25 верасня 2016 года

Ад шчырага сэрца

 archaniol

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай у сэрцы заўсёды жыве любоў, паколькі без яе кожны рух губляе сэнс. Няхай Божая міласэр- насць ахінае Вас, а радасць і супакой будуць вернымі спадарожнікамі ў жыцці. Няхай здароўе мацнее, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу ў Дзень нараджэння ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, спакойных дзён і здзяйснення мар. Няхай Езус Хрыстус асвячае сваёй ласкай Ваш жыццёвы шлях, Марыя Панна з любоўю чувае, а Дух Святы дадае моцы і аптымізму.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды юбілею складаем сардэчныя віншаванні. Няхай Хрыстос узмацняе Вас сваімі ласкамі, адорвае добрым здароўем і доўгім жыццём, а Маці Божая заўсёды вядзе па прыгожых дарогах святарскага жыцця. Шчасці Божа!
Вернікі з в. Галавенчыцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды юбілею жадаем добрага здароўя, задавальнення, сіл для далейшай актыўнай святарскай паслугі. Няхай Маці Божая, якая апекуецца нашай парафіяй і якую Вы так палюбілі, заўсёды будзе для Вас падтрымкай і ўзмацненнем, асабліва ў цяжкія хвіліны.
Ружанцовыя колы з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Юзафу Трубовічу з нагоды цудоўнага юбілею святарства жадаем сапраўды духоўнага перажывання гэтых урачыстых дзён. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі шчодрымі ласкамі, добрым здароўем, радасцю і ўменнем пераадольваць клопаты штодзённага жыцця. Углядаючыся ў Любоў Езуса Хрыста Укрыжаванага, трывайце пры Найвышэйшым Святары, нягледзячы на цяжкасці, і будзьце паслухмяным Святому Духу, які прывёў Вас ажно дасюль і прагне сфарміраваць па прыкладзе Божага сэрца.
Вернікі з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Прэлат Юзаф Трубовіч! Няхай з моцай перамянення хлеба і віна Езус дае Вам моц перамянення людскіх сэрцаў, а сам застаецца ў Вашых святарскіх далонях. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя, апякунка нашай парафіі, заступаецца за Вас у Бога на далейшыя гады цяжкіх святарскіх абавязкаў. Сёння мы молімся аб асаблівай ласцы: каб па прыкладзе Найвышэйшага Святара Вы сваім вялікім сэрцам маглі плённа ўздымаць, разблытваць тое, што складана, і нараджаць надзею. Няхай гэтае высакароднае пакліканне і сеянне зярнят Божай праўды прынясе радасць і задавальненне ад выбару такога цяжкага і адказнага жыццёвага шляху.
Маладыя сем’і з парафіі Безззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Канановічу з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Твой жыццёвы шлях будзе доўгім, светлым і радасным. Няхай на ім будуць добрыя людзі, якія змогуць заўсёды падтрымаць, а Твая шчырая малітва і мудрыя павучальныя казанні пранікаюць глыбока ў душы і радуюць людскія сэрцы. Няхай Анёл-ахоўнік заўсёды дапамагае ў жыцці. Мы вельмі Цябе любім і памятаем у сваіх малітвах.
З павагай бацькі, сястра і родныя
◊◊◊
Шаноўнай Спадарыні Ядзвізе Ярмак з нагоды 70-годдзя перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і надзеі на кожны дзень, а таксама нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Няхай побач будуць добрыя і зычлівыя людзі, а ўсмешка не знікае з Твайго твару.
Браніслава Патэйка, Ірына Карповіч, Сярожа і Кася
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін жадаем моцы Святога Духа, усіх Божых ласкаў, сталай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень жыцця, а таксама здароўя, сілы, радасці, надзеі, моцнай веры і добразычлівых людзей навокал.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Багуславу Вайтовічу з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, душэўнага супакою, добразычлівых і шчырых людзей навокал, сталай апекі Няйсвяцейшай Панны Марыі і шмат ласкаў ад Збавіцеля свету.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Гальшанаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, радасці, штодзённых поспехаў, сіл і стойкасці ў душпастырскай паслузе, усіх Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Бердаўкі, Першамайска
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін жадаем шмат сіл у рэалізацыі Божых планаў, стойкасці ў пераадольванні цяжка- сцей. Няхай побач з Вамі заўсёды будуць гарачыя, шчырыя людскія сэрцы, якія набліжаюць Хрыста бліжнім і шануюць чалавечую годнасць. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас, а Святы Дух пранікае ў глыбіню сэрца і прыносіць радасць, суцяшэнне і дні, напоўненыя Яго дарамі.
Парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы, шчодрага плёну на Божай ніве. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік вядуць Вас шчаслівым шляхам, а Святы Дух адорвае ўсімі дарамі. Дзякуем за адкрытае сэрца і шчодрую душу, а таксама за тое, што знаходзіце для нас час і ахінаеце сваёй увагай і апекай.
Вернікі з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды юбілею перасылаем мноства сардэчных пажаданняў усіх Божых ласкаў. Няхай святы Заступнік заўсёды апекуецца Вамі, суправаджаючы па жыцці, і моцна трымае за руку. Няхай вера ўзрастае штодня, надзея ніколі не пакідае сэрца, а любоў квітнее ў душы цудоўнай кветкай, адорваючы ўсіх цеплынёй і дабрынёй. Жадаем таксама здароўя, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, нястомнай радасці і добразычлівых людзей побач.
Былыя парафіяне з Зэльвы сем’і Трубей і Раманчук, Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Маці Божай Міласэрнасці і святога Заступніка. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена Божай радасцю, любоўю, святлом Духа Святога. Жадаем душэўнага супакою, аптымізму, нязгаснага заплу веры, надзеі і любові. Няхай міласэрны Бог адорвае сваім бла- слаўленнем, а моц і сіла выплываюць з Хрыстовага крыжа. Няхай Божае слова, якое Вы абвяшчаеце, здзяйсняе цуды ў людскіх сэрцах, а Святы Дух шчодра спасылае на Вас свае дары. Ад усяго сэрца дзякуем за працу ў нашай парафіі.
З малітвай і павагай парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды 13-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, апекі Беззаганнай Маці – заступніцы нашай святыні, Божага бласлаўлення на нялёгкім святарскім шляху. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны промнямі Божай міласэрнасці.
З удзячнасцю і дарам малітвы вернікі з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы