Ззялі Божай дабрынёй і адданасцю
Кінга Красіцкая
26 ліпеня 2020
|
1 жніўня 1943 года пад Навагрудкам нямецкімі акупантамі былі расстраляны с. Стэла і 10 яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. Кожная з іх несла ў сабе адметнае адценне вопыту, чуласць і непаўторную форму духоўнай прыгажосці.
С. Канізія
Вучыла дзяцей у Навагрудку рэлігіі, асновам арыфметыкі, польскай мове, а таксама рукадзеллю: мастацкай вышыўцы і цыраванню. Была патрабавальнай і строгай. Вучні называлі яе “сястра Дысцыпліна”, але ўсё роўна любілі і паважалі. †

Сястра Малгажата – адзіная ацалелая назарэтанка з Навагрудка
Паводле кнігі “Назначэнне і выбар” с. Барбары Грамады CSFN
17 красавіка 2016
|
Езус меў 12 найбліжэйшых вучняў, разам з якімі дзяліў хлеб, час, радасці і перажыванні. Усе яны загінулі мучаніцкай смерцю, апрача аднаго – апостала Яна. Падобная гісторыя паўтарылася ў недалёкім мінулым на беларускай зямлі. 11 сясцёр з Навагрудка як і 11 апосталаў пайшлі за Хрыстом, выпіўшы келіх цярпення. Жывая засталася толькі адна… Людвіка Якубаўна Банась, у манастве сястра Марыя Малгажата ад Сэрца Езуса, канаючага ў Аліўным Садзе.
За Хрыстом да канца
У канцы ліпеня 1943 года немцы выклікалі супольнасць сясцёр у камісарыят. Настаяцельніца разумела, што адна сястра павінна застацца ў кляштары. Але каторая з іх? Пасля цяжкіх разважанняў яна звярнулася да сястры Малгажаты, ведаючы, што тая зможа годна прыняць на сябе ўсё, што пашле Божы Провід. На світанні 1 жніўня 11 сясцёр былі расстраляны...
Некалькі дзён і начэй сястра Малгажата намагалася зразумець Божую волю. Паступова сястра ўсвядоміла, што Назарэт павінен існаваць дзеля Бога, які знаходзіцца ў Найсвяцейшым Сакраманце ў Белай Фары, дзеля людзей, якія тут жывуць, дзеля расстраляных сясцёр, якіх яна не можа пакінуць на забыццё ў навагрудскім лесе. Углядаючыся ў чырвоную лямпачку каля табернакулюма, сястра цвёрда вырашыла: калі Езус знаходзіцца тут разам з ёю, то і яна, нягледзячы ні на што, таксама не пакіне Яго. †