ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
Прэса
З каталіцкага друку (149)
Кенійцы ездзяць на
працу ў цягніку-святыні
Святары лічаць, што цягнік – добрая альтэрнатыва стацыянарнай царкве, бо ў многіх вернікаў не хапае часу, каб яе наведваць. †
працу ў цягніку-святыні
Некаторыя з мясцовых жыхароў бяруць з сабой у дарогу Біблію, а іншыя пасажыры адкрываюць яе ў сваіх тэлефонах. Некалькі хрысціянскіх святароў чытаюць у цягніку пропаведзі, а веруючыя спяваюць і танцуюць, праслаўляючы Бога.
“Мы таксама молімся за хворых і беспрацоўных. Некаторыя людзі потым прыходзяць і расказваюць, што іх жыццё змянілася да лепшага”, – адзначае пастыр Майкл Мбога.Святары лічаць, што цягнік – добрая альтэрнатыва стацыянарнай царкве, бо ў многіх вернікаў не хапае часу, каб яе наведваць. †
З каталіцкага друку (148)
Папа Францішак сыграў
у фільме самаго сябе
у фільме самаго сябе
У Ватыкане прайшла прэзентацыя фільма пад назвай “Beyond the Sun” (“За межамі сонца”) з удзелам Пантыфіка.
У экранізаванай гісторыі апавядаецца пра 5-ых дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай св. Камуніі і хочуць даведацца, як можна пазнаць Езуса. Пасля розных прыгод яны трапляюць у Ватыкан, дзе папа Францішак ім тлумачыць, кажучы: “Пазнаеце Пана, чытаючы Евангелле, вывучаючы Катэхізіс і размаўляючы з Ім”. У кінатэатры фільм трапіць ва ўрачыстасць Божага Нараджэння. Прыбытак ад пракату будзе прызначаны на дзейнасць 2-юх аргенцінскіх дабрачынных арганізацый, якія дапамагаюць дзецям і моладзі ў складаных жыццёвых сітуацыях. †З каталіцкага друку (147)
Знакамітая “Чорная
Мадонна” стала белай
Пасля рэстаўрацыі, як лічаць некаторыя вернікі, сабор страціў свой векавы каларыт і цяпер выглядае як новапабудаваны. Майстры, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што вярнулі святыні і яе аздабленню першапачатковы выгляд. †
Мадонна” стала белай
Шартрскі сабор, які лічыцца шэдэўрам французскай готыкі, пасля 10-гадовай рэстаўрацыі стаў светлым, а разам з ім пабялела і драўляная скульптура XVI ст.
“Чорная Мадонна” – гэта выява Панны Марыі з Дзіцяткам Езус у вобразе Валадара і Валадаркі нябесных. Паводле меркавання спецыялістаў, чорнай фігура была не заўсёды, таму яе вырашылі ачысціць ад шматгадовай сажы і бруду.Пасля рэстаўрацыі, як лічаць некаторыя вернікі, сабор страціў свой векавы каларыт і цяпер выглядае як новапабудаваны. Майстры, у сваю чаргу, сцвярджаюць, што вярнулі святыні і яе аздабленню першапачатковы выгляд. †
З каталіцкага друку (146)
35 мільёнаў падпісчыкаў
на “папскі” Twitter
на “папскі” Twitter
Такая лічба інтэрнэт-карыстальнікаў, якія сочаць за акаўнтам Папы Рымскага ў сацыяльнай сетцы, была зарэгістравана ў ліпені бягучага года.
Да гэтага часу на профілі @Pontifex з’явілася больш за 10 тысяч запісаў на 9-ці мовах: англійскай, арабскай, французскай, іспанскай, лацінскай, нямецкай, польскай, партугальскай і італьянскай. Цікава, што лічба падпісчыкаў ад 33-ох да 34-ох мільёнаў расла амаль 3 месяцы, а ад 34-ох да 35-ці мільёнаў – усяго 30 дзён. Найбольшая частка наведвальнікаў у гэты перыяд далучылася да англамоўнай версіі. †З каталіцкага друку (145)
У Панаме прэзентавалі
гімн Сусветных дзён
моладзі 2019
“Мы шукалі той, які як мага лепш адлюструе, чым з’яўляецца Касцёл, а таксама нагадае заклік папы Францішка на бліжэйшыя СДМ”, – адзначыў генеральны сакратар арганізацыйнага камітэта СДМ у Панаме Біктар Чанг Гансалес. †
гімн Сусветных дзён
моладзі 2019
Яго афіцыйная прэм’ера адбылася падчас 47-ай сустрэчы “Вячэра Хлеб і Віно”.
Аўтар тэксту і музыкі гімна “Няхай мне станецца паводле Твайго слова” – панамец Абдыэль Хімэнэс. Твор быў выбраны сярод 56-ці варыянтаў, дасланых у межах аб’яўленага конкурсу.“Мы шукалі той, які як мага лепш адлюструе, чым з’яўляецца Касцёл, а таксама нагадае заклік папы Францішка на бліжэйшыя СДМ”, – адзначыў генеральны сакратар арганізацыйнага камітэта СДМ у Панаме Біктар Чанг Гансалес. †
З каталіцкага друку (144)
Арцыбіскуп
Клаўдыа Гуджэроці
ўзнагароджаны ордэнам
Францішка Скарыны
У прамове арцыбіскуп Гуджэроці падкрэсліў: “Беларусь і надалей застаецца ў маім сэрцы са сваёй годнасцю, працавітасцю, гасціннасцю і цішынёй, якая напоўнена чуллівасцю і глыбінёй. Яна навучыла мяне разуменню таго, што народ вялікі не таму, што пра яго шмат кажуць, і нават не таму, што ён сам шмат кажа пра сябе, а дзякуючы тым жамчужынам, якія захоўваюцца ў яго душы”. †
Клаўдыа Гуджэроці
ўзнагароджаны ордэнам
Францішка Скарыны
Цырымонія ўручэння адбылася ў Кіеўскім нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета.
Узнагароду Апостальскі нунцый ва Украіне атрымаў ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з рук пасла Беларусі ў гэтай краіне Ігара Сокала. У мерапрыемстве прыняў удзел таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.У прамове арцыбіскуп Гуджэроці падкрэсліў: “Беларусь і надалей застаецца ў маім сэрцы са сваёй годнасцю, працавітасцю, гасціннасцю і цішынёй, якая напоўнена чуллівасцю і глыбінёй. Яна навучыла мяне разуменню таго, што народ вялікі не таму, што пра яго шмат кажуць, і нават не таму, што ён сам шмат кажа пра сябе, а дзякуючы тым жамчужынам, якія захоўваюцца ў яго душы”. †
З каталіцкага друку (143)
Мінск рыхтуецца да
сходу іерархаў Еўропы
сходу іерархаў Еўропы
Пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы пройдзе напрыканцы верасня і будзе ўключана ў афіцыйную праграму святкавання 950-годдзя горада Мінска.
Падзея збярэ ў сталіцы каля паўсотні кіраўнікоў епіскапатаў з розных краін свету. Форум не будзе абмежаваны выключна пасяджэннем. Чакаюцца штодзённыя літургіі з удзелам гасцей у святынях горада, сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады і праваслаўнай Царквы. Пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы праходзіць раз у год заўсёды ў розных краінах свету. Беларусь абрана сталіцай форуму ўпершыню. Падчас сустрэчы будзе разгледжана сітуацыя ў мясцовым каталіцкім Касцёле, адносіны католікаў з іншымі канфесіямі. Асаблівая ўвага надасца праблемам маладога пакалення. †З каталіцкага друку (142)
Трывае праца
над фільмам
з удзелам Святога Айца
“Папа Францішак – жывы прыклад чалавека, які цвёрда прытрымліваецца таго, што кажа. Аўдыенцыі ў Святога Айца натхнілі мяне на тое, каб пераказваць аўдыторыі ва ўсім свеце радыкальную спагаду і чалавечнасць Пантыфіка”, – сказаў рэжысёр фільма Вім Вэндарс. †
над фільмам
з удзелам Святога Айца
Кінакарціна называцца “Папа Францішак. Чалавек слова”.
Фільм стане своеасаблівым падсумаваннем вучэння Пантыфіка і яго стаўлення да шматлікіх праблем. У ім Святы Айцец звернецца непасрэдна да гледача, разважаючы на тэмы экалогіі, міграцыі, спажывецтва і сацыяльнай справядлівасці.“Папа Францішак – жывы прыклад чалавека, які цвёрда прытрымліваецца таго, што кажа. Аўдыенцыі ў Святога Айца натхнілі мяне на тое, каб пераказваць аўдыторыі ва ўсім свеце радыкальную спагаду і чалавечнасць Пантыфіка”, – сказаў рэжысёр фільма Вім Вэндарс. †
З каталіцкага друку (141)
Манету ў гонар
свсв. Пятра і Паўла
адчаканяць у Ватыкане
Набыць памятную манету можна будзе па кошце 18 еўра. †
свсв. Пятра і Паўла
адчаканяць у Ватыкане
Яна будзе выпушчана Ватыканскім філатэлістычна-нумізматычным аддзелам да 1950-й гадавіны мучаніцкай смерці святых Апосталаў.
Графічнае афармленне манеты распрацавала італьянскі скульптар Габрыэла Цітола. На ёй прадстаўлены святыя і характэрныя для іх іканаграфічныя сімвалы – ключы і меч. Першы спасылаецца на перадачу св. Пятру Езусам ключоў ад Нябеснага Валадарства, а другі – на жыццё і мучаніцкую смерць св. Паўла.Набыць памятную манету можна будзе па кошце 18 еўра. †
З каталіцкага друку (140)
Аздароўлены прыедзе
на кананізацыю ў Фаціму
Праз 3 дні пасля здарэння ўрачы сцвердзілі, што хлопец абсалютна здаровы. У 2007 годзе іншая група медыкаў канстатавала, што дадзены выпадак належыць прызнаць невытлумачальным з навуковага пункту гледжання. Сям’я аздароўленага дзіцяці прызналася, што падчас выратавальнай аперацыі бацька маліў аб дапамозе Маці Божую Фацімскую, а таксама блбл. Гіяцынту і Францішка. †
на кананізацыю ў Фаціму
Дзіця з Бразіліі, якое ацалілася дзякуючы заступніцтву блбл. Гіяцынты і Францішка Марто, будзе прысутнічаць на іх кананізацыі.
Бацькі хлопца прымуць удзел у прэс-канферэнцыі ў санктуарыі, падчас якой абнародуюць падрабязнасці незвычайнай падзеі, што адбылася больш за 10 гадоў таму. Тады 6-годка выпаў праз акно і атрымаў сур’ёзную траўму галавы. Група медыкаў сцвердзіла, што пацярпелы застанецца ў вегетатыўным стане ці будзе мець абмежаваныя разумовыя здольнасці да канца жыцця.Праз 3 дні пасля здарэння ўрачы сцвердзілі, што хлопец абсалютна здаровы. У 2007 годзе іншая група медыкаў канстатавала, што дадзены выпадак належыць прызнаць невытлумачальным з навуковага пункту гледжання. Сям’я аздароўленага дзіцяці прызналася, што падчас выратавальнай аперацыі бацька маліў аб дапамозе Маці Божую Фацімскую, а таксама блбл. Гіяцынту і Францішка. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 11 з 25:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.