Cетка Граху. Пыха
Вольга Пінкевіч
13 кастрычніка 2013
|

Для гэтага мы і жывём, каб з вольнай воляй, самастойна, з тысяч варыянтаў выбіраць адзін. Але, як часта здараецца, гэтая бязмежнасць магчымасцей ап’яняе, асляпляе беднага чалавека. Тады падаецца, што я магу ўсё, што мне не патрэбна нічыя дапамога, што я сам здольны распараджацца ўсім, што маю. Гэта і ёсць пыха.
У Першым пасланні да карынцянаў гаворыцца: “Што ты маеш, чаго б не атрымаў? А калі атрымаў, чаму хвалішся, як быццам не атрымаў?” (1 Кар 4, 7). Пра што ідзе гаворка? Пра нашыя таленты, магчымасці і ўсё тое добрае, чым адорвае нас Бог на працягу цэлага жыцця. Так, Бог менавіта АДОРВАЕ. І было б страшнай самаўпэўненасцю забыцца пра гэта.
Быў час, калі я цікавілася пытаннямі магіі, экстрасэнсорыкі і іншымі такога кшталту ў кантэксце хрысціянства. Мне тады вельмі хацелася зразумець, чаму гэта лічыцца грахом. Вось, напрыклад, ёсць бабулечкі, якія лечаць дзетак, здымаюць усялякае насланне, ёсць “Бітва экстрасенсаў”, дзе вырашаецца столькі людскіх бед! А ёсць містыкі, прызнаныя Касцёлам, якія дзейнічаюць у хрысціянскіх святынях і лічацца людзьмі, адоранымі Святым Духам. Чаму першыя – гэта паслядоўнікі д’ябла і вялікія грэшнікі, а другія – дзеці Божыя, падарожнікі асаблівага святога шляху? †