13 студзеня 2019 года

Ад шчырага сэрца

ХРОСТ ПАНА

❧✿☙
Яго Эксцэлецыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу, паважаным Святарам Казіміру Жылісу, Валерыю Быкоўскаму, Юрыю Канапельку, Дзмітрыю Леўчыку, Анджэю Ганчару, Антонію Грэмзу, Юрыю Марціновічу, а таксама рэдакцыйнаму калектыву “Слова Жыцця” ад усяго сэрца перасылаем самыя пяшчотныя пажаданні з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2019 года. Жадаем моцнага здароўя душы і цела, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, мудрасці, цярплівасці, пакоры, лагоднасці, прабачэння, узаемапавагі, спакою, Хрыстовай любові ў Вашых добрых і адкрытых сэрцах, поспехаў, шчасця і радасці, унутранай гармоніі, стойкасці і моцы ў змаганні са спакусамі, шчодрых ласкаў ад Бога Айца і Святога Духа, апекі Панны Марыі і святых Заступнікаў. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за святыя сакраманты, Вашу любоў, духоўнае кіраўніцтва, парады, настаўленні, клопат аб нашым збаўленні, за нялёгкую працу на ніве Пана для ратавання кожнай заблукалай душы!
З дарам малітвы, Дзмітрый Зотаў разам з таварышамі з ПК-11 у Ваўкавыску
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Станіславу Пытэлю і нашым Манаскім Сёстрам з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў. У дзень нараджэння Божага, Няхай шчасцем сэрца грае, Хай здароўе Вас акружыць І надалей ўсцяж трывае. Няхай гэтыя святы прынясуць Вам Божыя ласкі, спакой, радасць і дастатак, а ў новым годзе няхай здзейсняцца мары, укрытыя ў глыбіне сэрца.
Удзячныя парафіяне з Васілішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Люцыяну Дамброўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, аптымізму. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе доўгім і ясным, і на ім сустракаюцца добрыя людзі; Вашы шчырыя малітвы і павучальныя казанні няхай пранікаюць глыбока ў людскія душы і радуюць сэрцы; міласэрны Бог няхай адорвае Вас сваім бласлаўленнем, Святы Дух – усімі дарамі, а моц і сіла выплываюць з Крыжа Езуса. Няхай святы Заступнік абараняе Вас у кожную хвіліну жыцця.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Барунаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог праз нашыя малітвы ўзнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю, нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом і цяплом свайго сэрца, ахіне ласкай і дабрынёй, а Святы Дух асвеціць дарогу, па якой мы разам з Вамі ідзём. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітву, цярплівасць да нас. Жадаем шчасця і як мага больш радасных хвілін на працягу ўсяго жыцця.
Маладыя сем’і з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Люцыяну Радомскаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем доўгіх гадоў жыцця, радасці і шчасця, моцнага здароўя і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны новы дзень прыно- сіць толькі добрыя навіны, трывогі і смутак не закранаюць сэрца, а праца будзе ў радасць. Няхай дарога паслугі будзе доўгай, а міласэрны Бог шчодра ўзнагароджвае за яе. Шчасці Божа!
Удзячныя выхаванцы