Пяцігоддзе АД «OPEN»
Таццяна Раманчук
17 верасня 2011
|
Акадэмічнае душпастырства „“OPEN” паўстала ў кастрычніку 2006 года, а сёлета адзначае сваё пяцігоддзе. Душпастырам студэнтаў і працуючай моладзі з самага пачатку з’яўляецца кс. Антоній Грэмза. Назва душпастырства ў перакладзе з англійскай мовы азначае “адкрыты”. Адкрыты для ўсіх, для новай моладзі, для новай евангелізацыі. Усё пачалося з супольнай Эўхарыстыі ў чацвер і катэхезы, якая адбылася адразу ж пасля яе ў кляштары сясцёр назарэтанак. Боязь, што ніхто, акрамя арганізатараў, не прыйдзе на сустрэчу, садзейнічала інтэнсіўнай падрыхтоўцы. Сёння супольнасць налічвае 65 чалавек, а на св. Імшы ў чацвер прыходзіць звыш ста.Мэта кожнага акадэмічнага душпастырства – гэта заахвочванне да шчырага сяброўства з Богам і пазнання праўды, якую Бог абвясціў у Хрысце, а таксама стварэнне сапраўднай супольнасці. Усё гэта рэалізоўваецца праз супольныя паездкі і рэкалекцыі, а таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі. Студэнты гасцілі ўжо ў сваёй супольнасці кс. Яна Кучыньскага, а. Казіміра Жыліса, а. Андрэя Урублеўскага CSsR, кс. Антонія Радзевіча, хрысціянскія сем’і. †
Да 400-годдзя з’яўлення цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе


280 гадоў таму, 19 (8) верасня 1730 г., адбылася каранацыя жыровіцкай іконы Багародзіцы папскімі каронамі.
5 сакавіка 2000 г. у Рыме Ян Павел II залічыў у лік благаславёных 11 сёстраў-назарэтанкаў
з Навагрудка. А благаславёны – гэта шчаслівы, святы. Папа назваў іх заступніцамі сем’яў.




Дарагія Чытачы!