ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка 2024 года |
З жыцця Касцёла
30-ая гадавіна прыняцця біскупскай сакры пастыра дыяцэзіі
У гэты дзень вернікі маглі не толькі маліцца за свайго пастыра, але і асабіста выказаць яму віншаванні.
Ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч адзначаў 30-годдзе прыняцця біскупскай сакры. Яна адбылася 23 мая 1991 года ў катэдральнай базіліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Галоўным кансэкратарам пасвячэння быў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. †
Пажар у Будславе: галоўнае пра здарэнне ў санктуарыі
Раніцай 11 мая ўся краіна “ахнула” ад навіны пра пажар у адной з галоўных святынь Беларусі – санктуарыі Маці Божай Будслаўскай. Патушыць агонь не ўдавалася на працягу некалькіх гадзін, і ў выніку базіліка панесла вялікія страты. †
Тройчы цудоўна!
Сёлета святкуем тры важныя юбілеі: 45-годдзе святарскіх пасвячэнняў біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, 30-годдзе яго біскупскага служэння і 30-годдзе існавання дыяцэзіі. Пра важныя даты расказвае віноўнік урачыстасцей. У маі месяцы Яго Эксцэленцыя біскуп Аляксандр Кашкевіч адзначае 45-гадовы юбілей святарства. І хоць наш будучы ардынарый ішоў шляхам наследавання Хрысту з малых гадоў, прыняцце рашэння аб службе на ніве Пана было такім жа разважлівым, як і цалкам яго місія ў Касцёле. †
Юбілей 80-годдзя адзначыў у Жупранах кс. Юзаф Занеўскі SDB
Урачыстая св. Імша падзякі за 80 гадоў жыцця салезіяніна кс. Юзафа Занеўскага адбылася ў парафіяльным касцёле свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (дэканат Ашмяны).
Эўхарыстыю, у якой прынялі ўдзел біскупы, святары, манаскія сёстры і шматлікія вернікі, узначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх, дзякуючы кс. Занеўскаму за шматгадовае ахвярнае святарскае служэнне ў дыяцэзіі, узвёў яго ў годнасць ганаровага каноніка Катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра, каралевіча. †
Возьмем Бога на канікулы!
Вялікімі крокамі набліжаюцца заслужаныя канікулы. Хвіліна вольнага часу, каб набраць дыхання і адпачыць ад штодзённых спраў і клопатаў, вучобы і экзаменаў, працы і мітусні, прыдасца кожнаму, бо кожны мае права на перадышку.
У канцы мая школьны званок абвесціць канікулы. І для дзяцей пачнецца час без школы, вучобы, кніг, хатніх заданняў і нашэння кожную раніцу цяжкага заплечніка. Напэўна, любое дзіця пагодзіцца з тым, што гэтыя амаль 90 дзён без вучобы – верагодна, ідэя Пана Бога, які добра так спланаваў, што пасля цэлага года намаганняў ім належыць адпачынак. Тады лёгка цытаваць словы Езуса з Евангелля паводле св. Марка: “Пайдзіце і крыху адпачніце” (параўн. Мк 6, 31). †
Наступныя артыкулы...
- Сакрамант канфірмацыі: навошта ён патрэбны сучаснай моладзі, ды яшчэ і ў час эпідэміі?
- Адпустовая ўрачыстасць у Пераломе – “калысцы” капуцынаў
- 30-гадовы юбілей дыяцэзіі: закрыстыянін на пляцы Хрыста тады і цяпер
- С. Вольга Данькоўская CSFN адзначыла 25-годдзе манаскага жыцця
- 30-гадовы юбілей Гродзенскай дыяцэзіі: штуршок, каб сягаць яшчэ далей
Старонка 11 з 153:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 251 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.