29 лістапада 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Выражаем шчырую ўдзячнасць біскупу Аляксандру Кашкевічу за супольную малітву падчас візіту з нагоды ўрачыстасці нашага Заступніка: св. Губерта, за візіт, які “распаліў агонь” веры, сагрэў нашыя халодныя душы абвяшчэннем Божага слова і за супольную малітву. Мы дзякуем за такую ўвагу да нас, што мы не засталіся незаўважанымі. Няхай Бог благаславіць, а Марыя Панна дапамагае Вам заўжды і ўсюды. Жадаем Вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця, людской зычлівасці.
Удзячныя парафіяне з капліцы
імя св. Губерта з вёскі Бакшты
◊◊◊
Выражаем сардэчную падзяку Івану Буйку, галоўнаму ляснічаму лясной гаспадаркі ў Іўі за прыгожы падарунак для нашай капліцы: за фотаздымак нашага касцёла, які быў пабудаваны ў 1934 г., а падчас вайны - спалены. Гэты фотаздымак Іван павялічыў, зрабіў рамку і перадаў нам у дзень св. Губерта. Няхай добры Бог адорыць яго сваімі ласкамі, а св. Губерт дапамагае ў працы.
З глыбокай удзячнасцю вернікі
з капліцы імя св. Губерта з вёскі Бакшты
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Здзіслава Ведэра з Імянінамі. Сардэчна жадаем Вам спакойных і радасных дзён жыцця ў Божай ласцы, штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны, людской зычлівасці, душэўнага супакою і моцнага здароўя. Няхай святло Хрыста асвячае Вашу святарскую дарогу. Дзякуем за ахвярнасць і малітву, за мудрасць і добрае сэрца, за ратунак нашых душаў.
Касцёльны камітэт, супрацоўнікі-салезіяне

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Зайку з нагоды Імянінаў перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілаў і Божага благаславення, апекі Марыі Панны на дальнейшы шлях душпастырскай паслугі.
    Мы ўдзячны Вам за ахвярную працу, добрае сэрца, якое выслухае кожнага і зразумее. Няхай заўсёды побач з Вамі будуць сардэчныя і шчырыя людзі.
Круг Ружанца імя Божай Маці
Няспыннай Дапамогі з Рэплі
◊◊◊
Сардэчна віншуем супрацоўніка салезіянскай сям’і Здзіслава Ялгоўскага з Імянінамі. Жадаем Вам радасных дзён, шчасця, моцнага здароўя, поспехаў у рэалізацыі сваіх планаў. Няхай добры Бог благаславіць Вас за працу, а св. Марыя аберагае ад няўдач і бяды.
Касцёльны камітэт, супрацоўнікі-салезіяне
◊◊◊
Шаноўнаму дыякану Юрыю Ёдзіку з нагоды дыяканскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шматлікіх Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці.
Вернікі з касцёла
імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска
◊◊◊
З нагоды дня св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі, мы перасылаем арганістцы пані Ірыне Жук самыя сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя, людской сардэчнасці. Няхай Святы Дух дапамагае Вам праслаўляць Імя Пана прыгожай ігрой і спевам.
Ксёндз-пробашч, парафіяне
з касцёла імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска
◊◊◊
Віншуем ксяндза Яўгена Учкуроніса з 30-ці годдзем. Шчыра жадаем Вам шмат спакойных і радасных дзён жыцця ў Божай ласцы, штодзённай апекі і заступніцтва св. святара з Арс. Мы ўдзячны Вам за добрае сэрца, якое выслухае заўжды, зразумее і прыйдзе на дапамогу. А Ваш прыклад веры, служэння Богу і людзям, шчырасць і ахвярнасць будуць з намі ў нашай памяці.
З павагай, удзячнасцю і малітвай
- сярэдняя школа з Кемелішкаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу-пробашчу Лявону Ладышу з нагоды дня Заступніка перасылаем сардэчныя пажаданні: Няхай Бог ласкай дні Твае акружыць, Усю будучыню у рай зямны заменіць. Свет будзе - малады, чароўны, a людская зычлівасць жыццё азарыць.
    Няхай жа Табе Бог укажа толькі прыгожы, высакародны і цудоўны шлях. Мы жадаем Табе здароўя, радасці, неабходных Божых ласкаў, апекі Маці Міласэрнасці і св. Заступніка.
Харысты з в. Войстам
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Павайбе з нагоды абароны кандыдацкай дысертацыі перасылаем шчырыя пажаданні: усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны на святарскім шляху. Няхай заўжды побач з Табой будуць зычлівыя людзі.
Дзядзька, цётка і браты: Аляксей, Ян,
Павел і Пётр з парафіі імя св. Сям’і з Ліды
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Стапыру з нагоды Імянінаў перасылаем самыя прыгожыя пажаданні: усіх неабходных Божых ласкаў, штодзённай няспыннай апекі Марыі Панны, дароў Святога Духа, зычлівых людзей навокал, здароўя, доўгіх гадоў жыцця.
Клерык Юрый і ўдзячныя парафіяне
◊◊◊
Дарагой сястры Элігіі Арценюк з супольнасці сёстраў імя Божай Міласэрнасці з нагоды Імянінаў - самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, поспехаў ва ўсім, стойкасці і шмат добрых і радасных хвілінаў у жыцці, а таксама нязгаснага запалу духа на кожны дзень працы.
КВернікі з парафіі імя Святой Тройцы з Шылавічаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Андрэю Лазарэвічу з нагоды Імянінаў хочам перадаць найсардэчнейшыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, сілаў на кожны дзень душпастырскай паслугі, Божага благаславення, апекі св. Заступніка і Граўжыскай Божай Маці ў штодзённым святарскім жыцці. Мы дзякуем за старанную і ахвярную працу, укладзеную ў будаўніцтва нашай святыні, за добрае сэрца, якое заўсёды выслухае кожнага і зразумее, за службу Богу і людзям. Няхай заўсёды Вас акружаюць зычлівыя людзі.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Граўжышак
◊◊◊
Паважанай Іаанне Сянкевіч з нагоды прыгожага юбілею: 80-ці годдзя з дня Нараджэння перасылаем самыя шчырыя пажаданні: усіх Божых ласкаў на дальнейшы жыццёвы шлях, апекі Марыі Панны, здароўя, душэўнага супакою, радасці ад блізкіх, сямейнага цяпла.
Сям’я і самыя блізкія
◊◊◊
Шаноўнаму дыякану Юрыю Марціновічу з нагоды дыяканскіх пасвячэнняў перасылаем самыя найлепшыя пажаданні на гады паслугі па рэалізацыі святарскай місіі. Сардэчна дзякуем за ўдзел і высілкі падчас арганізацыі пешай пілігрымкі ў санктуарый імя Засмучанага Езуса ў Рось. Будзьце ж Вы такім энергічным заўжды і не губляйце свайго запалу. Мы памятаем пра Вас у малітве і жадаем стойкасці на нялёгкім святарскім шляху.
Удзельнікі пілігрымкаў з Гродна ў Рось
◊◊◊
Віншуем дарагую маму Алену з днём Нараджэння. Сардэчна жадаем ёй шчодрых ласкаў ад Езуса Хрыста, няспыннай апекі Марыі Панны, любові бліжніх і людской зычлівасці, моцнага здароўя на доўгія гады, Божага благаславення на кожную хвіліну жыцця.
Дачка Гражына з мужам,
Патрыцыя, Марцін, Станіслава
◊◊◊
Шаноўнаму а. Андрэю Шалкевічу, асістэнту нацыянальнага ФОС, з нагоды Імянінаў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, поспехаў, дароў Святога Духа, Божага благаславення, апекі Марыі Панны і св. Францыска.
Ад імя ўсёй францысканскай сям'і свецкіх - нацыянальная рада