22 лютага 2015 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай усемагутны Бог нястомна адорвае Вас сваімі дарамі і бласлаўленнем, каб кожны дзень Вашага жыцця і святарскай паслугі быў шчаслівы і напоўнены найлепшымі момантамі. Няйсвяцейшая Панна Марыя няхай ахінае Вас сваёй апекай і вядзе дарогай да Пана, а Дух Святы няхай нястомна спасылае на Вас свае дары.
Парафіяне з Путрышкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, побач заўсёды будуць зычлівыя людзі, а ў сэрцы жыве радасць, дабрыня, любоў і надзея. Няхай Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца, а св. Заступнік няспынна вядзе па дарозе да збаўлення. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Адамавічаў і Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Фядотаву з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Пан Бог усемагутны адорыць Вас усімі дарамі, узмоцніць веру, паглыбіць любоў і дадасць надзеі. Няхай здароўе не слабее, сілы ўзмацняюцца, а радасць ніколі не пакідае. Няхай Анёл-ахоўнік заўсёды чувае над Вамі, а побач будуць людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу ў цяжкія хвіліны.
Касцёльны камітэт, Ружанцовае кола і ўдзячныя парафіяне з Вішняўца
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння хочам скласці сардэчныя пажаданні здароўя, доўгіх гадоў жыцця і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а добры Бог няхай дапамагае рэалізаваць усе планы і намеры. Мы ўдзячны Богу за Вас, а Вам – за шчырасць і цярплівасць да нас, клопат пра нашу святыню і цудоўныя разважанні Божага слова, пасля якіх сэрцы напаўняюцца радасцю.
Удзячныя парафіяне з касц. св. Роха
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай Адэльскай і св. Антонія. Дзякуем Вам за ахвярную працу, наведванне і асвячэнне нашых дамоў падчас сёлетняй каляды, за супольную малітву і прыемную размову. Не звяртаючы ўвагі на дрэннае надвор’е, Вы наведвалі нашы дамы, прыносячы ў іх Хрыста. Няхай добры Бог шматразова ўзнагародзіць Вас за ўсе Вашы намаганні, якія Вы прыкладаеце, выконваючы святарскую паслугу ў нашай парафіі.
Удзячныя парафіяне з адэльскай парафіі
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Аляксандры Арэшка з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя. Няхай Бог заўсёды асвячае і бласлаўляе Ваш шлях, а Святы Дух дае моц і сілы ў фарміраванні дзяцей і моладзі. Мы заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Мятліцкаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: бласлаўлення ад Пана Езуса, добрага здароўя, радасці, цярплівасці, апекі Маці Божай Беззаганнай. Няхай Божая моц спадарожнічае Вам на працягу ўсяго жыцця.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, заўсёды добрых і зычлівых людзей побач, а таксама дасягнення ўсіх мэт. Няхай Маці Божая Дудская ахоўвае Вас у кожную хвіліну жыцця, а Пан Езус прытуляе да свайго сэрца, асцерагае ад няшчасцяў і хвароб, бласлаўляе і дае сілы для плённай душпастарскай працы.
Парафіяне з в. Лелюкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Фядотаву з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, шмат Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і людской добразычлівасці. Няхай Езус Хрыстус заўсёды і ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая нястомна чувае над Вамі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню, адкрытае сэрца і адданую працу на карысць Богу і людзям.
З павагай “Легіён Марыі” з пар. Божай Міласэрнасці на Вішняўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гардзейчыку з нагоды Дня нараджэння жадаем усяго найлепшага. Няхай Бог усемагутны адорвае Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая і св. Заступнік нястомна Вамі апекуюцца. Жадаем моцнага здароўя і штодзённай радасці. Няхай Ваша сэрца надалей застаецца добрым і адкрытым на Бога і людзей.
Касцёльны камітэт з пар. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх ласкаў ад усемагутнага Бога, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай здароўе заўсёды спрыяе, радасць і моц ніколі не пакідаюць, а побач будуць добразычлівыя людзі. Няхай Езус Хрыстус падтрымлівае ў кожнай справе, а св. Заступнік заўсёды чувае над Вамі.
Сем’і Палубок, Амяльянчык, Хвядук
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Зайко з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, радасці, душэўнага супакою, аптымізму, сілы і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай Бог усемагутны адорвае Вас сваімі дарамі, а Маці Божая нястомна апекуецца і вядзе па дарозе да свайго Найсвяцейшага Сына. Шчасці Божа!
Вернікі з Рэплі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, моц Святога Духа і апека Найсвяцейшай Панны Марыі. Жадаем таксама моцнага здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.
Сям’я Кагарка і іх дзеці, в. Навасёлкі
◊◊◊
Шаноўнаму Спадару Арганісту Станіславу Рышкевічу з нагоды 30-й гадавіны працы ў тэалінскім касцёле перасылаем найлепшыя пажаданні: шмат здароўя, радасці, надзеі на лепшую будучыню, а таксама поспехаў у працы і ў жыцці. 100 гадоў!
З зычлівасцю сябры з Гродна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, аптымізму ў кожнай сітуацыі, здзяйснення ўсіх мар, а таксама нястомнай апекі Маці Божай на кожны дзень. Шчасці Божа!
Удзячныя вернікі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валянціну Хведуку з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў здароўя і душэўнага супакою. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Маці Божая моцна трымае за руку, а Анёл-ахоўнік кожную хвіліну будзе побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Дзякуем бацькам за сына святара.
З павагай вернікі з пар. Моцевічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарстве. Няхай Маці Божая апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
Сям’я Пілюткевіч
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Паўлу Беланосу, Старшыні СВК “Макараўцы”, Старшыні Макараўскага сельсавета, а таксама Спадарыням Марыі, Вацлаве, Станіславе, Ганараце, Ярэне і ўсім Жыхарам вёскі Вішнеўка выказваем сардэчную ўдзячнасць за матэрыяльную і духоўную падтрымку ў сувязі са знішчэннем нашага дома ў пажары. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за Вашу дабрыню, зычлівасць, адкрытасць і чулыя сэрцы, а ўсе Яго ласкі нястомна сыходзяць на Вас.
Сям’я Наумовіч
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем усяго найлепшага. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, святарская праца прыносіць задавальненне і шчодры плён, побач будуць добразычлівыя людзі, а рэалізаваць усе планы дапамагае сам Бог. Шчасці Божа!
Моладзь з гродзенскай фары
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін жадаем, каб добры Бог адорваў сваёй ласкай, моцным здароўем, цярплівасцю і поспехам у працы. Няхай Езус будзе Вашым Сябрам, Марыя прытуляе да свайго сэрца, а св. Заступнік апекуецца ў кожную хвіліну жыцця.
Былыя парафіяне з Навіянкі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін і Ксяндзу Алегу Кудэрку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог усемагутны шчодра адорыць Вас, нашы дарагія Святары, сваімі ласкамі і блаславіць Ваш святарскі шлях, Святы Дух няхай будзе бясконца шчодры на свае дары, а Маці Божая нястомна апекуецца Вамі. Мы ўдзячны Вам за тое, што Вы з намі і для нас.
З малітоўнай памяццю малітоўная група Каралевы Супакою з Аўгустоўка