ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць

Варта ведаць (16)

Варта ведаць

•  У Рыме бяздомныя атрымаюць калядныя падарункі ад папы Францішка. Ад імя Папы іх раздасць абп Конрад Краеўскі, папскі адказны за міласціну. У двух тысячах пачак будуць: калядныя абразікі з подпісам Папы, тэлефонныя карты і білеты на рымскае метро, а таксама канверты з ватыканскімі маркамі і святочнымі карткамі, каб бяздомныя маглі іх выслаць сваім блізкім ці знаёмым.
   
    •  У Злучаных Штата у Ак­ла­хоме амерыканскія сата­ніс­ты хочуць паставіць помнік князю цемры, д’яблу, спасылаючыся на закон штата, які дазваляе ставіць у грамадскіх месцах рэлігійныя помнікі. З такім намерам выступіла секта “Satanic Temp­le” (“сатаністычная святыня”), якая мае анты­хрысціянскі ха­рактар. Большасць акцый гэтай секты палягае на высмейванні веры ў Бога.
   

Варта ведаць (15)

Варта ведаць

•  У Кітаі з кастрычніка бягучага года арыштавана 12 святароў каталіцкага Касцёла, што дзейнічае ў падполлі, за іх душпастарскую і катэхетычную дзейнасць. Нядаўна былі арыштаваны два святары з правінцыі Хэбэй. Вернікі ж, якія ўдзельнічалі ў катэхезах, атрымалі штраф.
    •  У сталіцы В’етнама Ханоі 27 і 28 лістапада адбыўся Архідыяцэзіяльны кангрэс моладзі, на які прыбыло 20 тысяч католікаў, каб дзяліцца Евангеллем і верай. Дапамогай у гэтай падзеі паслужылі таксама розныя культурныя і артыстычныя падзеі. Італьянскае агенцтва ANSA падае, што мелі месца выпадкі, калі папа Францішак разам з арцыбіскупам Краеўскім, папскім адказным за міласціну, выходзіў на вуліцы Рыма, каб дапамагаць убогім.

   

Варта ведаць (14)

Варта ведаць

Крос у Год веры
   Год веры адзначаецца па-рознаму. Падобным чынам было і ў Валенсіі (Іспанія), дзе мясцовая архідыяцэзія разам з Універсітэтам св. Вінцэнта Мучаніка арганізавалі крос. Удзел у гэтай падзеі прыняло звыш 4,5 тысяч чалавек, сярод якіх быў таксама мясцовы арцыбіскуп 68-гадовы Карлас Асоро.
    Траса “Volta a Peu” складала каля 6 кіламетраў. У кросе ўдзельнічалі таксама аматары спорту, цэлыя сем’і і выкладчыкі Універсітэта св. Вінцэнта Мучаніка. Арцыбіскуп Валенсіі, уручаючы медалі, сказаў, што найважнейшым з’яўляецца матыў, з якім людзі прымалі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Ён таксама падкрэсліў ахвярнасць, самаадданасць, працу ў групе і братэрскія ўзаемаадносіны, якія праяўляліся падчас гэтай падзеі.

Ватыканскае радыё

   

Варта ведаць (13)

Варта ведаць

Евангелізаваць Амазонію
   З 28 па 31 кастрычніка ў Манаусе (бразільскі штат Амазонас) адбывалася сустрэча на тэму евангелізацыі ў рэгіёне Амазоніі. Гэтую сустрэчу арганізавала Нацыя­нальная Канферэнцыя Біскупаў Бразіліі. Гэта першая такая падзея ў гісторыі мясцовага Касцёла.
    Падчас гэтай сустрэчы ўдзельнікі дыскутавалі на тэму грамадскіх, рэлігійных, палітычных, эканамічных і культурных рэалій гэтага рэгіёна. Стараліся таксама звярнуць увагу на ўклад каталіцкага Касцёла ў абарону жыцця і прамоцыю жыхароў Амазоніі. Кардынал Клаўдыа Хумес, старшыня камісіі епіскапата па справах Амазоніі, спытаўся: “Як мы сёння адказваем на заклікі Амазонніі?”. А таксама іерарх прыгадаў словы папы Францішка аб тым, што Амазонія з’яўляецца рашаючым экзаменам для будучыні Касцёла. Неабходна рызыкаваць і ісці наперад, бо інакш мы заблукаем. Амазонія займае 5 млн км² (61% усёй тэрыторыі Бразіліі), у гэтым рэгіёне жыве 24 мільёны чалавек.

Ватыканскае радыё

   

Варта ведаць (12)

Варта ведаць

Супраць сумлення
   Французскія мэры не маюць права адмовіць у заключэнні сужэнства асобам аднаго полу. Гэта абвясціла найвышэйшая судовая інстанцыя ў Францыі – Канстытуцыйная рада. У адказ на гэта 20 тысяч мэраў падпісалі петыцыю, у якой яны патрабуюць прадаставіць ім права дзейнічаць згодна з сумленнем. Такое права маюць, напрыклад, прадстаўнікі многіх іншых прафесій: урачы, адвакаты, суддзі. Міністр унутраных спраў адказаў, што за адмову ўдзяліць шлюб гомасексуальным парам мэрам пагражае 5 гадоў пазбаўлення свабоды і 75 тысяч еўра штрафу.
    Варта прыгадаць, што Прэзідэнт Франсуа Оланд раней абяцаў мэрам, што ніхто не будзе прымушаць іх удзельнічаць у заключэнні аднаполых шлюбаў. Аднак мэры не здаюцца і абяцаюць, што накіруюць петыцыю ў Еўрапейскі трыбунал па правах чалавека.

Ватыканскае радыё

   

Варта ведаць (11)

Варта ведаць

Папа Францішак падобны да св. Францішка з Асізі
   Падобным чынам выказаліся 83% італьянскай моладзі, якая лічыць, што гэтае падабенства праяўляецца асаблівым чынам у навучанні Папы. Даследаванні былі праведзены Інстытутам “Toniolo”, удзел у іх прынялі 9 тысяч маладых італьянцаў ва ўзросце ад 19 да 29 гадоў. Моладзь таксама выказалася на тэму, што больш за ўсё яе захапляе ў навучанні Папы. На думку некаторых з іх, Святы Айцец шмат увагі звяртае на ахову прыроды і свету, у якім мы жывём. Многія асаблівым чынам звярнулі ўвагу на тое, што ён часта гаворыць аб бедных і заклікае да грамадскай справядлівасці, а таксама вельмі часта ў сваіх выказваннях заклікае людзей да міру ва ўсім свеце. Усё гэта, на думку маладых італьянцаў, вельмі важна ў цяперашні час.

www.credo-ua.org

   

Варта ведаць (10)

Варта ведаць

Пешшу з Польшчы ў Руанду
   Польскі пілігрым прайшоў 14 краін. Пасля вандроўкі, якая доўжылася амаль год, ён дайшоў да Кібеха, адзінага месца прызнаных Касцёлам марыйных аб’яўленняў у Афрыцы. Пятру Хаміцкаму, прад­прымальніку з Варшавы, 33 гады. Ён вырушыў у дарогу пасля таго, як падчас візіту ў Гетшвалдзе натрапіў на кнігу пра аб’яўленні на Чорным кантыненце. Ён пілігрымаваў, каб абвяшчаць пасланне супакою Маці Божай. “Я пераадолеў пешшу 6200 кіламетраў, 2400 з якіх прыпадаюць на Чорны кантынент. Я дабраўся да стоп Маці Божай з вялікім супакоем у сэрцы і радасцю, бо на працягу амаль цэлага мінулага года, дзень у дзень, я разважаў Яе пасланне і прагнуў дабрацца да Кібеха”, – сказаў польскі пілігрым. Пасля таго, як дабраўся на месца, Пётр Хаміцкі маліўся ў месцы марыйных аб’яўленняў. Ён таксама размаўляў з Наталі, якая жыве ў Кібеха, – адной з трох дзяўчат, якой больш за трыццаць гадоў таму аб’явілася Маці Слова.

Ekai.pl

   

Варта ведаць (9)

Варта ведаць

Папа патэлефанаваў адзінокай жанчыне, якая чакае дзіця
   Святы Айцец патэ­ле­фа­наваў 35-гадовай цяжарнай рымлянцы, якая стане адзінокай маці. Ён зрабіў гэта тады, калі атрымаў ад яе ліст, у якім яна напісала, што партнёр пакінуў яе, бо не хацеў мець дзяцей. Анна Рамана расказвае, што мужчына, з якім яна была звязана, пакінуў яе, калі даведаўся пра будучае дзіця. Яна рашылася напісаць ліст да Папы, каб падзяліцца з ім сваёй роспаччу. Праз некаторы час, расказвае жанчына, зазваніў мабільны тэлефон, а яна пачула ў ім голас Папы, які сказаў: “Я пахрышчу тваё дзіця. Мы, хрысціяне, не можам дазволіць адабраць у сябе надзею”.
    Жанчына сказала, што калі народзіцца хлопчык, яна дасць яму імя Францішак. І дадала, што хоча, каб гэтая гісторыя была прыкладам для многіх жанчын. У каментарыях да гэтай падзеі гаворыцца, што Папа тэлефануе да адной асобы, каб прамовіць да ўсіх, а яго званкі не выпадковыя.

Deon.pl

   

Старонка 26 з 27:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.