Калі хочаш маліцца...

Дзіцячы куточак

Вялікімі крокамі ідзе кастрычнік – ружанцовы месяц. У касцёле або дома сярод сям’і мы молімся на ружанцы. Перабіраючы пацеркі, мы гаворым “Ойча наш” і “Вітай, Марыя”. Вы напэўна ведаеце, што ружанцовая малітва мае незвычайную моц: гэта менавіта дзякуючы ёй многія людзі засталіся жывыя, маюць шчасце ў сям’і, ім шанцуе ў працы. Святы Айцец Піо гаварыў, што ружанец – гэта найлепшая зброя супраць д’ябла. Гэты святы штодня адгаворваў вельмі шмат ружанцаў і так стаў незвычайным рыцарам Марыі. Вы таксама можаце дапамагчы Марыі выратаваць свет ад зла і пекла! Да канца кастрычніка засталося толькі два тыдні!
Для чаго служыць малітва?
    На свеце ёсць людзі, якія ўсё жыццё прысвячаюць малітве. Яны робяць гэта ў зацішшы кляштара і ў глыбіні свайго сэрца. Ці патрэбна гэта для нечага? Канешне. Гэта так, нібы праводзіць час са сваім сябрам. Ты хочаш яму расказаць пра нейкую важную падзею, якая з табой здарылася. Калі вы расказваеце пра сябе, вы яшчэ больш даведваецеся адзін пра аднаго. Малітва з’яўляецца чымсьці падобным, але значна прыгажэйшым. Калі ты радасны або сумны, Бог цябе слухае. Малітва – гэта ўслухоўванне ў Бога, які да цябе прамаўляе. Гэта не заўсёды лёгка. Але ў нас ёсць усё жыццё, каб гэтаму навучыцца!

    Да каго маліцца?
    Каб звярнуцца да Бога, ёсць тысячы спосабаў: мой Божа, Ойча, Пане. Ты не павінен забываць пра Езуса, Святога Духа і Найсвяцейшую Маці.
   
    Не важна дзе, усе 24 гадзіны
    У гарах, у тваім пакоі або ў палатцы: Бог чуе цябе ўсюды. У сям’і, у школе, пасля абеду, перад тым, як заснуць: Бог прымае цябе ў кожны час.
   
    3 ног да галавы
    Каб паказаць, што Бог поўнасцю Табой валодае, можаш зрабіць знак крыжа. Каб лепш пачуць тое, што Бог табе гаворыць, можаш заплюшчыць вочы. Можаш стаць на калені, каб паказаць, што перад Яго абліччам ты адчуваеш сябе зусім малым. Калі ты молішся з іншы мі асобамі, можаш трымаць іх за рукі. Седзячы або стоячы: ты сам адчуеш, як табе найлепш маліцца.
   
    Мае словы, іх словы
    Можаш маліцца штодзённымі словамі: дзякуй, прабач, прашу... або таксама словамі, якія ты прыдумаеш толькі для Бога (паэзія, ліст або спеў). Можаш выкарыстаць Біблію, разважыць псалом або паўтарыць які-небудзь фрагмен, што прамовіў да тваіх думак. Маліся таксама са сваімі сябрамі, братамі, сёстрамі. Няхай кожны выказваецца ў малітве. Гэта так прыгожа, маліцца на некалькі галасоў!
   
    Цішыня ці спеў
    Можаш таксама маліцца ў цішыні. Каб зрабіць гэтую сустрэчу яшчэ больш прыгожай, падчас малітвы можаш запаліць свечку, уключыць прыгожую музыку. Малітва не павінна быць абавязкова ціхай. Пан Бог любіць таксама рух і ўмее радавацца ад усяго сэрца.