Візіт арцыбіскупа З.Зімоўскага ў Беларусь

Беларусь

27-30 мая 2010 г. Беларусь наведаў арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі, старшыня Папскай Рады па справах душпастырства працаўнікоў службы аховы здароўя. У рамках свайго візіту ў Беларусь ён наведаў абласны выканаўчы камітэт у Віцебску, Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. М. Машэрава, Віцебскую абласную клінічную бальніцу.
   На сустрэчы арцыбіскупа З. Зімоўскага, біскупа У. Бліна з намеснікам губернатара Леанідам Кавалёвым былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва Касцёла з медыцынскімі цэнтрамі вобласці ў сферы апекі над хворымі і старэйшымі асобамі, тэма годнасці старэйшых асобаў і душпастырскай працы з дарослымі і дзецьмі. 29 мая у Віцебску арцыбіскуп З. Зімоўскі выступіў з дакладам на тэму: “Каштоўнасць чалавечага жыцця ў аспекце навучання Касцёла” на IV Міжнароднай медыцынскай канферэнцыі “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”.