Большасць людзей у дарослым узросце ствараюць сем’і. Знаходзяць блізкага чалавека, жывуць з ім у любові і ўзаемаразуменні, разам нараджаюць і выхоўваюць дзяцей, цешацца іх поспехам, перадаюць свае веды і вопыт...
На працягу многіх тысяч гадоў людзі нараджаюцца, затым сталеюць, старэюць і паміраюць. Дзякуючы з’яўленню на свет дзяцей пакаленне людзей аднаўляецца. За нашчадкамі – будучыня чалавецтва! Калі б дзеці на нараджаліся, чалавечы род спыніўся б.
Сярод шматлікіх народаў і народнасцей, якія жывуць на планеце, ёсць настолькі малалікія, што ім у бліжэйшы час пагражае знікненне (асабліва калі з пакалення ў пакаленне нараджаецца ўсё менш і менш дзяцей). Таму вельмі важна, каб былі нашчадкі. Дзеці не толькі прыносяць радасць сваім бацькам, бабулям і дзядулям, але і даюць упэўненасць у будучыні народа і чалавецтва ў цэлым. †