6 сакавіка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Вялебны а. Казімір Жыліс!
 Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, сілы, усмешкі і няспыннай апекі Божай Маці і св. Заступніка на кожны дзень святарскай паслугі. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Вернікі з Індуры, рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаны а. Казімір Янджэйчак!
 Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, сілы, радасці і прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Казімір няспынна апякуюцца Вамі і аберагаюць ад зла, а Святы Дух напаўняе Ваша сэрца ўсімі неабходнымі ласкамі.
Парафіяне з Селіванаўцаў
◊◊◊
Вялебны а. Казімір Янджэйчак!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, шчасця, радасці, сіл, нязгаснай надзеі, моцнай веры, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і шматлкіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця.
Парафіяне з Ятвезі
◊◊◊
Вялебны а. Казімір Янджэйчак!
З нагоды Імянінаў жадаем Вам шмат Божых ласкаў, дароў Святога Духа і пастаяннай апекі св. Заступніка. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, супакоем і Божай любоўю. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважаны ксёндз Збігнеў Драгула!
 Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, сілы, Божай дапамогі на кожны дзень душпастырскай паслугі, апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрага плёну на Божай ніве. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Субель!
 Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі. Няхай Бог, які паклікаў Вас да святарства, няспынна адорвае Вас сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці прыгорне да свайго мацярынскага сэрца. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Шаноўны ксёндз пробашч Аляксандр Шэмет!
 Віншуем Вас з Імянінамі. Няхай над Вашай галавой гарыць полымя Божай ласкі. Няхай Святы Дух дапамагае Вам у працы, а дні жыцця праходзяць у спакоі. Няхай Ваша праца дае шчодры плён, а Бог адорыць здароўем на сто год жыцця.
З дарам малітвы Адарацыйнае кола і парафіяльны хор з Адамавічаў
◊◊◊
Паважаны а. Казімір Мурава!
 Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, шчодрых Божых ласкаў, верных парафіян, міласэрнасці і Божага блаславення. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік пастаянна апякуюцца Вамі.
Касцёльны камітэт з Жупранаў
◊◊◊
Вялебны а. Казімір Янджэйчак!
 З нагоды Імянінаў жадаем Вам здароўя і Божых ласкаў. Няхай св. Казімір будзе з Вамі кожны дзень і беражэ ў кожную хвіліну, а Божая Маці напаўняе Ваша жыццё радасцю і супакоем. Сардэчна дзякуем Вам і ўсім ахвяравальнікам за грошы для нашай каплічкі.
Парафіяне з Юбілейнага і сям’я Чарнецкіх
◊◊◊
Паважаны а. Казімір Мурава!
 Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, Божага блаславення, радасці, душэўнага супакою, спаўнення ўсіх мараў, задавальнення ад працы. Няхай Вас заўжды акружаюць зычлівыя, добрыя, спагадлівыя людзі. Аддзяч, Божа, за Вашу дабрыню і ўсе добрыя справы, зробленыя на Дзятлаўшчыне.
Сем’і Жывушка, Пачобут і ўсе былыя парафіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз Раман Ялоўчык!
Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, сіл, шчасця, шчодрых Божых ласкаў. Няхай Святы Дух азарыць сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а св. Заступнік заўжды дапамагае Вам.
Былыя парафіяне з Навіянкі
◊◊◊
Паважаны а. Раман Цесляк!
 Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Божага блаславення, апекі Божай Маці Няспыннай Дапамогі і ўсіх патрэбных ласкаў.
Міністранты, моладзь і парафіяне з Парэчча
◊◊◊
Паважаны ксёндз Аляксандр Шэмет!
 Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і Імянінамі і жадаем здароўя, радасці, нязгаснага аптымізму, сілы і моцы Святога Духа на кожны дзень душпастырскай паслугі. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважаныя айцы Казімір Янджэйчак і Казімір Мараўскі!
 Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, бясконцай радасці ад плёнаў сваёй працы, зычлівых людзей на жыццёвым шляху, апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай промні бязмежнай Божай міласэрнасці асвятляюць кожны дзень Вашага жыцця.
Удзячныя парафіяне з капліцы Нямнова
◊◊◊
Шаноўны кс. Віктар Субель!
 Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Божага блаславення, пастаяннай апекі Божай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, душэўнага супакою, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, здароўя на доўгія гады, аптымізму, стойкасці ў службе Богу і людзям, зычлівых і шчырых людзей побач, а таксама поспехаў ва ўсіх справах.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Трабаў
◊◊◊
Вялебны а. Казімір Мараўскі!
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, багацця Божых дароў, а таксама здароўя, радасці і сілы ў штодзённай працы на карысць Бога і людзей. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважаны ксёндз Вячаслаў Матукевіч!
 Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем моцнага здароўя, аптымізму, верных парафіян, шчодрых Божых ласкаў. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, дапамагае кожны дзень, а Марыя Панна прытульвае да свайго сэрца.
З малітвай кола Жывога ружанца св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса ў Астраўцы
◊◊◊
Шаноўныя кс. Аляксандр Мятліцкі і сястра Аляксандра Арэшка!
 Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, душэўнага супакою, сонечных дзён. Няхай Усемагутны Бог блаславіць Ваш зямны шлях і дасць сіл для плённай працы.
З любоўю і малітвай Аліцыя, Віталій і ўся сям’я Воранавых са Смаргоні