Як сябе паводзіць, калі працоўныя абавязкі медыцынскага работніка супярэчаць навуцы Касцёла?

Задай пытанне

Этычны кодэкс лекара абавязвае перад дзяржавай. Але калі нейкі аспект гэтага кодэксу супярэчыць Божаму закону, то ўрач католік не абавязаны яго прытрымлівацца.
    Нярэдка праціўнікі якіх-небудзь пярэчанняў па меркаваннях сумлення ў медыцыне спасылаюцца на абавязак лекара не навязваць свае рэлігійныя перакананні ў сферы лячэння. Але тут трэба заўважыць, што гэта зусім не супярэчыць праву ўрача адмовіць і, напрыклад, не выпісаць у рэцэпце кантрацэптыў.
    Гарманальныя прэпараты, якія прымяняюцца з тэрапеўтычнымі мэтамі (нават калі яны маюць пабочны кантрацэптыўны эфект), з’яўляюцца лячэннем. Калі ж тыя самыя прэпараты прапісваюць пацыентам з адзінай мэтай пазбегнуць зачацця, то гэта не адносіцца ні да дыягностыкі, ні да тэрапіі. Значыць, ні клятва Гіпакрата, ні этычны кодэкс не абавязваюць гінеколага іх прызначаць.
Трэба памятаць, што ніякія іншыя непрафесійныя матывы тут ні пры чым, паколькі разнастайныя навуковыя даследаванні даказваюць, што кантрацэптыўныя прэпараты не з’яўляюцца бясшкоднымі з медыцынскага пункту гледжання, а часам маюць і абартыўнае дзеянне. Варта адмовіцца ад супрацоўніцтва з любой фізічнай або юрыдычнай асобай, калі яна прымушае да дзеянняў, якiя супярэчаць этычным прынцыпам, прафесійнаму абавязку або закону.