Мільёны людзей па ўсім свеце штогод святкуюць Хэлоўін – свята напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых. Удзельнікі карнавалу апранаюцца ў касцюмы ўсялякай нечысці і здзяйсняюць магічныя рытуалы. Гулянне асабліва папулярнае сярод дзяцей і моладзі. Што хаваецца за жахлівай гарбузнай усмешкай, і чым святкаванне Хэлоўіна небяспечна для хрысціяніна?
Свята з язычніцкімі каранямі Хэлоўін – адно з самых экзатычных і незвычайных свят, якое мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў Ірландыі і Шатландыі. Яшчэ ў дахрысціянскую эпоху кельцкія плямёны адзначалі з 31 кастрычніка...
- Хвала Хрысту, айцец. - Хвала Хрысту. - Вы мне сказалі прыйсці, я ў хуткім часе павінна стаць хроснай. - Вельмі добра, што Вы прыйшлі. А пакажыце, калі ласка, Вашу руку. - Руку? Навошта? - Так-так, руку. Што гэта ў Вас там такое? - Шнурочак чырвоны... Каб ад злых людзей абараніў... - Паверце, ад ЗЛЫХ ён Вас не абароніць! - З таго часу шнурочак я не нашу. Затое пастаянна бяру з сабою малітоўнік і царкоўную свечк...
Мяне заўсёды здзіўляла, чаму галоўных грахоў толькі сем. Здаецца, што зусім няшмат. Але калі ўспомніць, што ні адзін з іх не “працуе” паасобку, то ўсё становіцца на свае месцы.
Галоўныя грахі – гэта злачынцы, якія прыцягваюць да “супрацоўніцтва” найбольшую колькасць іншых грахоў. Зараз мы зможам у гэтым упэўніцца. Часта я заўважала здзіўленне людзей з таго, што лянота ўвогуле лічыцца грахом. Гультай нібы нічога дрэннага не робіць: ляжыць сабе на канапе і нікога не чапае. Ага! Зараз! Галоўныя грахі – гэта грахі-спакусіцелі, без якіх не абыходзіцца аніякае злачынства на д...
Ці здараліся ў Вас сітуацыі, калі Вы не ведалі, можна так паступіць ці не? Ці справядлівы, ці сумленны, ці хрысціянскі гэта будзе ўчынак? У такой сітуацыі варта ўспамінаць самога Хрыста, Бога, які прыняў на Сябе лёс чалавека. А значыць, і людскія справы, эмоцыі, побытавыя сітуацыі. Жыццё Езуса Хрыста на зямлі – гэта прыклад бязгрэшнага жыцця. Дасканалы прыклад дасканалага жыцця.
Калі я натрапіла на гэтую думку, спачатку яна падалася мне безапеляцыйнай. Але раптам мне ўспомніўся выпадак з Пісання, дзе Езус, прыйшоўшы з вучнямі ў храм, перакуліў сталы мянялаў, лавы гандляроў галубамі і выгна...
Наша душа моцна звязана з целам. А цела – з душою. І гэтая сувязь значна больш грунтоўная, чым можа здавацца на першы погляд.
У Евангеллі паводле св. Лукі сказана: “Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараны свавольным жыццём і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі...” (Лк 21, 34). Ад стану нашага цела залежыць і стан душы. Не дарма ж кажуць, што ў здаровым целе – здаровы дух. Св. Лука так і піша: “сэрцы былі абцяжараны”, а не жываты ці бакі. Калі прымяніць гэтыя словы да рэчаіснасці, то можна знайсці шмат доказаў для іх. Напрыклад, як не хочацца пасля багатай вячэры ісці мыць посуд...
Слова Жыцця: інфармацыйна–рэлігійная газета Гродзенскай дыяцэзіі; Год заснавання 1997. Заснавальнік: Гродзенская Рыма–Каталіцкая Дыяцэзія; Выдаўца: Курыя Гродзенскай Дыяцэзіі; Адрас: Гродна 230025, вул. К. Маркса, 4, тэл. (+375) 152 75-64-38; e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. Галоўны рэдактар кс. Юрый Марціновіч. Тэхнічны рэдактар Юрый Лавыш Веб-версія: Аляксандр Лавыш, Андрэй Міскевіч