Тры дарогі

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Сябар! Вядома, няўдачы засмучаюць. Але гэта далёка не нагода, каб упадаць у роспач. Часам за непрыемнасцямі хаваецца большая бяда, ад якой засцерагае Бог.
    Сёння прапануем Табе паразважаць над тым, што Усемагутны заўсёды побач, нават у самыя цяжкія хвіліны жыцця.


   

Ішоў хлопчык па дарозе. Раптам спатыкнуўся і ўпаў. Параніў ногі, збіў лоб. Пакрыўдзіўся хлопец на Бога і сказаў:
    – Які ж Ты Ахоўнік, калі дазволіў мне так балюча стукнуцца?
    І накіраваўся далей па іншай дарозе. Але не ведаў хлопчык, што наперадзе, дзе ён толькі што зваліўся, ляжала ядавітая змяя.
    Раптам пачалася навальніца. Хлопчык пабег да дрэва, каб схавацца ад дажджу, але зноў упаў і ўдарыўся.
    У другі раз звярнуўся да Бога:
    – Ты не дазволіў мне нават схавацца ад дажджу, які ж Ты Ахоўнік пасля гэтага?
    І павярнуў на трэцюю дарогу. Але не ўбачыў, як маланка стукнула ў дрэва, пад якім ён хацеў схавацца.
    Пайшоў хлопчык трэцяй дарогай. Ішоў асцярожна, гледзячы пад ногі, і казаў:
    – Больш не спадзяюся на Цябе, Божа. Не ахоўваеш мяне, не даеш ісці па дарогах, абраных мною...
    І раптам зноў упаў і зламаў сабе руку. Моцна раззлаваўся на Бога і сказаў:
    – Не веру я больш у Тваё існаванне. Ты не дапамагаеш мне, а толькі перашкаджаеш. Не пайду я па дарогах, а пайду праз горы.
    Але не ведаў хлопчык, што трэцяя дарога нікуды не вяла, а ў канцы яе была толькі чорная бездань.
    І палез хлопчык праз гару. А калі дабраўся да вяршыні, то з вышыні яе ўбачыў змяю атрутную на першай дарозе, дрэва абгарэлае на другой, прорву чорную на трэцяй, і зразумеў, што кожны раз Творца ратаваў яго ад гібелі. І з тых часоў стаў спаўна давяраць Богу.
    Аказалася, чэмпіён быў глухім.

  ° Што адчуваў хлопчык, калі спатыкаўся?
    ° Чаму наракаў на Бога?
    ° Ад чаго Усемагутны засцерагаў хлопца?
    ° Калі ён зразумеў, што Бог ніколі не пакідае сваё стварэнне?
    ° Якія пачуцці хлопец перажываў у гэты момант?