18 кастрычніка 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эмінэнцыі кардыналу Казіміру Свёнтку з нагоды дня Нараджэння перасылаем самыя прыгожыя пажаданні: усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Божай Маці на святарскім шляху, людской зычлівасці, душэўнага супакою, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця.
Рэдакцыя газеты «Слова Жыцця»
◊◊◊
Шаноўнаму пробашчу Юзафу Багдзевічу з нагоды дня Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, душэўнага спакою, сілаў на кожны дзень нялёгкай святарскай працы, Божага благаславення, апекі Найсвяцейшай Панны. Мы дзякуем за ахвярную працу, за прыклад веры і пабожнасці.
Круг ружанца імя св. Тэрэзы
ад Дзіцятка Езус з Астраўца
◊◊◊
Віншуем паважанага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з Імянінамі і 20-ці годдзем са дня атрымання біскупскай сакры. Сардэчна жадаем Вам шмат спакойных і радасных дзён жыцця ў Божай ласцы, штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны, людской зычлівасці, моцнага здароўя.
Рэдакцыя газеты «Слова жыцця»
і парафіяне з Адэльска
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі біскупу Аляксандру Кашкевічу перасылаем сардэчную падзяку за ахвярнае абвяшчэнне Божага слова падчас візітацыі ў нашай парафіі ў Сурвілішках. Віншуем Вас з 60-ці годдзем з дня Нараджэння. Жадаем Вам моцнага здароўя, сілаў, Божага благаславення і апекі Кангрэгацкай Божай Маці, апякункі Гродна. Сто гадоў жыцця і шчаслівай сустрэчы з Папам!
Ксёндз Віктар, касцёльны камітэт і парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Тадэвушу Вышынскаму з нагоды Імянінаў сардэчна жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Божай Маці на святарскім шляху, падтрымкі вернікаў, душэўнага супакою, доўгіх гадоў жыцця.
Семінарыйная супольнасць
і рэдакцыя газеты «Слова Жыцця»
◊◊◊
Віншуем паважанага ксяндза Тадэвуша Крыштопіка з Імянінамі і перасылаем Вам сардэчныя пажаданні: няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны, Божых ласкаў, людской зычлівасці, спакойных дзён з Богам, шмат сілаў, моцнага здароўя.
Семінарыйная супольнасць,
дыяцэзіяльнае выдавецтва
і рэдакцыя газеты «Слова Жыцця»
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Паўлу Звяжынскаму сардэчна дзякуем за шасцігадовую ахвярную працу ў парафіі ў вёсцы Рандзілаўшчына. Перасылам Вам самыя прыгожыя пажаданні: моцнага здароўя, сілаў і Божага благаславення ў душпастырскай працы, штодзённай апекі Марыі Панны. Мы дзякуем Вам за добрае сэрца, якое кожны дзень выслухае і зразумее. Няхай прыклад Вашай веры, шчырасці і ахвярнасці будзе добрым узорам для пераймання. Няхай з Вамі заўжды будуць зычлівыя людзі.
Касцёльны камітэт і парафіяне
◊◊◊
З нагоды дня Нараджэння паважанаму ксяндзу Казіміру Янджэйчаку перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шмат радасных і спакойных дзён жыцця ў Божай ласцы, стойкасці, запала для абвяшчэння Евангелля і апекі Найсвяцейшай Панны.
Вернікі з вёскі Гарачкі і Дмісевічы
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Алегу Пятрашцы з нагоды дня Нараджэння жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і радасці, у працы шмат сілаў і поспехаў, людской зычлівасці, Божага благаславення, апекі Марыі Панны на кожны дзень жыцця.
Парафіяне з Лядска, вёска Еўлашы
◊◊◊
Выражаем глыбокі жаль і спачуванне ксяндзу Андрэю Стапыру з-за смерці яго мамы Казіміры.
Парафіяне з Бярозаўкі