Час Адвэнту

Дзіцячы куточак

Паважаныя чытачы!
Вы спрабавалі заціснуць у кулак пясок і ўтрымаць яго там? Калі не, то скажу вам, што гэта зрабіць немагчыма. Пясок сыплецца скрозь пальцы, і чым мацней спрабуеш сціснуць кулак, тым хутчэй пясок знікае… Час – гэта той жа “пясок”. Мы рэдка задумваемся пра нястрымную плынь часу, пра пясчынкі секунд, якія перасыпаюцца ў нашых далонях.
Куцця

Калі зоркі на небе засвецяць,
І змрок на зямлю ападае,
Каляды сустрэць
на куццю
Сям’я за сталом сядае.

На стале – сена пад белым абрусам,
Пастаўлены посныя стравы,
Успамін і малітва за продкаў -
Сапраўды вельмі
важная справа.

Да родных хай едуць людзі здалёку,
Спяшаюць з каляднай нагоды.
Было так заўжды: ад прадзедаў-дзедаў.
Традыцыя гэта народа.


Ліліяна Абуховіч
Патрык Н. Портер, сказаў так: “Уявіце сабе, што ў вас ёсць банк, які штораніцы залічвае на ваш рахунак 86 400 долараў, не выконвае штодзённых падлікаў, не дазваляе вам мець наяўнасць на рахунку, а кожны вечар анулёўвае любую суму, якую вы не змаглі выкарыстаць на працягу дня. Што б вы зрабілі? Вядома ж, знялі б усё да апошняга цэнта! Такі банк ёсць у кожнага, а завецца ён - час. Штораніцы ён дае вам крэдыт у памеры 86 400 секунд, а кожны вечар анулёўвае ўсё, што вам не атрымалася інвеставаць у добрыя справы. Ён ніколі не пераносіць рэшту на заўтра, не дазваляе перавышаць крэдыт. Кожны дзень банк адкрывае для вас новы рахунак, кожную ноч ён спальвае ўсе дакументы папярэдняга дня. Калі вы не змаглі выкарыстаць сённяшні дэпазіт – гэта беззваротная страта. Назад дарогі няма. Нельга ўзяць грошай у рахунак заўтрашняга дня. Вы павінны жыць у цяперашнім часе, выкарыстоўваючы дэпазіт сённяшняга дня”.
    Мы часта шкадуем пра тое, што ў мінулым не атрымалася зрабіць што-небудзь добрае, і спадзяёмся, што здолеем зрабіць гэта пазней. Але мінулае і будучыня існуюць толькі ў нашых думках. Мінулага ўжо няма. Будучыні яшчэ няма. І незалежна ад таго, успамінаеце вы пра мінулае ці марыце пра будучыню, вы дзейнічаеце толькі ў сучаснасці. Толькі ў ёй можна штосьці змяняць у сваім жыцці, бо ні мінулае, ні будучыня нам не падуладны. Толькі ў сучаснасці можна быць шчаслівым і дарыць шчасце іншым.
    Час Адвэнту – гэта магчымасць задумацца: што ці Хто з’яўляецца самай вялікай каштоўнасцю нашага жыцця. Адвэнт – гэты час радаснага чакання сустрэчы з Езусам і падрыхтоўкі да гэтай самай важнай у нашым жыцці сустрэчы. Чакаючы Каляды, мы паглыбляемся ў мітусню, у наведванне крамаў, спяшаемся прыгатаваць святочны стол, прыбраць у доме - у выніку, забываемся, што дзень, пражыты без міласэрнасці - пражыты дарма. Мы можам падарыць цяпло нашага сэрца тым, хто ў ім больш за ўсё мае патрэбу: адхіленым, бедным, забытым усімі. Ці падорым мы ім радасць, свае добрыя справы, увагу і клопат? Ці будзе на душы добра і чыста? Ці будзе ў нашым сэрцы месца для Калядаў? А можа ў паспеху зноў мы прагледзім Каляды ў вітрынах крам і супермаркетаў?.. Толькі на хвілінку спыніцеся, прыслухайцеся, адчуйце – Бог блізка!