8 ліпеня 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
trokiele

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў і Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні. Няхай святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, Бог, якому даверыліся, да канца жыцця адорвае Вас сваімі ласкамі і добрым здароўем, а Маці Божая штодзённа Вамі апекуецца. Жадаем шмат радасных і шчаслівых хвілін, сіл і стойкасці ў нялёгкай і адказнай святарскай паслузе. Дзякуем за Божае слова, якое засяваеце ў нашых сэрцах.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” і парафіяне з Жырмунаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, радасці, усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і нястомнай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Твой дзень будзе асветлены промнямі Божай міласэрнасці, заўсёды хапае сіл для рэалізацыі планаў і намераў, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Мама і родныя
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Савіцкаму з нагоды 11-годдзя святарскай паслугі перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і бласлаўлення на кожны дзень, моцнага здароўя, шчасця, нястомнай радасці, поспехаў, шмат сіл і стойкасці на нялёгкім святарскім шляху, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Святы Дух удзяляе Вам свае дары, а Маці Божая прытуляе да сэрца і дапамагае ва ўсіх патрэбах.
Былыя суседзі са Свярдлова-Ліды
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Пробашч Віталій Цыбульскі! З нагоды Імянін прыміце ад нас букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, шчасця, задавальнення ад душпастырскай працы, радасці. Няхай міласэрны Езус прытуляе Вас да свайго сэрца і заўсёды бласлаўляе на добрыя ўчынкі, Маці Божая трымае ў сваёй апецы, а святы Заступнік засцерагае ад няшчасцяў. Мы адчуваем Ваш клопат пра нас, бачым, колькі намаганняў прыкладваеце для таго, каб наша гістарычная святыня і яе наваколле радавалі ўсіх парафіян. Дзякуючы Вашым намаганням і з дапамогай добрых людзей усё задуманае здзяйсняецца. Няхай на ўсё хапае духоўных і фізічных сіл! Нашыя найлепшыя пажаданні Вашым бацькам. Дзякуем ім за выхаванне сына святара і дапа- могу пры касцёле.
З павагай, парафіяне з касцёла св. Казіміра ва Уселюбе
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды юбілею і Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні і словы вялікай удзячнасці. Жадаем Вам моцнага здароўя, сонца, цяпла, радасці ад сустрэчы з кожным чалавекам, апекі Няйсвяцейшай Маці і Божага бласлаўлення. Няхай зярняты, якія Вы засяваеце на даруча- ных Вам нівах, не згінуць, а прынясуць шчодры плён. Дзякуем Вам за дабрыню сэрца, мужнасць, клопат пра нас, за абвяшчэнне Божага слова, якое ўзбагачае нашыя розумы. Аддзяч, Божа, за працу ў нашай парафіі!
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Астрыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, доўгіх гадоў жыцця, бласлаўлення, мноства радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае кожны дзень святарскай паслугі, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а святы Заступнік апекуецца Вамі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Міхалішкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін жадаем доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шмат сіл у рэалізацыі Божых планаў, стойкасці ў пераадольванні цяжкасцей. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас, Найсвяцейшая Панна Марыя і Анёл-ахоўнік вядуць шчаслівым шляхам, а Святы Дух пранікае ў глыбіню сэрца і прыносіць радасць, суцяшэнне і дні, напоўненыя Яго дарамі.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам, Адэльск
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, усіх ласкаў ад Хрыста. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, усмешак, цярплівасці і добразычлівых людзей побач. Дзякуем за адкрытае сэрца, адданую службу Богу і людзям.
Вернікі з в. Малінавая
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яну Варанецкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця, душэўнага супакою, усмешкі, шмат радасці і здароўя. Няхай Святы Дух дапамагае выконваць душпастырскую паслугу і адорвае сваімі дарамі, а Панна Марыя ахінае Вас мацярынскім плашчом і дапамагае заўсёды і ўсюды. Шчасці Божа!
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне