Дабрачынны рух “Betel-Caritas” адзначыў пяцігоддзе дзейнасці

Беларусь

Віцебская дыяцэзія
6 лютага 2010г. у парафіі імя Святой Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) вернікі святкавалі пяцігоддзе дзейнасці руху “Betel - Caritas”, які сабраў людзей з абмежаванымі здольнасцямі. Святая Імша дала пачатак святкаванню, а перад ёй члены супольнасці паспавядаліся. Пасля ўсе сабраліся на сімвалічны пачастунак у кляштары кангрэгацыі сёстраў-францысканкаў імя Сям’і Марыі. Члены клубу падзякавалі за 5 гадоў дзейнасці ў супольнасці ў Глыбокім Інне Вайцяховіч, якая стаяла ля вытокаў руху, і ксяндзу-пралату Мечаславу Янчышыну, пробашчу глыбоцкай парафіі, за падтрымку дзейнасці клубу.