Пілігрымка ў Росіцу

Беларусь

1 мая б.г. у Росіцы прайшоў дзень духоўных сустрэчаў для мужчынаў. У гэтай сустрэчы, арганізаванай айцамі-марыянамі з тамашняй парафіі, удзельнічалі пілігрымы з больш дзесяці мясцовасцяў Беларусі. Цэнтральны пункт праграмы – cв. Імша, якая была канцэлебравана пяццю святарамі. Ксёндз Міхал Цвячкоўскі MIC правёў канферэнцыю пра аўтарытэт бацькі ў сям’і. Удзельнікі духоўных сустрэчаў пабывалі на канцэрце гітарыстаў з Наваполацка.