12 чэрвеня 2016 года

Ад шчырага сэрца

 Св. Антоні

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Антонію Дзям’янку, паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму і Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін жадаем моцы Святога Духа на кожны дзень жыцця і душпастарскай паслугі, надзейнай апекі святога Заступніка і ўсіх Божых ласкаў. Няхай кожны дар, які Вы атрымліваеце ад Пана, будзе моцнай падтрымкай на жыццёвым шляху.
Апостальства “Маргарытка”, колы Жывога Ружанца, ІІІ Ордэн святога Францішка і вернікі з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння складаем самыя сардэчныя пажаданні. Праз нашыя малітвы просім міласэрнага Бога, каб узнагародзіў Вас моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Маці Божая Чанстахоўская нястомна Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае сваімі шчодрымі дарамі. Шчасці Божа!
Парафіяне з Моцевічаў
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Пробашч Здзіслаў Пікула! З нагоды юбілейнага Дня нараджэння перасылаем Вам сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог, а таксама людской дабрыні. Мы ўдзячны Пану Богу за тое, што ў нас служыць шчыры ў малітве святар, які вучыць нас быць сапраўднымі хрысціянамі і заўсёды знаходзіць добрае слова для кожнага чалавека. Заварожвае Ваша глыбокая вера ў Бога, эрудыцыя, інтэлігентнасць і самаадданасць у душпастарскай працы. Вы наш мудры духоўны настаўнік. Дзякуй, што лечыце нашы душы!
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з пар. Унебаўзяцця НПМ з Дзятлава
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Здзіслаў Пікула! У дзень Вашага юбілею праз нашы малітвы мы просім міласэрнага Бога, каб узнагародзіў Вас моцным здароўем, сілай і нязгасным запалам у шчырай і адданай паслузе Богу і людзям. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас сваёй мацярынскай любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія хвіліны. Дзякуем Вам за ўсё. Жадаем шчасця і толькі радасных хвілін жыцця.
Былыя парафіяне з Варнянаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Ігару Анісімаву з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою на кожны дзень жыцця і душпастарскай паслугі, аптымізму, нязгаснага запалу веры, надзеі і любові. Няхай Пан Бог Вас заўсёды бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік нястомна Вамі апекуюцца. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Сялявічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усяго самага найлепшага: моцнага здароўя, штодзённай радасці, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, а таксама добразычлівых людзей на жыццёвым шляху і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Маці Божая і святы Заступнік апекуюцца Вамі кожны дзень, а ўсемагутны Бог адкрывае свае далоні для Вас і шчодра бласлаўляе.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Паўлу Скубу, Яну Варанецкаму і Андрэю Скамарошку з нагоды святарскіх пасвячэнняў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення ў душпастарскай працы, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці святароў, шчодрых дароў Святога Духа, каб адкрываць людскія сэрцы на Бога, а таксама здароўя, душэўнага супакою, добрых і сардэчных людзей побач.
Катэдральная моладзь
◊◊◊
Паважаны Айцец Ян Асіповіч! У дзень юбілею жадаем Вам здароўя і сіл, такіх неабходных падчас святарскай паслугі. Няхай і надалей Вашае сэрца будзе адкрытым на патрэбы іншага чалавека, а на твары заўсёды свеціцца ўсмешка. Жадаем Божага бласлаўлення, радасці і шчасця. Будзьце прыгожым прыкладам Хрыстовага святарства!
Удзячныя вернікі з пар. Унебаўзяцця НПМ, Ліда-Індустрыяльны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Імянін праз заступніцтва святога Антонія выпрошваем моцнага здароўя, радасці, усіх Божых ласкаў, цярплівасці і стойкасці на святарскім шляху. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае шчодрымі дарамі.
Парафіяне з касц. Беззаганнага Зачацця НПМ, Слонім
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Імянін перасылаем шчырыя віншаванні і словы падзякі. Дзякуем за дабрыню і зычлівасць, адкрытае сэрца і спагадлівасць, якую Вы дорыце людзям. Няхай Маці Божая, святы Заступнік і Анёл-ахоўнік апекуюцца Вамі і дапамагаюць у выкананні душпастарскай паслугі. Мы ўдзячныя Богу за тое, што паслаў нам Вас.
З малітвай вернікі з в. Малінавая
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пробашчу Антонію Пажэцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі будзе шчаслівы і бласлаўлёны, Бог няхай адорвае доўгім жыццём у здароўі і заўсёды падтрымлівае ў цяжкія моманты, а Маці Божая атуляе сваёй мацярынскай любоўю і апекай. Шчасці Божа!
Рыцарства Беззаганнай і Адарацыйнае кола
◊◊◊
Паважанай Сястры Антоніі з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, цёплых і сонечных дзён, шчодрых Божых дароў і ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама добразычлівых людзей побач.
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанай Спадарыні Паўловіч Ірыне Георгіеўне з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, апекі Маці Божай і бласлаўлення ад Духа Святога. 100 год!
З павагай вучні, Лёля
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Ханьку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем добрага здароўя, нястомнай апекі Маці Божай і святога Заступніка, мноства дароў ад Святога Духа, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Бог бласлаўляе Вас кожны дзень.
Хор пабернардынскага касцёла
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Зянону Рамейку з нагоды свята Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, Дня святасці святароў, складаем сардэчныя пажаданні. Жадаем, каб Маці Божая і міласэрны Езус апекаваліся Вамі, а святы Заступнік заўсёды быў побач. Дзякуем за добрае, адкрытае сэрца, чуласць да людзей і мудрыя павучанні. Мы бязмежна ўдзячны Богу за такога пробашча, а Вашым бацькам – за сына святара.
Парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены здароўем, шчасцем і радасцю. Няхай Святы Дух асвячае і вядзе па Божых сцежках, Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а праца на ніве Пана прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа!
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Канонік Ян Пецюн! З нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем, каб Бог адарыў Вас здароўем, сілай і радасцю. Няхай Езус Хрыстус апекуецца Вамі і прытуляе да свайго сэрца, Дух Святы ўзмацняе душу і цела, Маці Божая, заступніца святароў, ніколі Вас не пакідае, а святы Заступнік нястомна дапамагае ў кожны дзень жыцця. Шчасці Божа!
Колы Жывога Ружанца з Гродна
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Аліне Лукоўскай, Леанардзе Ярмусік і Чаславе Крывіцкай з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сіл, радасці, добра- зычлівых людзей побач і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая няспынна Вамі апекуецца і ахоўвае ў розных жыццёвых сітуацыях, а Божы Провід чувае над Вамі кожны дзень.
Апостальства “Маргарытка”, колы Жывога Ружанца, ІІІ Ордэн святога Францішка і вернікі з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў, здароўя, поспехаў, душэўнага супакою, бласлаўлення ў святарскай паслузе і зычлівых людзей побач. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай радасцю і апекай Найсвяцейшай Маці.
Былыя парафіяне з Навіянкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Жадаем Вам заўсёды быць поўным святла і моцы Духа Святога. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі на доўгія гады, смутак няхай абмінае, а жыццё плыве ў радасці. Дзякуем за працу, клопат і ўвагу. Жадаем, каб і далей Вы вялі нас да Бога!
Парафіяне з Жалудка, вул. 70 гадоў Кастрычніка
◊◊◊
Выказваю шчырую падзяку ўсім, хто прычыніўся да арганізацыі Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці: Біскупу Аляксандру Кашкевічу, Ксяндзу Юрыю Марціновічу, Сястры Марлене і ўсім вернікам, якія гасцінна прымалі нас у сваёй парафіі Гродна-Паўднёвы. Мерапрыемства было зладжана на высокім узроўні. Ніхто не застаўся без увагі. Прыемна было бачыць радасць у вачах нашых дзяцей. Гэта для нас самае вялікае шчасце.
Бабуля Даніка
◊◊◊
Паважанай Сястры Антоніі Шэйгерэвіч з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, стойкасцю і нязгасным запалам у адданай паслузе Богу і людзям, Маці Божая Кангрэгацкая атуліць Вас сваім плашчом і цеплынёй свайго сэрца, ласкай і дабрынёй, а Дух Святы асвячае дарогу, па якой мы ідзём разам з Вамі. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітвы і цярплівасць да нас. Жадаем радасных хвілін у гэты дзень. Няхай міласэрны Бог блаславіць Вашу маму і ўсю сям’ю.
З удзячнасцю вернікі з Поразава