16 снежня 2012 года

Z głębi serca

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння жадаем бласлаўлёных, добрых, спакойных і поўных духоўнай радасці свят. Няхай нованароджанае Божае Дзіця бласлаўляе на кожны дзень святарскай паслугі і будзе крыніцай сведчання хрысціянскага жыцця.
Працаўнікі і чытачы “Слова Жыцця”

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Кучынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем найлепшыя пажаданні, спалучаныя з малітвай: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых намераў, а таксама зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Мы ўдзячны Богу за Вас, а Вашым Бацькам – за Сына Святара.
Добразычлівыя парафіянкі з гродзенскай катэдры Пелагея і Міраслава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: бласлаўлення Божага Дзіцяці, здароўя, душэўнага супакою, сіл у нялёгкай святарскай працы, добразычлівых людзей. Няхай бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшай дарогай, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы.
З павагай парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін перасылаем мноства гарачых пажаданняў: моцнага здароўя, сілы ў пашырэнні Божага Валадарства на зямлі, радасці ў святарскай паслузе, моцнай веры, непахіснай надзеі і сталай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка.
Сям’я Эйсмантаў з Гродна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай народжанае Дзіця адорвае Вас сваімі незлічонымі ласкамі, а Яго міласэрная Маці заўсёды мае ў сваёй апецы.
Удзячныя парафіяне з капліцы Усіх Святых
◊◊◊
Паважаным айцам Вальдэмару Слоце і Андрэю Ядкоўскаму, а таксама сястры Антаніне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года складаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, сілы і шмат Божай радасці. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас усімі ласкамі, дапамагае ў абвяшчэнні Евангелля і дазволіць цешыцца цудоўным плёнам Вашай працы.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам у Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважаным айцам Казіміру Енджэйчаку і Казіміру Мараўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем бласлаўлення Божага Дзіцяці на кожны дзень душпастарскай паслугі, шмат Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрага плёну на Божай ніве. Радасных свят!
З памяццю ў малітве вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды свят Нараджэння Пана мноства гарачых пажаданняў: здароўя, сілы ў абвяшчэнні Добрай Навіны, радасці ад святарскай паслугі і шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус
перасылаюць удзячныя вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Дулю з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, сілы ў працы, радасці, сталай апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі і шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень святарскай паслугі.
Ружанцовае кола з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя, шчасця, шчодрага плёну ў працы, апекі Маці Божай на доўгія гады жыцця і працы.
Вернікі з в. Гінэлі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Антонію Філіпчыку, Алегу Дулю, Паўлу Лазоўскаму і Генрыку Яблоньскаму з нагоды Божага Нараджэння складаем віншаванні. Няхай гэтыя радасныя святы будуць шчаслівымі, няхай прыносяць з сабой любоў, радасць і надзею. Усяго найлепшага ў Новым годзе!
III Ордэн св. Францішка з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю, сёстрам Ганне Шупоравай і Агнешцы Лешко з нагоды Божага Нараджэння жадаем шмат здароўя, радасці, сіл, моцы Святога Духа і апекі Божага Дзіцяці на кожны дзень Новага 2013 года.
Таварыства апостальскай дапамогі чысцовым душам з пар. Сурвілішкі і Суботнікі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віктару Субелю, сёстрам Ганне Шупоравай і Агнешцы Лешко, а таксама арганістцы Яніне Каспяровіч з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб нованароджаны Збаўца адарыў Вас сваімі дарамі, здароўем, сілай, радасцю і зычлівасцю людскіх сэрцаў. Радасных свят і шчаслівага Новага года!
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Сурвілішках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: здароўя, душэўнага супакою, спакою ў сэрцы, святла Святога Духа, апекі Маці Божай Вастрабрамскай і прыгожага плёну на ніве Пана. Дзякуем за навуку, якую Вы так шчыра абвяшчаеце пры святым алтары.
Малітоўная група Каралевы Супакою з пар. Аўгустовак
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Уладзіміру Гуляю, Уладзіславу Сурвіле, Вячаславу Матукевічу, Віталію Сідорку, клерыкам Дзмітрыю Леўчыку і Анджэю Ганчару, сёстрам Станіславе і Агаце, а таксама ўсім, хто працаваў у нашым касцёле, з нагоды Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шмат сіл на доўгія гады жыцця, каб Вы маглі служыць Богу і Яго люду. Жадаем нязгаснага запалу да абвяшчэння Божага слова, шмат радасных і добрых хвілін у жыцці. Няхай нованароджаны Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці з Лідскай Фары вядзе найлепшай дарогай жыцця, няспынна апекуецца Вамі і бласлаўляе.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Аляксандру Баклажцу, Яну Балтрукевічу, Аляксандру Сасноўскаму, а таксама клерыкам Дзмітрыю Леўчыку і Чаславу Ладыку з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай аддадзены каля ясляў паклон ахінае Вас пачуццём бяспекі і спакою ў Новым 2013 годзе, дае сілу для рэалізацыі мар, за якія варта змагацца, радасць, якой варта дзяліцца, сяброў, з якімі варта быць, і надзею, без якой нельга жыць.
Удзячныя парафіяне з Навагрудка
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Яну Рэйшалю і Андрэю Кевлюку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем бласлаўлення Божага Дзіцяці, моцы Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, выдатнага плёну на Божай ніве, а таксама шмат радасці, усмешак і людской добразычлівасці. Радасных свят!
Парафіяне з в. Скярсі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Генрыку Яблоньскаму ад усяго сэрца дзякуем за арганізацыю ў нашай парафіі святых місій і ўрачыстасці з нагоды юбілею 200-годдзя нашай святыні. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за Вашу душпастарскую працу ў нашай парафіі, за любоў да бліжняга і пашану да кожнага чалавека, Святы Дух няхай напаўняе сваімі дарамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды мае ў сваёй мацярынскай апецы.
Вернікі пар. Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Віталію Внароўскаму, Альгісу Паўлікасу і клерыку Аляксандру з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага 2013 года жадаем моцнага здароўя, бласлаўлення ад Божага Дзіцяці, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і св. Антонія на кожны дзень паслугі ў нашым касцёле. Няхай гэтае народжанае Дзіцятка бласлаўляе Вас на працягу ўсяго жыцця, а Бэтлеемскае святло асвячае Вашыя святарскія дарогі.
Усе парафіяне з Адэльска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Божага Нараджэння і Новага 2013 года жадаем шмат здароўя, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус і шмат сіл для выхавання маладых святароў. Мы заўсёды памятаем пра Вас у сваіх малітвах.
Былыя парафіяне з адэльскай парафіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя і поспехаў у душпастарскай працы, а таксама здзяйснення ўсіх мар і намераў. Няхай Бог адорыць радасцю, а Маці Божая і св. Мікалай апекуюцца Вамі.
Бернікі з пар. Мсцібава, капліца Бортнікі
◊◊◊
Дарагой сястры Антоніі Шэйгерэвіч з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем апекі Маці Божай Кангрэгацкай, дароў Святога Духа, апекі Пана Езуса і радасных свят.
Вернікі з пар. Поразава
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Вітольду Лазавіцкаму і Паўлу Барысевічу, а таксама ксяндзам, якія паходзяць з нашай парафіі: Андрэю Радзевічу, Паўлу Беланосу і Яну Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб народжаны Збаўца адарыў Вас сваімі дарамі, а таксама здароўем, сілай, радасцю і зычлівасцю людскіх сэрцаў. Радасных свят і шчаслівага Новага года!
Ружанцовае кола св. Тэрэзы, Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Сяргею Ангуру з нагоды Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас у цяжкім і адказным святарскім служэнні. Няхай агонь Святога Духа, які гарыць у Вашым сэрцы, ніколі не слабее і асвятляе кожны дзень Вашага жыцця.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранён
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Віктару Велівісу, Артуру Валчкевічу, Паўлу Салабудзе, Юзафу Станеўскаму, Тадэвушу Крыштопіку, Алегу Канановічу, Юзафу Макарчыку, Яну Раманоўскаму і Андрэю Лішко з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: бласлаўлення Дзіцятка Езус і моцнага здароўя, радасці, цярплівасці, апекі Святой Сям’і. Няхай Бог заўсёды асвячае Ваш жыццёвы шлях і бласлаўляе. Няхай келіх горычы здалёк Вас абмінае, каб Вы маглі 100 гадоў працаваць на гэтай Божай ніве. Шчасці Божа Вашым Бацькам за Сыноў Святароў.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Сяргею Ангуру і Юрыю Марціновічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення мар і намераў, стойкасці, добрых і адкрытых людскіх сэрцаў на святарскім шляху, а таксама шчодрых дароў ад маленькага Езуса. Дзякуем за Вашу працу.
Сям’я Гайдзіс
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Кучынскаму, Казіміру Жылісу, Юрыю Ёдзіку і Валерыю Спірыдону з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчырых і добрых людзей на жыццёвым шляху, а таксама дароў Святога Духа. Няхай народжаны Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці Божая апекуецца Вамі ў кожную хвіліну Вашага жыцця. Няхай служба Богу і людзям прыносіць Вам задавальненне і шчодры плён. Вясёлых свят!
Удзячныя парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Аляксандру Шэмету і Артуру Малафею з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года хочам перадаць самыя шчырыя пажаданні. Няхай народжаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорвае Вас сваімі дарамі: здароўем, радаю і душэўным супакоем. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшай дарогай да Пана. Дзякуем Вам за адданую службу Богу і людзям, за добрае сэрца, любоў і цярплівасць да нас.
Малітоўная група з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Паўлу Беланосу, Яраславу Грынашкевічу, Юрыю Жэгарыну і клерыку Паўлу Мазану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат ласкаў ад нованароджанага Дзіцятка Езус, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень жыцця, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама моцнага здароўя, радасці, здзяйснення ўсіх мар і добразычлівых людзей на святарскім шляху.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Дарагому сыну ксяндзу Вячаславу Матукевічу, а таксама паважаным ксяндзам: пробашчу Уладзіміру Гуляю, Уладзіславу Сурвілу, Яну Рэйшалю, Юзафу Багдзевічу, Антонію Філіпчыку і Віталію Сідорку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2013 года перасылаем букет найлепшых пажаданняў: няхай усемагутны Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці заўсёды мае ў сваёй мацярынскай апецы. Жадаем стойкасці ў душпастарскай працы, шмат здароўя і шчасця, душэўнага супакою і ўсяго найлепшага.
Бацькі ксяндза Вячаслава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: бласлаўлення Божага Дзіцяці, няспыннай апекі Маці Божай на святарскім шляху, здароўя і ўсіх Божых ласкаў. Мы ад усяго сэрца ўдзячны Вам за ахвярную працу, добрае сэрца, прыязную ўсмешку і мудрыя словы. Няхай служба Богу і людзям прыносіць Вам задавальненне і прыгожы пллён.
Парафіяне касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем здароўя, сілы, душэўнага супакою і апекі Маці Божай. Ад усяго сэрца дзякуем за тое, што Вы з намі.
Вернікі з вёсак Вердамічы і Манчыцы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Сяргею Ангуру, Юрыю Марціновічу і Андрэю Лысаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў, здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас на доўгія гады службы Богу і людзям, а Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца.
Ружанцовыя колы і вернікі з в. Вінцукі і ваколіц
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, радасных свят і душэўнага супакою. Няхай Бэтлеемская зорка заўсёды асвятляе Ваш святарскі шлях.
Верныя парафіяне з в. Навіянка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і надыходзячага Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя і поспехаў, шмат сіл і стойкасці, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус і апекі Яго Маці. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за Ваш святарскі шлях, за тое, што Вы дапамагаеце людзям ісці праз жыццё з надзеяй, верай і любоўю.
З павагай і малітвай парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Звежыньскаму, Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Урбану і Алегу Канановічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2013 года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай разам з нованароджаным Езусам у любові і радасці шчасліва плывуць хвіліны жыцця, а супакой, як зорка, няхай заблішчыць у сэрцы ясным промнем. Жадаем шмат здароўя, шчасця, спакою і любові.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Алегу Дулю з нагоды свят Божага нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця, поспехаў, здзяйснення мар. Няхай Дзіцятка Езус адорыць Вас спакоем, любоўю і радасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя агорне сваёй мацярынскай апекай. Няхай Бог узнагародзіць Вас за працу ў нашай парафіі. Радасных свят!
З удзячнасцю вернікі з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Эрнэсту Будыну, Максіму Бачарнікаву, Яну Этэлю і Эдварду Петэльчыцу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння перасылаем мноства гарачых пажаданняў: няхай Божае Дзіцятка адорвае Вас здароўем, супакоем, радасцю і бласлаўленнем, а Бэтлеемская зорка вядзе прыгожай дарогай да збаўлення. Радасных свят!
Верныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Астукевічу і дарагім сёстрам Эдмундзе і Яніне з нагоды свят Божага Нараджэння шмат Божых ласкаў, цёплых, добрых і радасных свят, бласлаўлення Божага Дзіцяці і шчаслівага Новага года
жадаюць вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Лісоўскаму ад усяго сэрца жадаем шмат Божых ласкаў, апекі Маці Божай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, людской дабрыні, поспехаў і шмат радасці. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень святарскай паслугі.
Удзячныя парафіяне з Вярэек
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Саковічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шмат сіл, душэўнага супакою, бласлаўлення Дзіцятка Езус і апекі Яго Маці. Дзякуем за ахвярную, поўную адданасці працу ў нашых парафіях.
З малітвай і павагай парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, цярплівасці, апекі Маці Божай і шмат усмешак. Няхай промні бязмежнай Божай міласэрнасці асвецяць кожны дзень жыцця. Жадаем, каб у Новым годзе ўсе планы і мары з Божай дапамогай рэалізаваліся.
З малітоўнай памяццю парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Мар’яну Хамені і Пятру Вішнеўскаму перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, апекі Святой Сям’і і св. Заступнікаў. Няхай Новы год прынясе задавальненне ў душпастарскай працы і ўзмоцніць веру ў парафіі.
Вернікі з пар. Няйсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Паўлу Галіньскаму на радасныя святы Божага Нараджэння жадаем шчодрых дароў і ласкаў, якія выплываюць з Таямніцы Божай любові, аб’яўленай у цішыні Бэтлеемскай ночы, а таксама шмат супакою і радасці ў Новым годзе. Няхай Той, які народзіцца, будзе Верай, Надзеяй і Любоўю Вашага жыцця.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Тракеляў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Юрыю Грыцко з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў ад Божага Дзіцяці на кожны дзень жыцця. Мы ўдзячны за тое, што Вы з намі, за клопат пра нас і наш касцёл, за Божае слова, любоў і дабрыню Вашага сэрца. Няхай добры Бог Вас узнагародзіць, а Божая Маці мае ў сваёй няспыннай апецы.
Парафіяне з Першамайска
◊◊◊
Паважанаму айцу Вальдэмару Слоце з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, радасці, шчасця, усмешак і людской добразычлівасці. Няхай Бог, які паклікаў Вас да святарства, дапамагае ў пераадоленні ўсіх цяжкасцей і адорвае патрэбнымі ласкамі. Шчасці Божа.
Парафіяне касцёла Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Махначу і Яго Бацькам, Леакадзіі і Леаніду, з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем шмат Божых ласкаў, здароўя, радасці, бласлаўлення Дзіцятка Езус і Яго Маці, Марыі. Няхай кожны дзень Новага 2013 года прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Бабуля з в. Луконіца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Лазарэвічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб маленькі Езус адорваў Вас моцным здароўем. Няхай агонь Святога Духа, які блішчыць у Вашым сэрцы, ніколі не згасне, а радасць несці Хрыста людзям напаўняе Вашае сэрца. Дзякуем за добрае і чулае сэрца, за навуку і веды, якімі Вы дзеліцеся з намі, а Богу – за тое, што паслаў нам Вас. Шчасці Божа.
Дзеці і парафіяне з Граўжышкаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Аляксандру Раманоўскаму, прэлату Юзафу Трубовічу, Юрыю Жэгарыну, сёстрам Алене і Вікторыі, а таксама клерыку Алегу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем: моцнага здароўя, аптымізму, цярплівасці, шчырых і верных парафіян і сяброў. Няхай Бог шчодра ўзнагародзіць Вас за нялёгкую, але бласлаўлёную працу. Няхай Бэтлеемская ноч напоўніць Вашыя сэрцы супакоем і радасцю, а Божая моц спадарожнічае Вам праз усе дні Новага года.
Парафіяне касцёла НПМ у Паўднёвым
◊◊◊
Паважаным айцам Вальдэмару Слоце і Андрэю Ядкоўскаму, а таксама сястры Антаніне з нагоды Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, сілы, спакою і радасці. Няхай Божы Сын дапамагае Вам весці людзей да збаўлення і напаўняе сэрца ўсімі ласкамі.
Парафіяне касцёла Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму айцу доктару Андрэю Шчупалу з нагоды Божага Нараджэння і Новага года жадаем бласлаўлення і шчодрых дароў Дзіцятка Езус. Няхай радасць, якая выплывае з Добрай Навіны, напаўняе Вашае сэрца супакоем і радасцю, а кожны дзень Новага года будзе шчаслівы і бласлаўлёны. Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, шчасця, сілы, стойкасці і цярплівасці ў працы, усіх ласкаў ад Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай добры Бог ахоўвае Вас і вядзе праз доўгія гады жыцця.
Удзячныя парафіяне з Мсцібава