ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

25 кастрычніка 2020 года

Ад шчырага сэрца

УСІХ СВЯТЫХ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Алегу Пятрашку
з нагоды імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, у сэрцы заўсёды госцяць спакой і дабрыня, а энергія спадарожнічае на працягу доўгіх гадоў жыцця. Жадаем, каб Анёл-ахоўнік моцна трымаў Вас за руку і дапамагаў у розных складаных жыццёвых сітуацыях. Дзякуем за добрае сэрца, мудрыя парады і тое, што Вы з намі.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Лядска
 

11 кастрычніка 2020 года

Ад шчырага сэрца

РУЖАНЦОВАЯ БМ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Міхалу Стэцкевічу
з нагоды імянін перасылаем сардэчныя віншаванні. Кожны з нас усёй душой рады слухаць словы Вашай пропаведзі, парады або падтрымкі ў шчаслівыя моманты ці ў складанай жыццёвай сітуацыі. Вашы мудрасць, дабрыня і клопат пра людзей заўсёды з’яўляюцца для нас прыкладам у паўсядзённым жыцці. Дзякуем за Вашу бясконцую адданасць Касцёлу і любоў да Божага люду! Хай Ваша праведная праца і надалей дае шматлікія плады, а найлепшым падарункам будзе радасны жыццёвы шлях. Ад усяго сэрца просім у Бога для Вас вялізнай цярплівасці і цялесных сіл. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага святла і мудрасці, Божай дапамогі і бласлаўлення ў жыццёвых справах, нялёгкіх працах і добрых пачынаннях. Хай кожны Ваш дзень будзе пад аховай Езуса Хрыста і апекай Найсвяцейшай Панны Марыі, а з падтрымкай нябеснага заступніка св. Міхала Арханёла хай шчодра адмерваюцца Вашы добрыя ўчынкі на карысць парафіян і нашага касцёла!
З малітвай вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы
 

27 верасня 2020 года

Ад шчырага сэрца

29 верасня - Арханёлаў: Міхала, Рафала, Габріэля


❧✿❧
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу
Аляксандру Кашкевічу
з нагоды дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, нястомнай радасці, шчасця і поспехаў у душпастырскай паслузе. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны момант Вашага жыцця, Езус падтрымлівае ва ўсім, Найсвяцейшая Маці апекуецца і дапамагае ў складаныя хвіліны жыцця, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
 

13 верасня 2020 года

Ад шчырага сэрца

Касцёл УЗВЫШЭННЯ СВ. КРЫЖА. Гродна


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Віктару Велівісу
з нагоды імянін і 18-ай гадавіны паслугі ў нашай парафіі ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат сіл у нялёгкай святарскай службе, апекі Маці Божай, дароў Святога Духа і дапамогі святога заступніка ў кожную хвіліну жыцця.
Вернікі з парафіі св. Роха ў Грандзічах
 

26 ліпеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

КАНГРЭГАЦКАЯ МБ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, шчодрых дароў Святога Духа, шмат людской дабрыні і цудоўнага плёну на ніве нашага Пана, Езуса Хрыста.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Мастоў
 

12 ліпеня 2020 года

Ад шчырага сэрца

ШКАПЛЕРНАЯ МБ


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Здзiславу Пiкулу з нагоды 35-ай гадавiны святарскiх пасвячэнняў i дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданнi: здароўя, доўгiх гадоў жыцця, радасцi, шчодрых ласкаў Езуса Хрыста, мноства дароў Святога Духа і апекi Найсвяцейшай Мацi на кожны дзень святарскай паслугі. Шчасцi Божа!
З удзячнасцю парафiяне з Дзятлава
 

Старонка 8 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.