10 лютага 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці і поспехаў ва ўсіх справах. Няхай міласэрны Бог, які любіць усіх людзей, адорыць Вас у гэты дзень асаблівай любоўю і бласлаўленнем, а Маці Божая моцна трымае за руку і вядзе найпрыгажэйшым шляхам да святасці.
Вернікі з Грандзіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Леону Лішыку з нагоды Дня нараджэння і Імянін жадаем шмат Божых ласкаў, здароўя, сілы, душэўнага супакою і сталай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадольваць усе цяжкасці, якія сустракаюцца на Вашым шляху, а Божае слова, якое Вы засяваеце ў нашых сэрцах, выдасць стакротны плён.
III Ордэн св. Францішка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і душпастарскай працы, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і Анёла-ахоўніка, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, радасці і душэўнага супакою.
Бацькі і родныя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Вашае жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог адорвае сваімі ласкамі. Шчасці Божа.
Вернікі з пар. Анёлаў-ахоўнікаў у Раготне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, поспехаў у навучанні, шчырых і добрых людзей на жыццёвым шляху. Нізкі Вам паклон і ўдзячнасць за Вашу зычлівасць і культуру, за клопат пра нас і нашых дзяцей.
Удзячныя сем’і Лапацінскіх, Галаўні і Івановых
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Дня нараджэння хочам пераслаць сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і самых радасных хвілін. Будзьце святаром паводле сэрца Езуса. Будзьце мудрым і святым. За тое, што Вы абвяшчаеце людзям Яго навуку, што прабачаеце нам ад Яго імя, што раздаеце нам Яго цела, няхай Хрыстос з любоўю прытуліць Вас, як Яна, да свайго сэрца. А мы падтрымаем у малітве Вашыя рукі. Няхай Ваша жыццё будзе згодна з думкамі і пачуццямі Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а пра астатняе Ён сам паклапоціцца.
З дарам малітвы ўдзячныя за ўсё парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Паўлу Гедройцю і Валянціну Хведуку з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шчасця, здароўя, поспехаў у душпастарскай працы, душэўнага супакою, добразычлівых людзей на святарскім шляху, а таксама ўсіх Божых ласкаў і шчодрых дароў Святога Духа.
З малітвай Апостальства дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: шмат Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады жыцця, шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і шмат сіл у рэалізацыі Божага паклікання.
З малітвай вернікі са Стараельні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валянціну Хведуку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў, здароўя і самых радасных хвілін. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
С павагай сем’і Палубок, Амяльянчык, Хвядук
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскім жыцці, а таксама добрых і чулых людзей навокал. Дзякуем за ахвярную працу ў нашым касцёле, а таксама за цудоўныя павучальныя разважанні Божага слова, добрае сэрца, культуру і добразычлівасць. Няхай добры Бог Вам бласлаўляе, а Найсвяцейшая Маці ахоўвае ў кожную хвіліну жыцця.
Удзячныя парафіяне з вёсак Андрэеўцы, Сыраваткі, Пастарыні-3, Стаўбуцева, Капачы, Працуты, Ашмянец
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цяпла, людской дабрыні, душэўнага супакою, цярплівасці і мудрасці, поспехаў у святарскім служэнні на карысць Богу і людзям. Няхай Вам ва ўсім дапамагае добры Бог.
Парафіяне касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем шчодрых дароў Святога Духа ў святарскай паслузе. Няхай Марыя, Маці святароў, заўсёды Вас бласлаўляе.
Сям’я Пілюткевіч з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог і Найсвяцейшая Маці адорваюць Вас здароўем, радасцю і шчасцем і ўзнагародзяць за ўсё, што Вы зрабілі ў нашай парафіі. Мы дзякуем Богу за дар Вашага жыцця, за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова і добрае сэрца. Дзякуем за любоў і цярплівасць да нас. Жадаем шчодрых дароў і моцы Святога Духа. Шчасці Божа Бацькам за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Вернікам парафіі ў Нямнове ад усяго сэрца дзякуем за ахвяры на карысць газеты “Слова Жыцця”.
Рэдакцыя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Чэславу Паўлюкевічу ў сувязі са смерцю любімага бацькі перасылаем словы шчырага спачування і жалю, спалучаныя з малітвай.
Сем’і Севастыновічаў з Сапоцкіна і Сечкаў з Гродна