ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

Віншаванні і пажаданні

6 верасня 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўнаму і дарагому кіраўніку ансамбля Тэрэзе Адамовіч з нагоды дня Нараджэння хочам перадаць самыя сардэчныя і прыгожыя пажаданні: стогадовага жыцця, моцнага здароўя, шчасця і радасці, усмешкі на твары, творчага натхнення на доўгія гады, Божага благаславення і апекі Марыі Панны на кожны дзень жыцця.
Клеменціна і ўвесь калектыў “Матчына песенька” са Станевічаў
◊◊◊
З нагоды 50-ці гадовага юбілею кіраўніку хора “Cantate Domino” Генрыху Давідовічу жадаем здароўя, поспехаў, задавальнення з-за рэалізацыі намераў і планаў: прафесійных і асабістых; творчага запала, каб сумесна з харыстамі з “Cantate Dоmino” праслаўляць песнямі Божае Імя, добрых і зычлівых людзей навокал і Божага благаславення.
Удзельнікі хора “Cantate Domino” /div>
 

26 ліпеня 2009 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды дня Нараджэння перадаём сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў ад Езуса Хрыста, апекі Найсвяцейшай Панны, дароў Святога Духа, здароўя і душэўнага супакою на доўгія гады жыцця, шмат сілаў і стойкасці, запалу для абвяшчэння Божага слова, веры, надзеі і любові, каб дапамагаць людзям знаходзіць Праўду.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды дня Нараджэння (25 жніўня) хочам перадаць самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, мноства салезіянскай радасці ў сэрцы, шмат сілаў і стойкасці ў душпастырскай працы, задавальнення з-за пабожнасці вернікаў. Мы жадаем Вам, каб кожны чарговы дзень жыцця быў багаты верай, надзеяй і любоўю, якімі Вы так шчодра дзеліцеся з вернікамі! Няхай Божая Маці апякуецца няспынна Вамі ў кожную хвіліну жыцця!
Удзячныя парафіяне
 

Старонка 52 з 52:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.