Ружанцовы кастрычнік

Дзіцячы куточак


Кастрычнік ланцужком
Ружанца аперазаны,
Свету надзею і радасць
Нясе.
Ружанец для людзей на
Зямлю спасланы,
Шмат ласк з неба ад Бога
Прынясе.

Малітва ружанцам па
Свеце плыве,
Яго таямніцы на зямлі
Абвяшчае.
У сэрцы чалавечыя ўпадае і
Ніколі не гіне.
Малітвай Марыйнай да
Неба ўзносіцца.

Ойча наш і Вітай Марыя
Нясецца па свеце.
І перад Божым тронам
Рэхам разносіцца.
Даверлівай веры
вучыць кожнае
Божае дзіця.
Хвалу Маці Божай і Яе
Сына абвяшчае.

Пацёркі ружанца –
У неба дарога.
Маюць моц патаемную, перад
Людзьмі закрытую.
Кожным дзесяткам
Тым, хто просіць, дапамогуць.
Гэта ланцужок ласк Божых,
Любоўю спавіты.

Удзячны кастрычнік,
Хоць сумны і шэры,
Ружанцам у сэрцы людскія
Вялікую радасць улівае.
І за вымаленыя людзьмі
Ад Бога дары
Авэ Марыя сваёй Пані з
Усім светам спявае.