Варта ведаць (24)
• На Кубе Вялікая пятніца Мукі Пана абвешчана дзяржаўным святам і выхадным днём. Раней Вялікая пятніца абвяшчалася вольным ад працы днём толькі ў асобныя гады. Аднак сённяшні ўрад краіны, у якім на працягу доўгіх гадоў панаваў атэізм, узняў дзень Мукі і Смерці Хрыста да ранга нацыянальнага свята.†