Калі нарадзіўся Хрыстос?

Задай пытанне

Шматвечная хрысціянская традыцыя звязвае нараджэнне Езуса Хрыста з днём 25 снежня 1 г. да н.э., але вынікі гістарычных даследаванняў (якія вядуцца ад XIX стагоддзя) пярэчаць гэтай традыцыі. Верагодней усяго Езус Хрыстус нарадзіўся паміж 8 і 4 г. да н.э. ці ў 2 г. да н.э. Калі ідзе гаворка пра дакладную дату, то дадзеныя з Евангелля (пастухі і статак пад чыстым небам) выключаюць зімовую пару.
    Адзіныя крыніцы, якія дазваляюць прыблізна вызначыць час нараджэння Езуса, гэта два Евангелля Навага Запавету: св. Мацвея і св. Лукі. Іншыя новазапаветныя Евангеліі нічога на гэтую тэму не ўзгадваюць. Праблема, з якой спатыкаюцца гісторыкі, што даследуюць абедзве крыніцы, гэта разыходжанні ў гэтых версіях. Згодна з Евангеллем паводле св. Мацвея (Мц 2, 1), Езус нарадзіўся яшчэ калі жыў цар Ірад, а ў Евангеллі паводле св. Лукі (Лк 2, 1) Езус нарадзіўся падчас перапісу насельніцтва, калі ўладаром Сірыі быў Квірыній. З іншых крыніц мы ведаем, што Ірад памёр у 4 г. да н.э., а Квірыній правёў перапіс насельніцтва на мяжы 6 і 7 гадоў н.э.
Найбольш старажытнае суаднясенне дня 25 снежня з днём Божага Нараджэння змяшчаецца ў фрагменце працы, якую прыпісваюць Тэафілу з Антыёхіі (каля 180 г. н.э). Існуюць сведчанні, што ў Рыме першы раз святкавалі Божае Нараджэнне толькі ў 354 г. н.э., а на ўсходзе Рымскай Імперыі за Дзень нараджэнння Езуса лічылі 6 студзеня.
    Эру “ад нараджэння Хрыста” і 1 год, як першы год пасля нараджэння Езуса з Назарэта, увёў у 525 г. армянскі законнік Дыанізій Меншы, які працаваў па загаду папы Яна I, прымаючы 25 снежня 753 г. (ад моманту заснавання Рыму) за дату нараджэння, а год 754 (ад моманту заснавання Рыму) за 1 год н. э. І таму, што ён не ўвёў нулявога года, год нараджэння стаў 1 г. да н.э.