Св. Марыя Гарэці: заступніца нявінніц
Маючы 11 гадоў, аддала перавагу страце жыцця, чым нявіннасці. Не спалохалася смерці, больш баючыся абразіць Бога. З’яўляецца заступніцай моладзі, дзяўчат і бялянак.Марыя Гарэці нарадзілася 16 кастрычніка 1890 года ў Карынальда (Італія). Праз некаторы час сям’я пераехала ў Ферыерэ дзі Конка. Пасля смерці бацькі набожная 10-гадовая дзяўчынка часта брала ў рукі ружанец і малілася аб супакоі для душы таты.
З адыходам у вечнасць мужа і бацькі ўвесь цяжар утрымання сям’і пералёг на маці. Старэйшыя браты, каб зарабіць на жыццё, мусілі працаваць у суседзяў, на полі ці ў вінаградніку. Марыя ж дапамагала маме з хатнімі абавязкамі. Калі аднойчы пачула, як хлопцы расказвалі непрыстойныя жарты, усклікнула: “Я лепш бы памерла, чым паўтарала такія словы”. Дзяўчынка не чакала, што ёй так хутка прыйдзецца ўласнай крывёй і жыццём пацвердзіць свае словы. †
У старэйшым узросце шмат пілігрымавала ў святыя месцы: Рым, Святую Зямлю. З’яўляецца заступніцай паломнікаў, а таксама апякункай добрай смерці. Разам са св. Кацярынай Сіенскай і св. Тэрэзай Бенедыктай ад Крыжа апекуецца Еўропай, з’яўляецца заступніцай Швецыі.
Адзін з найпапулярнейшых святых. Хіба, няма касцёла, у якім не было б алтара, фігуры ці абраза св. Антонія. З’яўляецца заступнікам ордэнаў францысканцаў, антанінак і многіх брацтваў; дзяцей, шахцёраў, сужэнстваў, нарачоных, парадзіх, убогіх, падарожнікаў і інш.
Cв. Антоній Падуанскі ўшаноўваецца шматлікімі вернікамі за цуды, учыненыя праз яго заступніцтва. Нягледзячы на тое, што мінула ўжо амаль 8 стагоддзяў пасля яго смерці, святы па-ранейшаму карыстаецца вялікай пашанай у вернікаў, асабліва ў жыхароў мястэчка Адэльск, дзе кожны год 13 чэрвеня праходзіць фэст у гонар св. Антонія.
Прысвяціла жыццё патрабуючым. Заснавала бесхабітовую супольнасць, якая апекуецца беднымі. Навучала дзяцей катэхізму, клапацілася пра касцёлы на роднай Валыні. Ва ўсім шукала волю Бога.
З’яўляецца адной з самых папулярных святых на працягу некалькіх стагоддзяў. Людзі моляцца да яе ў самых розных інтэнцыях: падлетак просіць, каб бацькі зноў сталі колішнімі; студэнтка – аб паспяховай здачы экзамена; выпускнік – аб добрай працы; жанчына, якой здрадзіў муж, – аб сілах, каб прабачыць і жыць далей... Святая прыцягвае церпячых, прыгнечаных цяжкімі жыццёвымі клопатамі, хворых, адзінокіх, усіх тых, хто з людскога пункту гледжання знаходзіцца ў складанай сітуацыі.
Святы быў сапраўдным “гігантам” споведзі. Некаторыя абураліся, што святар занадта лёгка адпускае грахі. У адказ ён гаварыў: “Пане, даруй мне, што зашмат прабачыў, але гэта Ты паказаў мне такі «дрэнны» прыклад”.



Дарагія Чытачы!