ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

На шляху да святасці

Езус - мой настаўнік

На шляху да святасці

Адкуль бяруць свой пачатак дні Моладзі? Дваццаць пяць гадоў таму 29-31 мая 1985 году ў Рыме адбылася Сусветная сустрэча моладзі, арганізатарам якой быў папа Ян Павел ІІ. Так Касцёл святкаваў Міжнародны год моладзі, арганізаваны ААН. Напярэдадні з’езду 8 снежня 1984 г. папа Ян Павел ІІ накіраваў пасланне да маладых людзей на Сусветны дзень міру. Святы Айцец запрасіў маладых у Пальмовую нядзелю ў Рым на Сусветную сустрэчу моладзі. На гэты заклік адказала 350 тысяч маладых людзей з 70 краінаў свету. Дэвізам гэтага вялікага форуму былі словы: “Госпада Хрыста асвячайце ў сэрцах вашых і будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас” (1 П 3, 15). З нагоды году Моладзі Папа Рымскі выпусціў у свет апостальскі ліст да моладзі. Гэта быў першы такога тыпу дакумент, скіраваны выключна да маладых людзей. Пасля Сусветнага дня моладзі ў Рыме Ян Павел ІІ вырашыў абвяшчаць, пачаўшы з 1986 году Сусветныя дні моладзі.
 

“Мабільны” этыкет

На шляху да святасці

Сотавы тэлефон у руках і дзіцяці, і пенсіянера – гэта рэальнасць нашага часу, з якой мы павінны жыць, з якой жывём. Адмовіцца ад яе ўжо немагчыма і няма сэнсу. Але жыць з ёй, аказваецца, не так проста. Чалавек прывыкае да новых тэхналогій, яны маюць над ім уладу. Сотавы тэлефон ператвараецца для нас і нашых сучасных постсавецкіх вернікаў у выпрабаванне і спакусу.
    У час св. Імшы у касцёле не-не ды раздаюцца званкі тэлефонаў. Хтосьці пачне мітусліва адключаць сігналы, хтосьці сагнецца і, схаваўшыся за спіны, прыглушаным шэпатам адказвае, а нехта накіруецца важна (ідучы цераз увесь касцёл) да выхаду і потым абавязкова захоча вярнуцца назад. І тут хочацца крыкнуць, унутрана паабураўшыся: ”Змілуйцеся, колькі можна! Мала таго, што ў грамадскім транспарце, у маршрутных таксі прыходзіцца выслухоўваць ці падслухоўваць пра працоўныя праблемы, пра чарговую серыю бразільска-мексіканскага серыялу, пра сямейныя скандалы – дык яшчэ ў храме!” Нашы “мабільныя” грамадзяне, узброеныя моднымі “трубкамі”, верагодна, не чулі пра этыкет у дачыненні да сотавага тэлефону.
   

Міласэрная любоў

На шляху да святасці

Неабходна вялікае ўменне і адвага, каб пісаць і гаварыць пра любоў, а асабліва - пра Міласэрную Любоў, калі хочаш быць сведкам таго, хто “Ёсць”, які можа любіць з міласэрнасцю. Бывае і так, што трэба перакрочыць той парог няпэўнасці і паспрабаваць выразіць словамі тое, што нельга без веры зразумець: Божую Міласэрнасць.
    Сястра Фаустына Кавальская ўзялася за гэтае заданне. І рабіла яна гэта пасля звышнатуральных Божых аб’яўлення і натхненняў у месцах свайго кляштарнага жыцця: у Вільні, Плоцку і Кракаве. Гэтая Божая абранніца рабіла ўсё паводле ўказанняў Хрыста, які ёй аб’яўляўся не адзін раз, каб засведчыць пра таямніцу Божай Міласэрнасці. Сястра Фаустына “чэрпала” веды наконт Божай Міласэрнасці з таямніцы кантэмпляцыі Бога, які раскрываецца і аб’яўляецца з Любові, у Любові і цераз Любоў. Бог – гэта бясконцая Любоў. (пар. св. Ян). Адсюль папа Божы слуга Ян Павел II “здабыў” са скарбонкі Касцёла вялікую рэлігійную праўду і неабходнасць Міласэрнай Любові. У Любові ёсць некалькі імёнаў, але Міласэрная Любоў мае найглыбейшыя свае вытокі ў Таямніцы Бога і яна так неабходна чалавеку.
   

Пане, навучы нас любіць іншых людзей

На шляху да святасці

“Любоў з’яўляецца кветкай, а міласэрнасць – яе пладом” Св. с. Фаустына
Абраз Франціса  Хаймана  «Міласэрны самаранін»Напэўна, кожны з нас у сваім жыцці адчуў Божую Міласэрнасць. Езус хоча, каб мы ўшаноўвалі Божую Міласэрнасць і каб былі адначасова тымі, хто нясе яе сваім бліжнім. Ушанаванне міласэрнага Бога ў розных іпастасях не прынесла б выніку, калі б чалавек не адгукнуўся на немы крык аб дапамозе.
    Часта хрысціянскае жыццё мы называем перайманнем Хрыста. Калі ж у многіх сітуацыях немагчыма пераймаць Збавіцеля, то ёсць магчымасць пайсці Яго слядамі, выконваючы чыны міласэрнай любові ў адносінах да іншага. Езус Хрыстус паказаў чалавеку, што людская асоба не толькі адчувае і атрымлівае міласэрнасць Бога, але і паклікана да таго, каб самой быць міласэрнай у адносінах да іншых: “Шчасныя міласэрныя, бо яны атрымаюць міласэрнасць” (Мц 5, 7). Трэба ўсвядоміць сабе, што нельга любіць чалавецтва, не любячы паасобнай людской істоты, якую спачатку трэба заўважыць. Гаварыць ці пісаць пра любоў і рабіць усё для любові – гэта дзве розныя рэчы. Яскравым прыкладам для нас застаецца і па сённяшні дзень прытча пра міласэрнага самараніна, аб якой Езус нагадвае ў размове з адным вучоным права. Тут ідзе мова пра чалавека, які патрабуе дапамогі. Ён ішоў з Ерузалімы ў Ерых і папаў у рукі разбойнікаў, якія яго абакралі і цяжка паранілі. Нават святар раўнадушна абмінуў няшчаснага, які ляжаў на дарозе. І толькі самараніна закрануў лёс няшчаснай людской істоты. Ён перавязаў яго раны, клапаціўся аб ім, а пазней аставіў яго пад апеку ўладальніку заезнага дома, заплаціўшы яму за турботы па догляду параненага. Самаранін абяцаў, што калі ён будзе вяртацца той жа самай дарогай, то ізноў наведае заезны дом і верне грошы, якія былі затрачаны на побыт раненага, калі яны пераўзыдуць астаўленую суму. Прытча заканчваецца так: “Хто з гэтых трох, здаецца табе, быў бліжнім таму, хто трапіў да разбойнікаў?” Ён сказаў: “Той, хто аказаў яму міласэрнасць”. І сказаў яму Ісус: “Ідзі і ты рабі падобна” (Лк 10, 36 – 37). Бэнэдыкт XVI навучае на гэтым прыкладзе ў сваёй энцыкліцы “Deus caritas Est” пра хрысціянскую любоў: любоў становіцца клопатам і паслугай для іншага, не шукае ўжо самой сябе, а - дабра бліжняга. Яна становіцца самаахвяраваннем. Гэта ёсць любоў, якая падымае і акрыляе іншага чалавека.
   

Божы дзень

На шляху да святасці

Кожны хрысціянін абавязаны выконваць Божыя запаведзі. У Святым Пісанні запісана: “Памятай пра дзень шабату. Будзеш працаваць шэсць дзён і выконваць усе свае заняткі. А сёмы ж дзень – шабат дзеля ўшанавання Пана, твайго Бога. У гэты дзень не павінен працаваць ані ты сам, ані твой сын, ані твая дачка, ані твой нявольнік, ані твая нявольніца, ані твая жывёла, ані чужаземец, які жыве за тваімі брамамі” (Всц 20, 8 – 11). Касцёльныя запаведзі акрэсліваюць і ўдакладняюць Божае права ў нядзелю і ў іншыя святочныя дні: вернікі абавязаны ўдзельнічаць у св. Імшы. На жаль, тут ёсць яшчэ шмат нядбайнасці і грэбавання абавязкам ушанаваць Творцу ў Божы дзень. Адсюль вынікаюць іншыя грахі. Чалавек, які не “корміцца” Божым словам і не чэрпае сілы з Эўхарыстыі – слабы і падвяргаецца розным спакусам.
    Раней дзень шабату нагадваў сёмы дзень стварэння свету. Цяпер жа тым святым днём з’яўляецца для нас нядзеля – дзень Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста. Божы дзень – гэта асноўны дзень ажыццяўлення Эўхарыстыі, дзень радасці, калі вернікі не працуюць. Нядзеля, будучы ўспамінам аб першым дні існавання свету, з’яўляецца адначасова прадвесцем апошняга дня, калі Хрыстус прыйдзе ў хвале. Нядзеля з’яўляецца таксама днём дару Святога Духа. Гэта менавіта ў нядзелю Святы Дух сышоў на апосталаў і на Марыю, якія сабраліся ў Вячэрніку. Усё гэта дазваляе сцвярджаць, што нядзеля – гэта найважнейшы дзень тыдня.
   

Вялікі пост – гэта грунтоўная праца і дапамога людзям у патрэбе

На шляху да святасці

У працоўнай дзейнасці лічыцца перш за ўсё чалавек, які мае права не толькі на адпаведную зарплату, але - і вырашаць аб занятках, права ўдзельнічаць у стварэнні працы. Яна павінна быць прасторай, дзе асоба можа развіваць сябе, сваю індывідуальнасць, сваё прызванне. Чалавек павінен быць важнейшы, чым праца.
Чалавек з’яўляецца жывым адлюстраваннем Бога ў свеце, а можа - і ў Космасе. Ён можа пазнаваць Творцу і захапляцца Ім. Адначасова цалкам людская істота здзіўляецца свайму ўзвышэнню. Яна ўсклікае з псальмістам: “Чым жа ёсць чалавек?” (Пс 8, 5). Ян Павел II адказаў на гэтае пытанне даволі пераканаўча падчас першай сваёй пілігрымкі ў Польшчу, падкрэсліўшы: “Нельга зразумець чалавека без Хрыста”, таму што таямніца людской істоты была адкрыта толькі ў Хрысце. А Ён, поўнасцю аддадзены Айцу і людзям, быў таксама Чалавекам працы і ўвайшоў у гэтую плынь, дзе Бог – блізкі чалавеку, (пра што мы чыталі ў папярэднім разважанні) пачатак чаму быў пакладзены ўжо ў раі. Чалавек атрымаў там заданне: “каб вы падпарадкавалі сабе зямлю” (Быц 1, 28). А таму рай – гэта не было толькі месца прыемнага адпачынку. З самага пачатку там працавалі.
   

Некалькі думкаў пра Вялікі пост у старажытнасці і сёння

На шляху да святасці

Мы знаходзімся на палове шляху да канца Вялікага посту. Здаецца, што гэтая пара – 40 дзён перад святамі Змёртвыхпаўстання Пана, можа прапанаваць нам шмат клопатаў і зрабіць мноства перашкодаў для захавання пакутнага характару. Невыпадкова ў гэты час знаходзіцца ўсё больш прычынаў, каб вызваліць сябе ад велікапосных пастановаў, з’яўляюцца шматлкія перашкоды, якіх не было ў звыклы перыяд, а ў час Вялікага посту яны нагрувашчваюцца асаблівым чынам.
    Для таго, каб зразумець, наколькі гэтая пара не была лёгкай для хрысціянаў папярэдніх стагоддзяў, звернемся да гісторыі Вялікага посту старажытных вякоў, калі хрысціянства вучылася яшчэ рабіць свае першыя крокі і было зусім блізка да часу жыцця Хрыста.
   

Умацоўваць веру ў “пустыні”

На шляху да святасці

Спакушэнне Збавіцеля ў пустыні з’яўлецца сімвалам для кожнага чалавека. Нават самыя моцныя людзі баяцца і пакутуюць, хочуць улады і багацця, спрабуюць адмовіцца ад загадаў сумлення і Дэкалогу. Як аказаць супраціўленне такім праяўленням зла, як рассеяць цемру чалавечага сэрца? Як знайсці Бога сярод розных праблемаў і стварыць у сабе такі стан духа, які дазволіў бы адрозніць святло ад цемры, праўду ад маны, свабоду ад рабства?
Калі задумацца над сэнсам 40-ка дзённага знаходжання Езуса ў пустыні, то можна прыйсці да высновы: гэта – важнае пасланне для нас, каб кожны задумаўся над сваім душэўным станам і паспрабаваў умацаваць сваю веру. Хрыстус ведае, што самая сур’ёзная чалавечая праблема - грэх. Менавіта апошні перашкаджае нашым сувязям з бліжнімі, адлучае нас ад Бога і асуджае людскую істоту на тое, каб выключна яна сама давала сабе рады ў жыцці. Гэта з-за граху і ў ім людская істота – бездапаможная і шукае шляхі, каб атрымаць супакой і шчасце, а многія вернікі – прымірэння з Богам і ўмацавання сваёй веры ў Яго існаванне.
   

Акружыце Касцёл большым клопатам

На шляху да святасці

Касцёл з’яўляецца супольнасцю, якая была заснавана Езусам Хрыстом і ў адпаведнасці з Яго воляй кіруецца 12-цю апосталамі. Святы Пётр стаў на чале гэтай супольнасці. “Ты - камень (Пётра), і на гэтым камені пабудую царкву Маю, і брамы пякельныя не перамогуць яе” (Мц 16,18). Нягледзячы на тое, што святы Пётр тройчы адракаўся ад свайго Настаўніка, ён стаў моцным фундаментам, на якім узнесены Касцёл.
Езус заснаваў Касцёл, каб кожны з нас мог збавіцца, каб мог “даплыць” да порту збавення. Чалавек, дзякуючы Касцёлу, зможа злучыцца з Тым, Хто яго стварыў і паклікаў з нябыту да існавання. У энцыкліцы “Deus caritas est” папа Бэнэдыкт XVI піша, што Касцёл існуе для кожнага чалавека і кожная асоба павінна знайсці ў ім адпаведнае для сябе месца. Адны прысвячаюць сябе выключнай службе Богу і Касцёлу, іншыя прымаюць актыўны ўдзел у жыцці і дзейнасці парафіяльнай супольнасці. Ёсць і такія, якія прысвячаюць сваё жыццё Касцёлу, удзельнічаючы ў рознай душпастырскай, дабрачыннай і выхаваўчай дзейнасці. І гэта цудоўна! У Евангеллі мы чытаем словы Езуса пра тое, што “Хто хоча знайсці сваё жыццё, той згубіць яго, а хто аддасць сваё жыццё за Мяне, той знойдзе яго” (Мц 10, 39).
    Кожны хрысціянін павінен турбавацца пра развіццё Касцёла. Нельга аставіць гэты клопат толькі духоўным асобам. Нельга ўсе справы, праблемы, турботы, абавязкі скідваць на нашых душпастыраў. Мы самі павінны жыць гэтым, бо кожная парафія, капліца, сакральны будынак – гэта наша супольная справа, пра што мы павінны клапаціцца, акружаць належнымі павагай і ўшанаваннем.
   

Бог - on-line

На шляху да святасці

“… Оскар, – внезапно сказала она, – а что если написать письмо Богу?”
“Оскар и Розовая дама” Эрик Эммануил Шмидт
Как часто вы разговариваете с Богом? Мне кажется, что многие ответят именно так: “Разговор с Богом происходит во время молитвы утром, вечером, в воскресенье… ”Но сейчас я веду речь не о том. Как часто вы беседуете с Богом просто, по-дружески, как с близким родственником или со старым хорошим приятелем? “А это - как?” - спросите вы.
В нашей жизни прочно обосновался интернет. Виртуальное общение для многих заменило встречи с друзьями, походы в кино и прогулки по парку. Зачем утруждать себя? Если можно просто подойти к компьютеру, нажать заветную клавишу - и вот знакомые со всего земного шара в списке ON-LINE. И мы готовы, не жалея слов, не упуская подробностей, часы напролет рассказывать кому - то о том, как прошел наш день, с какими трудностями мы справились и какие препятствия еще предстоит преодолеть. Мы готовы рассказать всё кому – то, человеку, который живет за тысячи километров, которого ни разу мы не видели (и скорее всего - не увидим), не слышали его голос. Просто мы знаем, что где - то есть человек, который нас “выслушает”, поймет и, может быть, поддержит. И этого - нам достаточно.
   

Бог блізкі чалавеку

На шляху да святасці

Адзін з выдатных мысліцеляў XX ст. напісаў кнігу “Зацьменне Бога”. Яе аўтар задумваецца над сітуацыяй сучаснага чалавека і даходзіць да высновы, што сёння рэлігійнае жыццё многіх людзей падобна да сонечнага зацьмення. Падчас яго паміж сонцам і зямлёй знаходзіцца месяц і яго цень прыкрывае дзённае нябеснае свяціла, што можна назіраць у некаторых месцах зямнога шара. У тых мясцінах, дзе назіраецца такая з’ява, не відаць сонечных промняў і робіцца цёмна, не адчуваецца сонечнае цяпло, хоць сонца прадаўжае свяціць. Падчас сонечнага зацьмення людзі і жывёлы пагружаюцца ў змрок не таму, што няма сонца на небе, але таму, што яно было прыкрыта месяцам.
Такая з’ява добра ілюструе сітуацыю, у якую пападаюць многія сучаснікі ў духоўным плане. Яны жывуць так, як бы не было Бога, не кіруюцца Божым навучаннем, не радуюцца дарам Божай любові, хоць Творца, наш Айцец у небе, ёсць і чакае сваіх дзяцей. У наш час ёсць мноства прычынаў такога зацьмення Бога. І вось некаторыя з іх. Сёння многія людзі да такой ступені накіраваны на матэрыяльныя каштоўнасці, што забыліся пра Бога. Дастатак, любоў да выгодаў, назапашванне матэрыяльных дабротаў, клопат пра лепшае жыццё настолькі змаглі паглынуць чалавека, што ён забыўся пра Бога. Матэрыяльныя даброты – самі па сабе не нясуць зла, а іншы раз – неабходны, бо цяжка ўявіць сабе добрага бацьку сямейства, які не стараўся б забяспечыць матэрыяльны побыт для сваіх дамачадцаў. Аднак калі маральныя вартасці стануць чымсьці найважнейшым у чалавечым жыцці, адзіным, тады яны змогуць засланіць і маральныя каштоўнасці, і нават самога Бога. Тады ў нядзелю і святы базар замяняе святыню, тады не бярэцца ў разлік добрасумленнасць, але толькі - прыбытак. Такі чалавек падобны да грыбніка, які, збіраючы грыбы ў лесе, так загледзеўся ў зямлю пад ногі, што забыўся падняць вочы ўгару, каб убачыць, дзе ён знаходзіцца, і заблукаў. Хоць кошык грыбніка напоўнены ляснымі дарамі, але аматар “ціхага палявання” не ведае, дзе ён знаходзіцца. Праз некаторы час такая асоба пачынае страчваць сілы і яе не радуе ўжо больш кошык грыбоў, бо яна згубіла дарогу дадому.
   

Старонка 37 з 40:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.