Фаршыраваныя словы

Адпачынак - Дзіцячы куточак

Прыдумайце якое-небудзь даўжэйшае слова, напрыклад: лакаматыў. Кожны запісвае яго на паперы, зверху ўніз, у кожным радку можа знаходзіцца толькі адна літара. На пэўнай адлегласці напішыце гэтае ж самае слова яшчэ раз, таксама памятаючы пра тое, каб у кожным радку знаходзілася толькі адна літара, на гэты раз – знізу ўверх.
    Такім спосабам у верхнім радку ўверсе будзе знаходзіцца літара л, а справа – а. Кожны з вас павінен запоўніць прастору паміж імі, каб паўстала слова, першай літарай якога будзе л, а апошняй – а. Гэта магло б быць – ляска. Паспрабуйце запоўніць усе радкі. Пасля таго, як пройдзе вызначаны час, чытайце ўголас свае словы. Перакрэслівайце тыя, якія былі напісаны ў большасці асобаў. За кожнае слова, якое не паўтараецца, Вы атрымаеце адно ачко. Выйграе той, хто набярэ найбольшую колькасць ачкоў.