29 мая 2016 года

Ад шчырага сэрца

 НАЙСВЯЦЕЙШАЕ СЭРЦА ПАНА ЕЗУСА

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды 25-й гадавіны біскупскай паслугі ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў: моцнага здароўя на кожны дзень, каб яшчэ доўгія гады кіраваць нашым мясцовым Касцёлам, сіл і стойкасці, каб супрацьстаяць выклікам сучаснага свету, нястомнай радасці, каб цешыцца з плёну сваёй паслугі, мудрасці, каб паспяхова пераадольваць перашкоды, якія на шляху да святасці расстаўляе злы, а таксама душэўнага супакою, аптымізму, нязгаснага запалу веры і любові. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваім бласлаўленнем, а Маці Божая ўзмацняе і апекуецца Вамі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды юбілею біскупскага пасвячэння складаем сардэчныя пажаданні. 25 гадоў служэння – гэта 25 гадоў малітвы і ахвярнай працы. Гадавіна – добрая магчымасць для радасці і ўдзячнасці. Менавіта таму мы дзякуем усемагутнаму Богу за тое, што выбраў Вас нашым біскупам. Дзякуем Вам за настойлівасць у веры і ў нясенні Божага слова ўсім людзям. Жадаем Вам заўсёды быць поўным святла і моцы Духа Святога. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе бласлаўлёны, сэрца няхай напоўніцца сапраўднай радасцю, а штодзённае пастарскае жыццё будзе сонечным і шчаслівым. Жадаем таксама ўсіх Божых ласкаў і апекі Маці Божай Кангрэгацкай. Няхай Дух Святы ніколі не пакідае Вашае сэрца, а Збаўца вядзе па прыгожым, хоць і цяжкім, шляху пастарскага служэння.
З малітвай Апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Бог адорвае Вас патрэбнымі ласкамі, Маці Божая апекуецца, а святы Заступнік будзе побач у цяжкія хвіліны жыцця. Жадаем нязгаснага запалу ў душпастарскай працы, усмешкі на твары, сіл і натхнення ў службе Богу і людзям. Дзякуем за клопат аб нашай святыні, добрае слова, увагу і чуласць. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. Найсвяцейшай Панны Марыі, Вярэйкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні здароўя, поспехаў і нястомнасці ў святарскай паслузе, Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Маці Божая Шкаплерная ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі і любові. Ад усяго сэрца дзякуем за мудрыя павучанні, прыклад веры і адданную душпастарскую працу.
Дзеці і моладзь з пар. Найсвяцейшай Панны Марыі, Вярэйкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Васількевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены Божым бласлаўленнем, радасцю і супакоем, а дабрыня і зычлівасць, якія Вы дорыце людзям, няхай заўсёды да Вас вяртаюцца. Заўсёды будзьце для нас прыкладам моцнай веры і пабожнасці. Дзякуем Вам за ўсё. Шчасці Божа!
Парафіяне з касц. св. Альжбеты Венгерскай і Божай Міласэрнасці ў Падароску
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Шэмету з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Жадаем сапраўднай радасці і супакою, а таксама дзякуем за шчырую малітву і ахвярную працу.
З малітвай вернікі з пар. Гродна-Аўгустовак
◊◊◊
Паважанай Спадарыні Тэрэзе Пятроўне Сідаровіч, актыўнай парафіянцы з касцёла Божай Міласэрнасці ў Гродне, перасылаю найлепшыя пажаданні з нагоды Дня нараджэння. Жадаю добрага здароўя на доўгія гады, поспехаў і радасці ў жыцці, апекі Маці Божай і Божага бласлаўлення.
Лёля
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Пан Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным.
З памяццю ў малітве вернікі з в. Мештуны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, добразычлівых людзей побач, душэўнага супакою і няспыннай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом і адорыць усімі ласкамі, каб Вы маглі шчасліва выконваць сваю паслугу і радаваць усіх сваёй усмешкай. Шчасці Божа!
Вернікі з в. Скярсі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рэйшалю з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе для Вас поўны шчасця, душэўнага супакою, нязгаснага аптымізму, а галоўнае – будзе моцным здароўе. Няхай добры Бог бласлаўляе Ваш святарскі шлях, дадаючы сілы, цярплівасці ў працы і мудрасці ў абвяшчэнні Яго слова. Найсвяцейшая Панна Марыя няхай адорвае Вас ласкавасцю і шчодрасцю свайго сэрца. Дзякуем за малітвы і павучальныя казанні, праз якія мы мацней адчуваем прысутнасць Бога і наша паяднанне з ім. Дзякуем за дабрыню і сардэчнасць, якія Вы дорыце нам пры сустрэчах, за бадзёры настрой і добрае пачуццё гумару.
З павагай вернікі з капл. Ліпічна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды 3-й гадавіны святарства ад усяго сэрца перасылаем букет найлепшых пажаданняў: добрага здароўя, сіл, радасці, шчодрых дароў Святога Духа, добразычлівых людзей побач. Няхай святы Заступнік абараняе Цябе ў розных жыццёвых сітуацыях і дапамагае ў вучобе і працы, а Маці Божая нястомна Табой апекуецца. Няхай Божы Провід чувае над Табой, а кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны.
Любячыя бацькі
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя сардэчныя пажаданні. Няхай Езус, якога Вы кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе Вас на святарскім шляху, а Маці Божая абараняе мацярынскай любоўю і атуляе сваёй апекай. Дзякуем Вам за шчырую малітву, мудрыя парады, за цярплівасць і добразычлівасць да людзей. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Каханаму сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды 8-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Заступніка, душэўнага супакою, радасці ад выконваемай паслугі, а таксама здароўя, стойкасці і моцы на нялёгкім святарскім шляху.
Мама і тата
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды 54-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог, якому Вы даверыліся, адорвае Вас здароўем і ўсімі ласкамі, кожны дзень прыносіць радасць у служэнні Богу і людзям, а наш Збаўца Езус Хрыстус і Яго любімая Маці Марыя апекуюцца Вамі і спадарожнічаюць на святарскім шляху. Мы заўсёды памятаем пра Вас у малітве!
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды 5-годдзя святарскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень, нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя, поспехаў у душпастарскай працы і добразычлівых людзей побач. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ўсе намаганні, клопаты і працу, якія Вы прыкладаеце, каб наблізіць нас да Айца. Шчыра дзякуем Вам за святарскую паслугу, Божае слова, якое Вы нам абвяшчаеце, за малітву і добрае сэрца.
Вернікі з пар. св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні