Сустрэча ў Браславе

Беларусь


Віцебская дыяцэзія
26 – 28 лютага 2010 г. у Браславе адбылася першая ў гэтым годзе сесія на тэму выхавання: “Пазнаць сябе ў святле Божага слова”. Сустрэча прайшла ў рэкалекцыйным доме сёстраў-эўхарысткаў і была другой у рамках “Школы малітвы з дапамогай Божага слова”. Гэтыя сесіі праводзяцца ў атмасферы “пустыні”, маўчання і медытацыі. Яны павінны служыць паглыбленню сувязі вернікаў з Богам і дзеля вылячэння іхніх душаў. На працягу гэтага году ў Браславе павінны прайсці яшчэ тры такога роду сустрэчы, на якія кляштар сёстраў-эўхарыстак запрашае ўсіх жадаючых.