ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Разважанні з Божым Словам

X Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Лукі
Езус пайшоў у горад, які называўся Наін, і з Ім ішлі многія вучні Ягоныя і вялікі натоўп. Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, выносілі з яе памерлага, адзінага сына ў маці, якая была ўдавою. I шмат людзей з горада ішло разам з ёю. Убачыўшы яе, Пан злітаваўся над ёю і сказаў: “Не плач”.
    I падышоўшы, дакрануўся да насілак. Тыя, хто нёс, спыніліся. I сказаў: “Хлопча, кажу табе, устань”.
    Мёртвы сеў і пачаў гаварыць. I Езус аддаў яго маці ягонай. Усіх жа ахапіў страх, і славілі Бога, кажучы: “Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ”.
    I разышлася гэтая навіна пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы.

Лк 7, 11-17

 

Найсвяцейшай Тройцы

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам. Усе, што мае Айцец, гэта маё. Таму Я сказаў вам, што з Майго возьме і абвесціць вам”.

Ян 16, 12-15

 

Спаслання Св. Духа

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Яна
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Спакой вам!” I, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас”. I, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца”.

Ян 20, 19-23

   

VІІ Нядзеля Велікодная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Яна
Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: “Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне. I славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як і Мы адно. Я ў іх, а Ты ўва Мне. Каб былі з’яднаныя ў адно, каб свет пазнаў, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.
    Ойча, хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, былі са Мною там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо палюбіў Мяне перад заснаваннем свету.
    Ойча справядлівы, свет Цябе не пазнаў, а Я пазнаў Цябе, і гэтыя пазналі, што Ты паслаў Мяне. Я абвясціў ім Тваё імя, і абвяшчаць буду, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх”.

Ян 17, 20-26

   

VІ Нядзеля Велікодная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Яна
Езус сказаў сваім вучням: Калі, хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё, але Айца, які паслаў Мяне.
    Я сказаў вам гэта, будучы з вамі. А Суцяшальнік, Дух Святы, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам. Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца. Вы чулі, што Я сказаў вам: “Адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, то радаваліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне.
    I цяпер Я сказаў вам, перш чым гэта станецца, каб вы паверылі, калі гэта адбудзецца”.

Ян 14, 23-29

   

V Нядзеля Велікодная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Яна
Калі Юда выйшаў з вячэрніка, Езус сказаў: “Цяпер услаўлены Сын Чалавечы, а Бог услаўлены ў Ім. Калі Бог уславіўся ў Ім, то і Бог уславіць Яго ў сабе, і хутка ўславіць Яго. Дзеці, яшчэ крыху Я буду з вамі.
    Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго”.

Ян 13, 31-35

   

IV Нядзеля Велікодная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Яна
Езус сказаў: “Авечкі Мае слухаюць голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. I Я даю ім вечнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рук Маіх. Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. I ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца Майго. Я і Айцец - адно”.

Ян 10, 27-30

   

III Нядзеля Велікодная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Яна
Езус зноў з'явіўся вучням сваім каля Тыберыядскага мора. А з'явіўся так. Былі разам Сымон Пётр, Тамаш, званы Блізня, Натанаэль з Каны Галілейскай, сыны Завядзея і двое іншых з вучняў Ягоных. Сымон Пётр кажа ім: “Іду лавіць рыбу”. Яны адказалі яму: “I мы пойдзем з табою”. Пайшлі і селі ў човен, але ў тую ноч нічога не злавілі.
    Калі ўжо развіднела, Езус стаяў на беразе. Але вучні не ведалі, што гэта быў Езус. Кажа ім Езус: “Дзеці, ці маеце чаго з'есці?” Яны адказалі Яму: “Не”.
    А Ён сказаў ім: “Закіньце сетку з правага боку чаўна і знойдзеце”. Яны закінулі і не маглі ўжо выцягнуць яе з-за мноства рыбы.
    Тады вучань, якога любіў Езус, сказаў Пятру: “Гэта Пан”. Калі Сымон Пётр пачуў, што гэта Пан, падперазаўся вопраткай, бо быў голы, і кінуўся ў мора. А іншыя вучні прыплылі на чаўне, бо недалёка былі ад берага, локцяў каля двухсот, а сетку з рыбай цягнулі за сабою.
    I калі выйшлі на бераг, убачылі распаленае вогнішча, а на ім пакладзеную рыбу і хлеб. I сказаў ім Езус: “Прынясіце яшчэ рыбы, што цяпер налавілі”. Пайшоў Сымон Пётр і выцягнуў на бераг сетку, поўную вялікіх рыб, якіх было сто пяцьдзесят тры. I хоць іх было столькі, сетка не парвалася. Кажа ім Езус: “Хадзіце ж, снедайце!” Ніхто з вучняў не адважыўся спытацца ў Яго: “Хто Ты?” - бо ведалі, што гэта Пан. А Езус падышоў, узяў хлеб і падаў ім, а таксама і рыбу. Гэта ўжо трэці раз з'явіўся Езус вучням пасля свайго ўваскрасення.
   

Нядз. Божай Міласэрнасці

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Яна
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: “Спакой вам!” I, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: “Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас”. I, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: “Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, натым застануцца”.
    Тамаш, адзін з дванаццаці, называны Блізня, не быў з імі, калі прыйшоў Езус. Іншыя вучні казалі Яму: “Мы бачылі Пана”. Але ён сказаў ім: “Калі не ўбачу на руках Яго ранаў ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі сваёй у бок Яго, не паверу”.
    I праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя і Тамаш з імі. Хоць дзверы былі замкнёныя, прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў: “Спакой вам!” Потым кажа Тамашу: “Дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўкладзі ў бок Мой; і не будзь няверуючым, але веруючым”. Тамаш, адказваючы, сказаў Яму: “Пан мой і Бог мой!” Езус кажа яму: “Ты паверыў, Тамаш, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў”. Шмат іншых цудаў, пра якія не напісана ў гэтай кнізе, учыніў Езус перад вучнямі сваімі. Гэтае ж напісана, каб вы паверылі, што Езус ёсць Месія, Сын Божы, і каб, веруючы, вы мелі жыццё ў імя Ягонае.

Ян 20, 19-31

   

V нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Лукі
Натоўп ціснуўся да Езуса, каб слухаць слова Божае, а Ён ста яў каля возера Генэзарэт. I ўбачыў Ён два чаўны, якія стаялі каля возера, а рыбакі выйшлі з іх і паласкалі сеткі. Увайшоўшы ў адзін з чаўноў, які належаў Сымону, папрасіў яго крыху адплысці ад берага. Тады Ён сеў і вучыў людзей з чаўна.
    А калі скончыў гаварыць, сказаў Сымону: “Плыві на глыбіню, а вы закіньце сеткі вашыя для ўлову”. Сымон сказаў Яму ў адказ: “Настаўнік, мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі, але на Тваё слова закіну сеткі”. Зрабіўшы так, яны злавілі вялікае мноства рыбы, аж пачыналі рвацца іхнія сеткі. I ківалі супольнікам, якія былі ў другім чаўне, каб прыйшлі дапамагчы ім. Тыя прыйшлі і напоўнілі абодва чаўны, так што яны пачалі тануць.
    Калі гэта ўбачыў Сымон Пётр, прыпаў да каленяў Езуса і сказаў: “Адыдзі ад мяне, Пане, бо я чалавек грэшны”. Бо з-за ўлову рыбы, якую злавілі, вялікае здзіўленне ахапіла яго і ўсіх, хто быў з Ім, а таксама Якуба і Яна, сыноў Зэбэдэя, якія былі супольнікамі Сымона.
    Тады сказаў Езус Сымону: “ Не бойся, адгэтуль будзеш лавіць людзей”. А калі выцягнулі чаўны на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім.

Лк 5 , 1-11

   

IV нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Лукі
Езус пачаў гаварыць y сінагозе: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі”. I ўсе сведчылі Яму i здзіўляліся словам ласкі, якія выходзілі з вуснаў Ягоных, i казалі: “Ці не сын Юзафа гэта?”
    I Ён сказаў ім: “Напэўна, скажаце мне такую прыказку: Лекар, вылечы самога сябе; зрабі i тут, y тваёй бацькаўшчыне тое, што, як мы чулі, сталася ў Кафарнауме”. I сказаў: “Сапраўды кажу вам: ніводзін прарок не з’яўляецца пажаданым на сваёй бацькаўшчыне. Па праўдзе кажу вам: шмат ўдоваў было ў Ізраэлі ў дні Іллі, калі зачыненым было неба тры гады i шэсць месяцаў, так што быў вялікі голад па ўсёй зямлі. I да ніводнай з ix не быў пасланы Ілля, a толькі да жанчыны, удавы, y Сарэпту Сідонскую. Шмат таксама было пракажоных y Ізраэлі ў часы прарока Елісея, i ніводзін з ix не быў ачышчаны, апрача Наамана Сірыйца”.
    Пачуўшы гэта, усе ў сінагозе напоўніліся гневам і, устаўшы, выгналі Яго прэч з горада, i павялі на вяршыню гары, на якой быў пабудаваны ix горад, каб скінуць Яго. Але Ён, прайшоўшы паміж ix, адышоў.

Лк 4, 21-30

   

III нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св.Лукі
Паколькі многія браліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас, як перадалі нам тыя, хто ад пачатку быў відавочцам і слугою слова, вырашыў і я дакладна прайсціся па ўсім ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, найшаноўнейшы Тэафіле, каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму ты быў навучаны.
    У той час: Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі.
    I прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: “Дух Пана на Мне; бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным, і сляпым вяртаць зрок, каб выпусціць спакутаваных на свабоду, каб абвясціць год ласкі Пана”.
    Закрыўшы кнігу, Ён аддаў яе слузе і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. I Ён пачаў гаварыць ім: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі”.

Лк 1 , 1-4.4, 14-21

   

Старонка 48 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.