Хоры Анёлаў. Анёл з паходняй

Дзіцячы куточак

– А Анёлы адрозніваюцца адзін ад аднаго?
    У Пана Бога няма нікога і нічога аднолькавага.
    Анёлы ў тым ліку.
    – Дык чым яны адрозніваюцца?
    Са Святога Пісання і ад святых мы ведаем пра дзевяць анёльскіх хораў: Серафімы, Херувімы, Троны, Панаванні, Моцы, Валадарствы, Княствы, Арханёлы, Анёлы.
    Усе святыя Хоры бласлаўлёных Анёлаў, маліцеся за нас.
    (з Літаніі да святых Анёлаў)

   
   Сёння паходня ўжо не ўжываецца кожны дзень. Некалі яе ўжывалі асабліва для таго, каб асвятляць дарогу ноччу. Можа, менавіта таму на некаторых абразах можна ўбачыць Анёлаў з паходняй – з жывым Божым агнём, які павінен асвяціць цемру, выкліканую грахом. Злы дух любіць цемру, але Анёлы заўсёды асвятляюць чалавечыя шляхі. Таму варта клікаць іх на дапамогу і прытрымлівацца Божага святла, каб не заблукаць у дарозе.