◊◊◊
Паважаныя ксяндзы:
Ян Залога і Ян Пецюн! Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам здароўя на доўгія гады, шчасця, поспехаў, прыгожага плёну душпастырскай працы, Божага благаславення і няспыннай апекі Марыі Панны.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Жырмунаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Антоній Казлоўскі! З нагоды 7-мі годдзя святарскай паслугі сардэчна жадаем Вам Божага благаславення, няспыннай апекі Марыі Панны, людской зычлівасці на святарскім шляху, сілаў і нястомнасці, душэўнага супакою, доўгіх гадоў жыцця. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у прыемнай атмасферы людской зычлівасці.
Удзячныя парафіяне з Вішнева
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян Гавецкі! З нагоды 20-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў сардэчна жадаем Вам Божага благаславення і няспыннай апекі Марыі Панны Міласэрнасці, здароўя і душэўнага супакою. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за прыгожа абвешчанае Божае слова, бацькоўскі клопат і зычлівасць, добрае адкрытае сэрца. Няхай Бог узнагародзіць ахвярную святарскую працу, а анёл-ахоўнік беражэ па дарозе да нас.
З малітвай вернікі з Галімшчызны і з Іўя
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы: Валерый Мазюк і Віктар Бохан, сястра Юзэфа!
Віншуем Вас з днём Нараджэння і жадаем Вам здароўя, радасці, дароў Святога Духа, спаўнення ўсіх мараў. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за працу сярод моладзі і дзяцей, за цудоўныя казанні і споведзі, за старанную душпастырскую працу.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Шаноўны ксёндз-дзекан
Генрых Яблонскі! З нагоды 23-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем Вам усяго самага найлепшага. Няхай Бог, з далоні якога Вы бераце здольнасці, прадоўжыць Вашыя гады ў міры і любові, няхай адорыць Вас здароўем і стойкасцю. Няхай св. Ян Марыя Віянэй, заступнік святароў, будзе сапраўдным узорам для Вас, добрым і шчырым апекуном, удзеліць благаславенне і дасць моцы прыняць цяжкасці кожнага дня. Мы ўдзячны вам за ахвярную і шчырую працу, за прыгожа абвешчанае Божае слова.
З памяццю і малітвай парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважаны ксёндз-дзекан
Пётр Марцінец! Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам здароўя, шчасця, сілаў і нястомнасці ў службе Богу і людзям, зычлівых і шчырых людзей побач, поспехаў ва ўсіх справах. Няхай добры Бог благаславіць, адорвае няспыннай сваёй ласкай і супакоем, а Божая Маці асвятляе шлях промнямі сваёй міласэрнасці.
Вернікі з парафіі імя Хрыста-Валадара з Азёраў
|
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Пётр Марцінец! З нагоды дня Нараджэння сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, шмат радасці і прыгожага плёну святарскай працы.
Часлава Мячкоўская
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Ян Рэйшэль! Сардэчна віншуем Вас з днём Нараджэння і шчыра жадаем Вам няспыннай апекі Беззаганнай, любові і ўсіх Божых ласкаў, здароўя, усмешкаў, людской зычлівасці, душэўнага супакою, сілаў і нястомнасці на святарскім шляху. Сардэчна дзякуем Вам за ўсё, што Вы робіце для нас.
Вернікі з вуліцы Лясной з парафіі Жалудок
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Вячаслаў Матукевіч! Сардэчна віншуем Цябе з трохгоддзем святарскіх пасвячэнняў і шчыра жадаем Табе ўсіх Хрыстовых ласкаў, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, людской зычлівасці. Няхай Бог, якому Ты даверыўся, вядзе Цябе самым прыгожым шляхам, а Марыя Панна апякуецца Табой няспынна.
Бацькі, якія Цябе любяць
◊◊◊
Паважаныя дыяканы:
Юрый Ёдзік і Руслан Мазан! Сардэчна віншуем Вас са святарскімі пасвячэннямі і жадаем здароўя, радасці, плённай святарскай працы, людской зычлівасці, памяркоўных вернікаў. Няхай Хрыстус, якому Вы даверыліся, вядзе Вас самым прыгожым шляхам, Божая Маці апякуецца Вамі заўжды, а Святы Дух умацоўвае сваімі дарамі і дае сілы.
Вернікі з парафіі імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска і пілігрымы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Астукевіч! Віншуем Вас з 10-ці годдзем святарства і Імянінаў і сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, Божага благаславення, душэўнага супакою, людской зычлівасці і шматлікіх Божых ласкаў. Няхай добры Бог, які заклікаў Вас быць святаром, падтрымлівае ў кожную хвіліну жыцця, Святы Дух асвятляе шлях, а Міласэрная Маці апякуецца Вамі.
Удзячныя парафіяне з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважаны ксёндз Лешак Дамагала! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам усіх Божых ласкаў на нялёгкім, але прыгожым шляху святара, няспыннай апекі Марыі Панны, дароў Святога Духа, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, людской зычлівасці, супакою і штодзённай радасці.
Удзячныя парафіяне з Капцёўкі
|