Наблізіцца да радасці Змёртвыхпаўстання

Дзіцячы куточак

Паважаныя чытачы!
Перыяд Вялікага посту – час успаміну пра пакуты i смерць Езуса, калі каталіцкі Касцёл заклікае нас узмоцненай малітвай і постам наблізіцца да радасці Змёртвыхпаўстання Пана.
    Уваскрэсенне Хрыста. Да гэтай вялікай падзеі павінны падрыхтавацца нашыя душа і цела. Пост не з’яўляецца павіннасцю ці пакараннем. Яго варта разумець як выратавальны сродак, свайго роду лячэнне для кожнай чалавечай душы. Лягчэй і плённей можна пасціць, калі разглядаць пост як нейкі адмысловы педагагічны перыяд у той Божай школе, чым з’яўляецца для хрысціяніна ўсё яго жыццё. Кожны вернік закліканы з дапамогай посту вызначыць меру свайго хрысціянства, меру дачынення да Хрыста, паглядзець на сваё жыццё ў святле Евангелля і выправіць тое, у чым папракае сумленне.