Ці можна верыць у сны?

Задай пытанне

кс. Павел Салабуда Што на гэты конт гаворыць Касцёл?

   Сон мае шмат інтрыгуючых уласцівасцяў. Падчас сну чалавечая мускулатура знаходзіцца ў аслабленым стане, а рытм сэрца запавольваецца. Сон перадае эмацыянальны фон нашага жыцця. Вядома, што ён выконвае рэгенерыруючую функцыю арганізма, таму мы праводзім у сне аж 1\3 нашага жыцця. Паводле некаторых даследчыкаў гэтай з’явы сон з’яўляецца важным элементам жыцця, таму што мары ў сне даюць магчымасць перш за ўсё разрадзіць напружанне. Часам чалавек акрэслівае гэта як невялікі “фільм” або “расказік”. Цікава, даследчыкі заўважылі, што існуе розніца паміж снамі ў мужчынаў і жанчынаў. Часцей за ўсё жанчынам сніцца які-небудзь адзін чалавек, вядомае наваколле, а галоўныя героі праяўляюць шмат эмоцый. А вось сны ў мужчынаў характарызуюцца высокім узроўнем агрэсіі і фізічнай актыўнасці, а дзеі сна праходзяць у невядомых месцах.
Паводле даследаванняў зместам сноў часцей за ўсё з’яўляюцца негатыўныя здарэнні. Вядома таксама з’ява сонных кашмараў, якая нярэдка назіраецца ў дзяцей. Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што сны вельмі звязаны з нашым станам нервовай сістэмы. Вельмі цяжка паддаюцца даследаванням сны, звязаныя з будучым. Існуюць сны рэлігійнага зместа. Шматразова пра гэтую з’яву згадваецца ў Святым Пісанні. Бог прыходзіць да чалавека тады, калі ён спіць. У Новым Запавеце гаворыцца пра Юзафа, якому сніцца, што да яго прыйдзе Марыя. Тром каралям сніцца, што яны павінны вяртацца ў Бэтлеем па іншай дарозе і г.д Гэта толькі некаторыя прыклады, калі Бог паказвае будучыню сваім прарокам і святым. Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што ў старажытнасці меркавалі, што сны маюць вялікую вартасць. Сёння сон не адыгрывае такую вялікую ролю, як калісьці.
    Пазіцыя Касцёла на гэтую тэму - ясная і дакладная. Нельга падыходзіць да сноў даслоўна, таму што гэта з’ява толькі псіхічнага характара. Да сноў нельга ставіцца як да магіі або да прадказанняў будучыні. Калі змест сна не згодна з Божай навукай, то яго трэба, не задумаючыся, адкінуць, нават, калі нам здаецца, што гэты сон вельмі верагодны. Як кажа прарок Ерамія: “Не звяртайце ўвагу на вашыя сны, якія вам сняцца” (Ер 29, 8). Трэба маліцца, як гэта рабіў прарок Данііл і прасіць Божае святло, каб зразумець свае сны. Катэхізм Каталіцкага Касцёла падкрэслівае, што “сутнасцю адпаведнай хрысціянскай паставы з’яўляецца давер Божаму Провіду ва ўсім тым, што датычыць будучыні” (ККК 21, 15). Гэта дабро і праўда павінны з’яўляцца крытэрыямі нашых учынкаў, а не сны. Вельмі добра, калі сон нам дапамагае ў гэтым. Але ён не ёсць чымсьці аўтаномным, што можа замяніць нам разумны выбар. На гэтую тэму вельмі трапна выказаўся айцец Яцэк Салей, душпастыр і аўтар многіх кнігаў: “Нельга, каб ад сноў залежалі такія нашыя рашэнні, якія павінны быць вельмі старанна абдуманы здаровым розумам і прыняты згодна са свабоднай воляй, нават, калі рашэнні, якія падказвае нам сон, не супярэчаць праўдзе веры ані Божым запаведзям”. Давайце ж адкідваць усякую нездаровую зацікаўленасць гэтай тэмай.