ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
Пастырскае Слова
Фрагменты паслання Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе, 2011 г.
Цяпер наш позірк мы накіроўваем у бок найбліжэйшых Сусветных дзён моладзі, што адбудуцца ў жніўні 2011 г. у Мадрыдзе. Ужо ў 1989 г. за некалькі месяцаў перад гістарычным падзеннем бярлінскага мура пілігрымка маладых затрымалася ў Іспаніі, у Сантьяго дэ Кампастэла. Цяпер, калі асабліва Еўропе патрэбна знайсці свае хрысціянскія карані, мы павінны сустрэцца ў Мадрыдзе. Дэвіз сустрэчы: “Укарэненыя і ўбудаваныя ў Хрысце, і ўзмоцненыя ў веры” (пар. Клс 2, 7).
Таму, дарагія сябры, я запрашаю Вас паглыбіць Вашую веру ў Бога, нашага Айца, Езуса Хрыста. Вы з’яўляецеся будучыняй грамадства і Касцёла! Як пісаў апостал Павел да хрысціянаў-каласянаў, жыватворным з’яўляецца тое, каб мець карані, трывалыя фундаменты! І гэта становіцца актуальным асабліва сёння, калі ў многіх няма трывалых пунктаў адліку, на чым можна было б збудаваць сваё жыццё, з-за чаго ўзнікае пачуццё глыбокай няпэўнасці. †

Паведамленне Канферэнцыі Біскупаў
Каталіцкія біскупы Беларусі, занепакоеныя распаўсюджваннем і рэкламаваннем у нашай краіне так званага “штучнага апладнення”, скіравалі да вернікаў зварот, у якім нагадваюць, што жыццё паходзіць ад Бога, і толькі Ён з’яўляецца яго Валадаром. Толькі Творца вырашае аб узнікненні i заканчэнні чалавечага жыцця. На жаль, пад выглядам уяўнай дапамогі сужэнцам, якія маюць праблемы з зачаццем дзяцей, прапануецца так званы метад in vitro альбо ЭКА, які заключаецца ў апладненні па-за арганізмам жанчыны і здзяйсняецца лабараторным чынам.
Біскупы нагадваюць, што іn vitro з’яўляецца схаванай формай аборту і селекцыі дзяцей: бярэцца некалькі зародкаў, з якіх выбіраюцца толькі некаторыя, а астатнія адкідваюцца, г.зн. забіваюцца. Такім чынам, бацькі, якія згаджаюцца на гэтую працэдуру, фактычна згаджаюцца на забойства дзяцей, якія не пройдуць селекцыі. У сувязі з гэтым Божы закон станоўча гаворыць Не апладненню in vitro альбо ЭКА. Кожны, хто нейкім чынам удзельнічае ў гэтым, робіць цяжкі грэх.
†
Шчучын запрашае моладзь
Дарагая моладзь нашай дыяцэзіі!
Ад усяго сэрца я запрашаю Вас на сёлетнія Дыяцэзіяльныя дні моладзі (з 7–9 мая) у Шчучын.
Іх дэвізам былі выбраны для ўсяго Касцёла словы багатага юнака з Евангелля паводле св. Марка: “Настаўнік добры, што маю рабіць, каб здабыць жыццё вечнае?” (Мк 10, 17). Сутнасць пытання, якое задаў Езусу евангелічны юнак, няхай суправаджае Вас на працягу ўсяго дыяцэзіяльнага свята маладых ў Шчучыне. Дазвольце Хрысту, каб Ён праводзіў і быў для Вас найлепшым Настаўнікам на жыццёвых шляхах пошуку і росту. Паверце ў тое, што Ён зможа і сёння ў сваім Касцёле даць адказы на вашыя складаныя пытанні. †

Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання НПМ
“Абараняць жыццё, умацоўваць,
шанаваць і любіць яго — вось заданне, якое Бог даручае кожнаму чалавеку”
Божы слуга Ян Павел II
Шаноўныя браты-святары, кансэкраваныя асобы!
Браты і сёстры, замілаваныя ў Хрысце!
Зноў Божы Провід дазваляе нам святкаваць урачыстасць Звеставання НПМ. Зноў у нашым жыцці мы будзем запрошаны перажыць разам з Марыяй Яе сустрэчу з анёлам Габрыэлем. Трэба без боязі i з вялікай адвагай пагасціць у Назарэце ў доме маладой жанчыны па імені Марыя, якая стала Маці для кожнага чалавека.
“Абараняць жыццё, умацоўваць, шанаваць i любіць яго” — гэта пакліканне не толькі для кожных маці і бацькі, але - і для кожнага чалавека на зямлі. Якой жа вялікай павагай і любоўю мы акружаем сваіх маці, якія далі нам жыццё, клапаціліся пра яго ў нашым дзяцінстве, у маладосці i да сённяшняга дня яго вельмі шануюць. Якой жа вялікай пашанай кожны ахоплівае ўсіх маці на зямлі, якія (на вестку аб зачацці) адказалі так, як Марыя, што з пачатку будуць аберагаць зачатае ў іх дзіця, бо яно з’яўляецца найпрыгажэйшым Божым дарам, якім можа адорваць толькі Творца ўсяго сусвету.
Але вялікай трывогай напаўняе нас той факт, што не кожная жанчына, якая магла б стаць маці, згодна з Божым намерам у дачыненні да перадачы чалавечага жыцця. †

Пастырскі ліст з Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на VII Нацыянальны дзень “Сaritas”
«Я добра бачыў пакуты народу Майго ў Егіпце,
Я чуў крык ягоны з-за прыгнятальнікаў яго. Я ведаю яго цярпенні»
(Зых 3, 7).
Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры.
Як штогод на працягу ўжо сямі гадоў мы адзначаем Нацыянальны дзень «Сaritas». Гэты дзень заўсёды святкуецца ў трэцюю нядзелю Вялікага посту. Вялікі пост кіруе нашыя думкі i позіркі ў бок падзей Вялікага Тыдня, a значыць мукі і смерці Пана Езуса, заахвочвае нас таксама задумацца пра марнасць i часовасць гэтага свету i ўсяго, што ў ім з’яўляецца матэрыяльным.
У першым літургічным чытанні на сённяшні дзень мы чулі дыялог, які вёў Бог з Майсеем пра сітуацыю выбранага народу ў егіпецкай няволі. Добра ведаем, што ізраэльскі народ пад прыгнётам егіпцян вельмі цярпеў, прымушаны быў да паднявольнай працы, служэння багатым, якія былі ў лепшай сітуацыі. Пры гэтым узнагарода за працу, харчаванне, стан жыцця ізраэлітаў і іх сем’яў былі вельмі беднымі. Многія ізараэліты паміралі ў выніку знясілення нечалавечай працай, а таксама з-за голаду. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 15 з 17:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.