Падарунак

Дзіцячы куточак

Адзін настаўнік праводзіў заняткі з вучнямі. Нечакана ў гэтае памяшканне імкліва ўвайшоў мужчына і пачаў зневажаць настаўніка. Але настаўнік маўчаў і ніяк не рэагаваў, цярпліва чакаючы, калі мужчына скончыць сваю тыраду і пойдзе... Мужчына пакінуў памяшканне, не атрымаўшы ў адказ ні слова.
    Вучні сталі пытаць свайго настаўніка, чаму ён нічога не адказаў на абразы? Настаўнік спытаў: “А навошта?” “Ну як жа, ён вас абражаў!” – абурыліся вучні.
    Тады настаўнік звярнуўся да аднаго з іх: “Уяві сабе, што ты прыйшоў да мяне ў госці і прынёс у падарунак яблык, а я яго не ўзяў. У каго ён застаўся?” “У мяне” – сказаў вучань”. “Дык вось, і я не ўзяў у гэтага чалавека тое, з чым ён прыйшоў. Сваё зло ён панёс з сабой”.