6 ліпеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат сіл, цярплівасці, моцнай веры, непахіснай надзеі і гарачай любові ў сэрцы. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе асветлены святлом Святога Духа, Маці Божая няхай моцна трымае за руку і вядзе праз жыццё, а ўсемагутны Бог адорвае ўсімі ласкамі. Шчасці Божа!
Верныя парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін жадаем душэўнага супакою і шмат радасці на кожны дзень. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом Вашу святарскую паслугу, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прыхінае да свайго сэрца. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён і яднае людзей у адну Хрыстовую аўчарню.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Адэльска
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай святло нашай любові да Вас заўсёды раз’ясняе Ваш шлях і дадае ўпэўненасці крокам, Пан Бог сваёй бацькоўскай рукой адганяе ўсе няшчасці, а Святы Дух адорвае супакоем, радасцю і шчасцем. Божага бласлаўлення ва ўсіх справах, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка
жадаюць удзячныя парафіяне з Крупава
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў усіх Божых ласкаў. Няхай Ваш св. Заступнік заўсёды апекуецца Вамі і моцна трымае за руку, суправаджаючы па жыцці. Няхай вера ўзрастае кожны дзень, надзея ніколі не пакідае сэрца, а любоў квітнее ў душы цудоўнай кветкай, адорваючы ўсіх цеплынёй і дабрынёй. Жадаем таксама шмат здароўя, сіл і стойкасці ў душпастарскай працы, нястомнай радасці і добразычлівых людзей побач.
Верныя парафіяне з Волпы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем самага найлепшага: моцнага здароўя, аптымізму, душэўнага супакою, шмат сіл і цярплівасці на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі сваімі ласкамі, а Маці Божая і св. Ян Хрысціцель нястомна заступаюцца за Вас перад Божым тронам. Шчасці Божа!
З павагай першакамунійныя дзеці разам з бацькамі з Волпы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў моцнага здароўя, радасці, святла Святога Духа, нястомнай апекі Панны Марыі, а ў цяжкія хвіліны мноства сіл. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божай любоўю.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Стволу з нагоды Імянін ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай побач з Вамі заўсёды будзе Ваш Анёл-ахоўнік, а Маці Божая ахінае сваім мацярынскім плашчом. Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, аптымізму, моцнай непахіснай веры і надзеі. Няхай Вас заўсёды абмінае смутак, і жыццё праходзіць у радасці. Дзякуем Пану Богу за Ваша пакліканне і душпастарскую паслугу ў нашай супольнасці, за Вашу дабрыню і чулае сэрца, за клопат аб парафіянах і святыні, а таксама за тое, што Ён паслаў нам Вас, і спадзяёмся, што Вы будзеце з намі вельмі доўга, а лепш – заўсёды.
З павагай і ўдзячнасцю вернікі з Цудзенішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Гуляю з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас у складанай і адказнай святарскай паслузе, а Марыя, Маці святароў, і св. Заступнік ахінаюць сваёй апекай заўсёды і ўсюды. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ліды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, шматлікіх Божых ласкаў, добразычлівых людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу ў будаўніцтве касцёла, а таксама шмат сіл і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі ў кожную хвіліну жыцця, а добры Бог адорвае сваім айцоўскім бласлаўленнем, каб Вы далей маглі будаваць Божае Валадарства на зямлі.
Сям’я Стэцкевіч і Васільевых з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гардзейчыку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, святла Святога Духа на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, а таксама штодзённай апекі св. Заступніка і Найсвяцейшай Панны Марыі. Шчасці Божа!
З удзячнасцю Касцёльны камітэт з касц. Космы і Дам’яна ў Астраўцы
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Гарэцці Мількевіч з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, супакою ў душы, а таксама шмат сіл і стойкасці, каб далей служыць Пану Богу і людзям. Шчасці Божа!
III Ордэн св. Францішка, Ружанцовыя колы і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Шаноўным Спадарыням Апалоніі Ханьчыц, Зоф’і Раманчук, Ганне Выдра, а таксама Спадару Станіславу Раманчуку з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, моцнай непахіснай веры, гарачай любові да Бога і бліжніх, штодзённай радасці, добразычлівых людзей побач, а таксама ўсіх Божых ласкаў. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі.
III Ордэн св. Францішка, Ружанцовыя колы і парафіяльны хор з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды Імянін і Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў: апекі Няйсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, сілы, каб весці Божы люд да Пана і абвяшчаць Добрую Навіну, а таксама здароўя, радасці і цудоўнага плёну на ніве Хрыста.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і ўдзячныя парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Шаноўнай Спадарыні Ірыне Шамброха з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсіх мар і намераў, стойкасці, сілы, добрых людзей побач, нязгаснага запалу ў працы і Божага бласлаўлення на кожны дзень.
Парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Хрыстос, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая няхай ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць святарскую паслугу і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю. Шчасці Божа!
Вернікі з пар. Вішнева, касц. св. Юды Тадэвуша
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды надыходзячага Дня нараджэння жадаем доўгіх гадоў жыцця, здзяйснення мар, спакойных дзён. Няхай кожная Ваша хвіліна будзе сонечнай, радаснай і шчаслівай. Няхай добры Бог асвеціць сваёй ласкай Ваш зямны шлях і адорыць моцным здароўем, а Маці Божая няхай ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Парафіяне з Жырмунаў