў. Няхай Пан нястомна Вас аберагае і мае ў сваёй апецы, а Найсвяцейшая Маці атуляе сваім плашчом і вядзе дарогай да святасці.
Апостальства “Маргарытка”
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, натхнення і вытрымкі на доўгія гады. Няхай Бог аддзячыць Вам сваёй міласэрнасцю ды шчодрымі ласкамі і з яшчэ большай моцай раскрывае ў Вас патэнцыял Хрыстовага святарства. Дзякуем за духоўную апеку над намі, клопат аб святыні, навуку і шчырую малітву.
Апостальства “Маргарытка” з Казлоўшчыны
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Алегу Жураўскаму і Каноніку Здзіславу Вэдэру, а таксама Сёстрам Ірыне Барцэвіч, Юліі Клявец, Валянціне Кот і Вераніцы Блізнюк з нагоды Вялікага чацвярга і Велікодных свят жадаем здароўя, разважлівасці, душэўнага супакою, поспехаў у паслузе, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай Бог бласлаўляе Вас і ўзнагароджвае за нястомную працу і малітву.
Парафіяне, моладзь, міністранты і дзеці з касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Аксенцьеву з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні. Бласлаўлёны ночы цень і кожны новы Божы дзень, Бласлаўлёны кожны крок на мностве пройдзеных дарог, Бласлаўлёныя святыя далоні і пакрытыя срэбрам скроні. Хай жыццё ў радасці мінае, а здароўе і шчасце заўжды спрыяе.
Вернікі з в. Еўлашы, парафія Лядск
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды Велікодных свят сардэчна жадаем здароўя на доўгія гады, багатага плёну на Божай ніве, дароў Святога Духа, спакойных дзён у Божай ласцы і сіл, каб весці людзей да Хрыста.
Парафіяне з в. Альхова
❧✿❧
Паважаны Ксёндз Віктар Субель! З нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем, каб праз ласку міласэрнага Бога Вы ніколі не мелі стомы, былі адораны моцным здароўем, нязгаснай энергіяй і дасканаласцю ў святарскай паслузе. Няхай дары Святога Духа і нястомная апека Панны Марыі будуць для Вас жыватворнай крыніцай на кожную хвіліну жыцця.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважаныя Сёстры Ганна і Агнешка, Кансэкраваныя Удовы Сабіна і Зоф’я! З нагоды Велікодных свят жадаем Вам Божай падтрымкі, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і ўсяго найлепшага ў гэты святочны час.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі Нараджэння НПМ у Трабах
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Віктару Мыслюку і Леону Лішыку з нагоды Велікодных свят жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху і людской дабрыні.
Верныя парафіяне з Воўпы
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Вітольду Пяцельчыцу, Віталію Сярко, Яну Асіповічу і Віталію Слуку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых дароў Святога Духа і няспыннай апекі Маці Божай. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш жыццёвы шлях, а душпастырская паслуга прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Сардэчна дзякуем за цудоўны прыклад набожнасці і навучанне.
Ружанцовае кола св. Максімільяна з парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Барташэвічу з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Імянін жадаем моцнага здароўя, стойкасці і Божага бласлаўлення. Няхай Панна Марыя дадае сіл і цярплівасці, святло Хрыста будзе верным правадніком на жыццёвым шляху, святы Заступнік нястомна апекуецца, а Анёл-ахоўнік чувае і дапамагае годна перажываць кожны дзень. Дзякуем за ахвярную паслугу.
Апостальства “Маргарытка” і парафіяне з в. Жырмуны
❧✿❧
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, стойкасці, Божага бласлаўлення, апекі Панны Марыі, дапамогі Святога Духа і Божай міласэрнасці на кожны дзень.
Парафіяне з Новай Руды
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят сардэчна жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай, здароўя, нястомнасці ў душпастырскім служэнні. Няхай усемагутны Бог адорыць Вас неабходнымі ласкамі, а Марыя заўсёды дапамагае.
Вернікі з в. Малінавая
❧✿❧
Паважаным Айцам Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу і Вiталiю Манцэвічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас добрым здароўем, а Панна Марыя вядзе да святасцi. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, павучальныя казанні і клопат пра наш касцёл.
Парафіяне з касцёла св. Францішка Асізскага ў г. Свіслач
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Вялікадня і Дня святара сардэчна жадаем заўсёды быць акружаным промнямі Божай міласэрнасці, моцай Святога Духа і апекай Панны Марыі. Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы і адорвае сваімі ласкамі, а святы Заступнік заўсёды будзе побач. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова і радасную ўсмешку.
Вернікі з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿❧
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яўгену Учкуронісу, Алегу Яновічу, Сястры Магдаліне Кулай і Закрыстыяніну Сяргею Кікілічу, а таксама Ксяндзам Дзмітрыю Урбановічу, Артуру Валчкевічу, Юрію Ёдзіку, Віталію Цыбульскаму і Аляксандру Вараб’ёву, якія служылі ў нашай парафіі, з нагоды Велікодных свят жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Панны Марыі і святла Святога Духа. Няхай кожны з Вас знаходзіць у сваім сэрцы і пацвярджае жыццём тое значэнне, якое мае Ваша асабістае пакліканне, а агонь веры, надзеі і любові ніколі не пагасне ў сэрцы.
Апостальскі рух “Маргарытка” з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў ды нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці, сілы і запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не пакідаюць, а побач заўсёды будуць зычлівыя людзі.
Апостальскі рух “Маргарытка” з парафіі св. Яна Паўла II у Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем здароўя, радасці, шмат сіл у вядзенні Божага люду, а таксама цудоўнага плёну на ніве Пана, шчодрых дароў Святога Духа і патрэбных ласкаў ад уваскрослага Хрыста.
Вернікі з парафіі Імя НПМ, Вярэйкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем, каб Божыя ласкі, якімі прасякнуты Велікодныя святы, напаўнялі Ваша жыццё і паслугу, Маці Божая ахінала сваёй апекай, а побач заўсёды былі добразычлівыя людзі.
Вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Доцішках
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Барысевiчу з нагоды Дня нараджэння жадаем Божага бласлаўлення, душэўнага супакою, радасці і здароўя. Няхай Святы Дух дапамагае ў душпастырскай паслузе і ўдзяляе свае дары, а Панна Марыя ахінае любоўю і апекай.
Вернікі з парафіі Наваельня
❧✿❧
Паважанаму Айцу Юрыю Саковічу з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем, каб кожны дзень быў шчаслівы і бласлаўлёны, сэрца напаўняла радасць, любоў і надзея, у душы жыў супакой, а з твару не сыходзіла ўсмешка.
Вернікі з Карэлічаў і Варончы
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды 40-годдзя і Імянін жадаем моцнага здароўя, аптымізму, нязгаснага запалу ў служэнні Богу і людзям, шчодрых дароў Святога Духа, Божага бласлаўлення, нястомнай апекі Маці Божай і святога Заступніка.
Былыя парафіяне са Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Свіслоцкаму з нагоды Імянін жадаем усяго найлепшага. Няхай добры Бог адорыць Вас моцным здароўем, асвеціць ласкамі шлях і пашле на яго зычлівых людзей. Дзякуем Вам за пабудову касцёла. Заўсёды памятаем у малітве.
Былыя парафіяне з Бердаўкі