Ішлі гады – і сонца засвяціла нам! Аднойчы пазнаёміліся на жытамлянскіх могілках з а. Станіславам, які здзяйсняў там абрад пахавання. Звярнуліся да яго з просьбай рэгулярна адпраўляць у нас набажэнствы. І ён стаў прыязджаць з далёкіх Прывалкаў. Кожную нядзелю, нягледзячы на надвор’е. Хоць абслугоўваў яшчэ Азёры і Кашубінцы... Праз нейкі час сумеснымі намаганнямі мы разам з айцом абгарадзілі могілкі і пабудавалі капліцу.
Дарэчы, хочацца заўважыць, што ўсё, да чаго святар прыкладваў руку, рабіў з вялікай ахвотай і запалам. Шчыра і аддана служыў Богу і людзям, не шкадуючы сябе. Яму не залежала, якой цаной будзе зроблена чарговая справа на хвалу Бога...
А. Станіслаў застанецца ў нашай памяці назаўсёды. Няхай Усемагутны Пан за ўсё яму аддзячыць.