20 верасня 2015 года

Ад шчырага сэрца

 

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, усмешкі і аптымізму. Няхай Езус Хрыстус напаўняе Вас сваёй моцай і радасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя чувае над Вамі на дарозе веры, надзеі і любові.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня нараджэння хочам скласці сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожную хвіліну жыцця і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог ахінае Вас сваімі ласкамі, моцай і сілай, а таксама асвячае кожны год Вашага жыцця. Жадаем адчуваць толькі зычлівасць і любоў ад кожнага чалавека, якога Вы сустрэнеце на сваім шляху.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Багуславу Вайтовічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем здароўя, стойкасці ў душпастарскай працы і шчодрага плёну на Божай ніве. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік вядуць Вас шчаслівым шляхам, а Святы Дух адорвае ўсімі дарамі.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Гальшанаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму жадаем шмат здароўя, радасці, святла Святога Духа і нястомнай апекі Марыі Панны. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Сям’я Марцінкевічаў з Сапоцкіна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін складаем букет сардэчных пажаданняў: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа і багатага плёну на Божай ніве.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін жадаем здароўя і апекі Маці Божай. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас у складанай святарскай паслузе, а св. Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця. Няхай побач будуць добразычлівыя людзі, а душпастарская праца прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Першамайска
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, аптымізму і натхнення ў душпастарскай працы. Дзякуем Вам за адданую дапамогу пры рамонце касцёла, а Вашым бацькам – за такога цудоўнага сына. Няхай добры Бог і Маці Божая маюць Вас у сваёй апецы.
Удзячныя парафіяне з касц. св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: здароўя, душэўнага супакою, спакою ў сэрцы, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай і св. Заступніка. Няхай кожны пражыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастарскай працы.
Вернікі з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы
◊◊◊
Каханай Маме і Бабулі Зоф’і Пяцельчыц з нагоды 65-годдзя ад усяго сэрца жадаем мноства Божага бласлаўлення, людскіх усмешак і дабрыні, апекі Маці Божай Нястомнай Дапамогі, шчырых і зычлівых людзей побач, а таксама ўсіх дароў ад добрага Бога. 100 гадоў!
Дзеці і ўнукі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Імянін перасылаем мноства самых сардэчных пажаданняў: Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай Яснагорскай на кожны дзень. Прыміце нашы віншаванні, наш дарагі Ксёндз, бо ўсе мы Вас вельмі шануем. Гарачыя малітвы мы ўзносім перад алтаром, каб Бог адарыў Вас здароўем і доўгім жыццём. Жадаем таксама радасці і надзеі, а з Вашага твару няхай ніколі не знікае ўсмешка. Аддзяч, Божа, бацькам за сына святара. Мы дзякуем Вам за тое, што Вы з намі.
Удзячныя парафіяне з в. Каменка