Рэкалекцыі на тэму “Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі”

Беларусь

Пінская дыяцэзія
12 – 14 лютага 2010 г. прайшлі рэкалекцыі пад назвай “Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі” у доме айцоў-вярбістаў у Баранавічах (Пінская дыяцэзія). У іх прынялі ўдзел вернікі з розных мясцовасцяў Беларусі. З удзельнікамі рэкалекцый сустрэліся а. Аляксандр Жарнасек MIC і кс. Міхал Цвячкоўскі MIC. Падчас рэкалекцый у цішыні яе ўдзельнікі разважалі пра Божае слова. Яны выслухалі выступленні дакладчыкаў, якія былі прысвечаны розным тэмам, а працуючы ў групах вернікі абмяркоўвалі, дзяліліся сваімі ўражаннямі аб пачутым. Самым галоўным была Эўхарыстыя, якая была ажыццёўлена ў музычным суправаджэнні.