Як навучыць маленькае дзіця маліцца?

Задай пытанне

кс. Павел Салабуда Перш за ўсё на бацьках ляжыць адказнасць за рэлігійнае выхаванне дзяцей. Так як бацька ці маці вучыць дзіця, каб яно гаварыла: “дзякуй”, “прабачце”, так бацькі павінны навучыць з маленства дзіця маліцца. Малітва павінна мець у сям’і прывілеяванае месца. Малітва можа дапамагаць стварыць цёплыя ўзаемаадносіны паміж бацькамі і дзецьмі, выхоўваючы ў дзіцяці паставу велікадушнасці і любові.
   Самае важнае, каб малітва ў доме не была тэмай для сваркаў, бо ў такой сітуацыі дзіця не будзе кленчыць, каб адгаварыць вячэрнія пацеры ці перахрысціцца перад ядой. Патрэбна кожнае слова малітвы растлумачыць дзіцяці. Не смяяцца з памылкаў, бо гэта можа сканфузіць дзіця і садзейнічаць таму, што яно будзе неахвотна адносіцца да ўсяго, што мае сувязь з верай.
   Спачатку трэба вучыць дзіця простым малітвам, памятаючы пра тое, што малітва павінна быць заўжды дастасавана да інтэлектуальнага і эмацыянальнага ўзроўню чалавека. Нельга чакаць ад малога дзіцяці мудрых тэалагічных выказванняў. Часам бацькі – вельмі амбіцыйныя, таму што імкнуцца замяніць старыя і маланатхняльныя малітвы ўласнай творчасцю. Аднак дзіця павінна маліцца, а не прагаворваць тое, што было створана бацькамі.
Некалькі практычных указанняў:
   - Патрэбна растлумачыць дзіцяці, што калі нават яму здаецца, што Бог маўчыць, то на самай справе Ён не пакідае яго ніколі;
   - Трэба навучыць дзіця пазбягаць падчас малітвы ўсякага прыкідвання; Кароткая і шчырая ранішняя малітва разам з дзіцём можа садзейнічаць таму, што яно будзе мець на працягу дня добры гумар, а малітва перад сном суцішыць яго і супакоіць;
   - Падчас малітвы дзіця можа мець свае рытуалы ці цырымоніі, не трэба гэтага ліквідоўваць;
   - Варта падтрымліваць малітву дзіцяці ў духу радасці, а не выключна - ў смутку і граху.
   Святая Тэрэза з Авіля сказала: “Ад смутных, сур’ёзных і панурых святых усцеражы нас, Пане!” Таму клапатліва апекавацца малым дзіцём - вельмі важная і выключная справа.