Сустрэча скаўтаў

Беларусь

Віцебская дыяцэзія
22 лютага 2010 г. у парафіі імя Андрэя-апостала ў Лынтупах (Віцебская дыяцэзія) адбылася сустрэча каталіцкіх парафіяльных групаў скаўтаў FSE з усёй Беларусі. У той жа дзень у гадавіну нараджэння заснавальніка руху скаўтаў Роберта Бадэн-Павелла, ва ўсім свеце адзначалі дзень Братэрскай думкі, калі праходзяць скаўцкія сустрэчы.