Канферэнцыя каталіцкіх рухаў і супольнасцяў

Беларусь


Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
5 – 7 сакавіка 2010 г. у касцёле імя св. Сымона і Алены ў Мінску праходзіла другая канферэнцыя рухаў і супольнасцяў свецкіх аб евангелізацыі ў сучасных абставінах секулярызму. Удзел у ёй прынялі наступныя мадэратары і аніматары рухаў, якія дзейнічаюць у Беларусі: Легіён Марыі, “Via Dolorosa”, “Маці ў малітве”, таварыства добрай смерці, таварыства св. Мікалая (грэка-каталіцкая Царква), супольнасць Жывога Ружанца, рух “Святло – Жыццё” і прадстаўнікі гэтых рухаў з-за мяжы. Ганаровым госцем канферэнцыі быў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка, а духоўным апекуном – а. Ірэнэй Копач.